Розьніца паміж вэрсіямі «Зюльтэ-Варэгем (футбольны клюб)»

д
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/S.V._Zulte_Waregem?oldid=971495916
д (артаграфія)
д (крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/S.V._Zulte_Waregem?oldid=971495916)
}}
«'''Зюльтэ-Варэгем'''» ({{мова-nl|Zulte Waregem}}) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду [[Варэгем]]у. Заснаваны ў 1950 годзе. Двухразовы ўладальнік [[Кубак Бэльгіі па футболе|Кубка Бэльгіі]] (2006, 2017). Самым найвлікшым дасягненьнем клюба ў айчынным першынстве было 2 месца ў сэзоне 2012—2013 гадоў. Дэбют «Зюльтэ-Варэгема» ў эшракубках адбыўся ў розыгрышу [[Кубак УЭФА 2006—2007 гадоў|Кубка УЭФА 2006—2007]], дзе бэльгійскі клюб прайшоў праз групавы этап, але саступіў ангельскаму «[[Ньюкасл Юнайтэд]]» у 1/32 фіналу. Таксама ў [[Ліга Эўропы УЭФА 2013—2014 гадоў|сэзоны 2013—2014]] і [[Ліга Эўропы УЭФА 2017—2018 гадоў|2017—2018 гадох]] клюб выступаў у групавых этапах [[Ліга Эўропы УЭФА|Лігі Эўропы]]. У абодвух выпадках «Зюльтэ-Варэгем» заняў 3 радок у сваёй групе. Клюб зьяўляецца вынікам партнэрства паміж клюбамі «Зюльтэ» і «Варэгем», якое цягнецца з 2001 году. Цікава, што аніякага аб’яднаньня клюбаў не адбывалася. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «[[Рэгенбоогстадыён]]», які належыць клюбу «Варэгем».
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Newcastle United v Zulte Waregem, 2007 (4).JPG|міні|зьлева|Матч Кубка УЭФА, дзе «Зюльтэ-Варэгем» сустракаецца з ангельскім «[[Ньюкасл Юнайтэд]]».]]
Футбольны клюб «Зюльтэ Спартыф» быў заснаваны ў 1950 годзе і наўпрост увайшоў у склад нацыянальнай асацыяцыі, атрымаўшы рэгістрацыйны нумар 5381. У 1976 годзе «Зюльтэ Спартыф» аб’яднаўся з клюбам СК «Зюльтэ», утварыўшы клюб «Зюльтэ Спартыф». Новы клюб захаваў рэгістрацыйны нумар клюбу «Зюльтэ Спартыф». У 2001 годзе гэтая каманда зь [[Зюльтэ]] аб’яднала свае намаганьні з клюбам «Варэгем» з суседняга гораду. Да таго «Варэгем» шмат гадоў выступаў у першым дывізіёне. Пры гэтым аніводны клюб зь Зюльтэ ніколі не выступаў нават у другі дывізіёне, а найвышэйшым дасягненьнем лічылася дасягненьне клюбам ВВ «Зюльтэ» трэцяга дывізіёну ў 1995 годзе. На той момант ВВ «Зюльтэ» два сэзоны займаў 14 месца з 16 клюбаў і, калі ў першы раз клюб захаваў сваё месца ў дывіўіёне, на другі раз паводле вынікаў матчаў плэй-оф, клюб страціў месца ў трэцім дывізіёне. Паводле дамовы паміж клюбамі галоўны офіс «Зюльтэ-Варэгем» месьціцца ў Зюльтэ, але хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне ў [[Варэгем]]е, а таксама каманда мае чырвона-белыя колеры, якія пераважаюць у клюба «Варэгем».
 
У [[Кубак УЭФА 2006—2007 гадоў|сэзоне 2006—2007 гадоў]] клюб атрымаў шанец выступіць у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах. Дэбют адбыўся ў матчы першага раўнду [[Кубка УЭФА]], дзе бэльгійскаму клюбу супрацьстаяў расейскі «[[Лякаматыў Масква|Лякаматыў]]». Не зважаючы на паразу ў першым матчы зь лікам 2:1 у Маскве, «Зюльтэ-Варэгем» перагуляў расейцаў зь лікам 2:0 у хатнім матчы, забясьпечыўшы, такім чынам, месца ў групавым раўндзе эўрапейскага кубка. Старт у групе F атрымаўся для клюбу фантастычным, то бок спачатку ў Вене быў разгромлены мясцовы клюб «[[Аўстрыя Вена|Аўстрыя]]», а потым у Бэльгіі «Зюльтэ-Варэгем» быў мецнейшы за чэскую «[[Спарта Прага|Спарту]]». Аднак апошнія два матчы групы скончыліся для бэльгійцаў буйнымі паразамі, то бок спачатку ад гішпанскага «[[Эспанёл Барсэлёна|Эспанёлу]]» зь лікам 6:2, а потым ад нідэрляндзкага «[[Аякс Амстэрдам|Аяксу]]» зь лікам 0:3. Тым ня менш, варэгемскі клюб атрымаў права выступу ў 1/32 фіналу, дзе, аднак, паводле сумы дзьвюх сустрэч саступіў ангельскаму «[[Ньюкасл Юнайтэд]]».
 
== Склад ==
32 367

зьменаў