Генк (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/K.R.C._Genk?oldid=970065701
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/K.R.C._Genk?oldid=970065701
Радок 36:
| socks3 = 000000
}}
«'''Генк'''» ({{мова-nl|Genk}}) — [[Бэльгія|бэльгійскі]] футбольны клюб з гораду [[Генк]]у, правінцыі [[Лімбург (Бэльгія)|Лімбург]]. Чатырохразовы [[Чэмпіянат Бэльгіі па футболе|чэмпіён Бэльгіі]], шасьціразовы ўладальнік [[Кубак Бэльгіі па футболе|Кубка Бэльгіі]]. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе як «Вінтэрсьляг», новую назву каманда атрымала пасьля аб’яднаньня з клюбам «Ватэрсхэй Тор» у 1988 годзе. «Генк» ёьсьцёсьць адным з самых пасьпяховых клюбаў Бэльгіі з канца 1990-х гадоў, менавіта дзякуючы гэтаму яны рэгулярна бяруць удзел у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах. Асноўнымі колерамі «Генку» ёсьць сіні і белы.
 
== Гісторыя ==
Радок 42:
 
У 1981 годзе «Вінтэрсьляг» дасягнуў 5 месца, што дазволіла ім атрымаць права выступу ў матчах [[Ліга Эўропы УЭФА|Кубка УЭФА]]. Клюб прайшоў нарвэскі «[[Брунэ (футбольны клюб)|Брунэ]]» і нават ангельскі «[[Арсэнал Лёндан|Арсэнал]]»<ref>[https://afchistory.wordpress.com/category/winterslag/ «Arsenal Humiliated in Europe On This Day»]. Arsenal On This Day.</ref>. Аднак, у наступным раўндзе яго выбіў шатляндзкі «[[Дандзі Юнайтэд]]». Праз два сэзоны клюб зноўку вылецеў ў другі дывізіён пасьля фінішаваньня на несуцяшальным апошнім месцы ў турнірнай табліцы. У тым сэзоне льескі «[[Стандард Льеж|Стандард]]», які атрымаў перамогу ў чэмпіянаце, згуляў дамоўны матч супраць клюбу «Ватэрсхэй Тор», зь якім потым «Вінтэрсьляг» аб’яднаецца ў клюб «Генк». Пасьля чатырох сэзонаў «Вінтэрсьлягу» ў другім дывізіёне клюб зноўку падняўся ў першы дывізіён, атрымаўшы пірамогу ў плэй-оф выхаду ў эліту ў 1987 годзе. Клюб скончыў сэзон па вяртаньні ў першы дывізіён на 15 радку з 18 клюбаў. Пасьля сканчэньня сэзону клюб аб’яднаўся з сваімі суседзямі клюбам «Ватэрсхэй Тор», які выступаў у другім дывізіёне з моманту вылету ў 1986 годзе.
 
Новы клюб атрымаў назву «Генк», і паколькі новы клюб стаў пераемнікаў «Вінтэрсьлягу», ён пачаў выступы ў першым дывізіёне, але скончыў сэзон апошнім. У наступным годзе «Генк» здолеў атрымаць перамогу ў заключным туры ў другім дывізіёне, а потым правёў 4 сэзоны ў найвышэйшым дывізіёне перш чым вылецеў у дывізіён ніжэй. У 1995 годзе клюб ачоліў трэнэр [[Эйме Антуэніс]], у [[Чэмпіянат Бэльгіі па футболе 1995—1996 гадоў|сэзоне 1995—1996 гадоў]] «Генк» заняў другое месца ў другім дывізіён і пазьбегнуў матчаў плэй-оф за выхад у эліту, бо на той сэзон адбылося аб’яднаньне двух клюбаў эліты «[[Сэрэн (футбольны клюб)|Сэрэн]]» і «Стандард». Пасьля восьмага месца ў 1997 годзе клюб правёў нядрэнны [[Чэмпіянат Бэльгіі па футболе 1997—1998 гадоў|сэзон 1997—1998 гадоў]], здабыўшы кубак краіны і скончыўшы сэзон чэмпіянату на другім месцы. У сваім першым эўрапейскім сэзоне «Генк» пасьлядоўна прайшоў альбанскую «[[Апалёнія Фіеры|Апалёнію]]» і нямецкі «[[Дуйсбург (футбольны клюб)|Дуйсбург]]», але саступіў гішпанскай «[[Мальёрка Пальма|Мальёрцы]]» ў 1/16 фіналу. Пры гэтым клюбы двойчы згулялі ўнічыю, а гішпанцы прайшлі далей толькі дзякуючы правілу выязнога голу. Чэмпіянат скончыўся лепш чым за сэзон за таго, здабыўшы першы чэмпіёнскі тытул. Пасьля такіх посьпехаў Эйме Антуэніс перайшоў у «[[Андэрлехт Брусэль|Андэрлехт]]».
 
[[Файл:Genk 2014.jpg|міні|«Генк» у матчы [[Ліга Эўропы УЭФА|Лігі Эўропы УЭФА]] ў 2014 годзе.]]
«Генк», такім чынам, упершыню ўзяў удзел у [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лізе чэмпіёнаў УЭФА]] [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА 1999–2000 гадоў|сэзону 1999–2000 гадоў]], але саступіў і сышоў з дыстанцыі ўжо ў другім раўндзе кваліфікацыі, прапусьціўшы далей славенскі «[[Марыбор (футбольны клюб)|Марыбор]]». У Бэльгіі ж «Генк» зноўку здабыў кубка краіны, перайгуляўшу «Стандард», але скончыў сэзон на 9 радку. У наступным сэзоне клюб заняў яшчэ больш горшае 11 месца і саступіў у другім раўндзе [[Ліга Эўропы УЭФА|Кубка УЭФА]] нямецкаму «[[Вэрдэр Брэмэн|Вэрдэру]]» пасьля таго, як пераадолеў у першым раўндзе швайцарскі «[[Цюрых (футбольны клюб)|Цюрых]]». Пасьля такіх няўдалых выступаў «Генк» здолеў стаць чэмпіёнам краіны яшчэ раз у [[Чэмпіянат Бэльгіі па футболе 2001—2002 гадоў|сэзоне 2001—2002 гадоў]]. На наступны сэзон каманда ўпершыню дайшла да групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. І незважаючы на тое, што клюб заняў тамака апошняе чацьвёртае месца, але «Генк» годна выступаў супраць мадрыдзкага «[[Рэал Мадрыд|Рэалу]]», «[[Рома Рым|Ромы]]» і [[АЕК Атэны|АЕКу]], згуляўшы чатыры разы ўнічыю і саступіўшы толькі «Рэалу» ў Мадрыдзе з буйным лікам 6:0 і рымскай «Роме» ў хатнім паядынку зь лікам 0:1. У [[Чэмпіянат Бэльгіі па футболе 2006—2007 гадоў|сэзоне 2006—2007 гадоў]] «Генк» заняў другое месца, саступіўшы першы радок сталічнаму «Андэрлехту». Лімбургцы амаль увесь сэзон былі наперадзе, але прапусьціў «Андэрлехт» наперад толькі пасьля паразы «[[Бээрэрсхот Антвэрпэн|Жэрміналю Бээрэрсхоту]]». [[Чэмпіянат Бэльгіі па футболе 2007—2008 гадоў|Сэзон 2007—2008 гадоў]] стаўся сапраўднай катастрофай, бо «Генк» нават ня здолеў скончыў сэзон у верхняй палове табліцы, заняўшы расчаравальны 10 радок.
 
== Дасягненьні ==