ПВК Вагнэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Беларусь: +Першакрыніца
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Беларусь: +Крыніца: даты і імёны
Радок 22:
 
=== Беларусь ===
25 ліпеня 2020 году група з 32 грамадзянаў Расеі засялілася ў менскую гасьцініцу «ІББ» (прасп. Газэты Праўда, д. 11). Празь дзень гэтыя мужчыны ў веку ад 24 да 49 гадоў пераехалі на [[Здраўніца|здраўніцу]] ў [[Менскі раён|Менскім раёне]]. 29 ліпеня група «А» [[Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі|Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі]] пры падтрымцы [[Атрад міліцыі адмысловага прызначэньня|Атраду міліцыі адмысловага прызначэньня]] ГУУС Менскага гарвыканкаму затрымала іх, бо тыя мелі аднастайную вопратку ў вайсковым стылі. Затрыманыя апынуліся наймітамі прыватнага вайсковага прадпрыемства «Вагнэр». У той дзень 33-га найміта ПВК «Вагнэр» затрымалі на поўдні Беларусі. [[Сьледчы камітэт Беларусі]] паведаміў, што ў Беларусь прыбыло звыш 200 такіх наймітаў. Тэлеканал «[[Беларусь 1]]» абнародаваў імёны і прозьвішчы затрыманых, а таксама іх фатаграфіі і сканы [[пашпарт]]оў<ref>{{Навіна|аўтар=Тэлеканал «[[Беларусь 1]]»|загаловак=Прадстаўнікі замежнай прыватнай ваеннай кампаніі затрыманыя ў Беларусі|спасылка=https://www.tvr.by/bel/news/obshchestvo/predstaviteli_inostrannoy_chastnoy_voennoy_kompanii_zaderzhany_v_belarusi_/|выдавец=[[Белтэлерадыёкампанія]]|дата публікацыі=29 ліпеня 2020|дата доступу=2 жніўня 2020}}</ref>. [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]] зьмясьціла поўныя імёны і даты народзінаў 33 затрыманых грамадзянаў Расеі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Пад Менскам затрыманыя 32 баявікі замежнай прыватнай ваеннай кампаніі|спасылка=https://blr.belta.by/society/view/pad-minskam-zatrymany-32-baeviki-zamezhnaj-pryvatnaj-vaennaj-kampanii-89963-2020/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=29 ліпеня 2020|дата доступу=2 жніўня 2020}}</ref>. Увечары 29 ліпеня Аляксандар Лукашэнка склікаў тэрміновую нараду з [[Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Саветам бясьпекі Беларусі]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/30755431.html Лукашэнка склікаў тэрміновую нараду з Саветам бясьпекі пасьля затрыманьня расейскіх баевікоў]. Радыё Свабода, 29-07-2020 </ref>. Як высьветлілася, 20 з 33 затрыманых значацца ў базе ўкраінскага сайта «Міратворац»<ref>[https://www.svaboda.org/a/30755241.html Сярод затрыманых у Беларусі баевікоў шмат выхадцаў з Украіны, — цэнтар «Міратворац»], Радыё Свабода, 29-07-2020</ref>. 5 з 20 чалавек са знойдзеных у базе «Міратворцу» названыя чальцамі групы «ПВК Вагнэра», якая ўдзельнічала ў вайне на ўсходзе Ўкраіны і ў Сырыі. Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў 30 ліпеня паведаміў што, паводле апэратыўнай інфармацыі, на волі на тэрыторыі Беларусі застаецца каля 200 баевікоў, іх шукаюць. Затрыманыя раней даюць паказаньні. Паводле яго, іх у рамках крымінальнай справы падазраюць у падрыхтоўцы тэрактаў. Раўкоў таксама назваў незатрыманых баевікоў «іголкай у стозе сена». Таксама, паводле Раўкова, на тэрыторыі Расеі, пад Псковам і Невелем, рыхтуюцца новыя групоўкі баевікоў<ref>[https://www.svaboda.org/a/30756473.html Раўкоў: Рэшту з 200 баевікоў шукаюць у Беларусі, затрыманых падазраюць у падрыхтоўцы тэракту], Радыё Свабода, 30-07-2020 </ref>.
 
== Прыналежнасьць ==