Альбін Стаповіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія
Радок 5:
Нарадзіўся ў вёсцы [[Барані]] [[Сьвянцянскі павет (Віленская губэрня)|Сьвянцянскага павету]] [[Віленская губэрня|Віленскае губэрні]] (цяпер [[Астравецкі раён]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскае вобласьці]]).
 
Навучаўся ў кансэрваторыі Монтвіла ў [[Вільня|Вільні]], [[Казанскі ўнівэрсытэт|Казанскім унівэрсытэце]]. Кіраваў касьцёльным хорам у [[Казань|Казані]] (1913—1921). Пасьля вярнуўся ў Вільню. Навучаўся ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]]. У 1922 годзе кіраваў беларускім хорам. Выкладаў музыку ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У 1923 годзе ўвайшоў у рэвізійную камісыюкамісію [[Беларускі студэнцкі саюз|Студэнцкага саюзу]]. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каапэратыўнага земляробча-прамысловага банку.
 
У 1926 годзе — сакратар Віленскага кола [[БІГіК|Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры]]. У 1930—1934 гадах — намесьнік старшыні, старшыня Віленскага кола. Кіраўнік беларускага хору пры ім. Актыўны сябар [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)|Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі]]. У 1926 — сакратар, 1927—1930 — віцэ-старшыня. З траўня 1926 году кіраўнік [[Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны|Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны]]. Удзельнік зьезду [[Сялянскі Саюз|Сялянскага саюзу]] 24 сакавіка 1926 году. Нейкі час (1927—1928) рэдактар «[[Беларуская крыніца|Беларускай крыніцы]]». У 1928—1930 гадах пасол Сойму (абраны ад [[Блёк нацыянальных меншасьцяў|Блёку нацыянальных меншасьцяў]]), сябра [[Беларускі пасольскі клюб|Беларускага пасольскага клюбу]]. У 1930 годзе намесьнік старшыні Беларускага нацыянальнага камітэту. У 1930 годзе спрабаваў стварыць уласную палітычную партыю Беларускіх незалежных радыкалаў.