Розьніца паміж вэрсіямі «Рэльеф Беларусі»

Памер не зьмяніўся ,  2 месяцы таму
д
("на захадзе Рускай раўніны" - ненэўтральна для Беларусі, прывёў слушную назву раўніны паводле іншай крыніцы + пунктуацыя, артаграфія)
Рэльеф Беларусі ўтварыўся найперш у [[мэзазой]]скую (251—65 млн гадоў таму) і [[кайназой]]скую эпохі на захадзе [[Усходне-Эўрапейская плятформа|Ўсходне-Эўрапейскай плятформы]]. Апошнім часам зазнаў тэхнагеннае ўзьдзеяньне. Насоўваньне ледавікоў падчас чацьвярцічнага пэрыяду зьмяніла араграфічнага аблічча Беларусі. У канцы перадледавікоўя землі Беларусі ўяўлялі сабой пераважна спадзіста-хвалістую раўніну дэнудацыйную раўніну, паверхня якой мела выгляд [[Амфітэатар|амфітэатру]], адкрытага на паўночным захадзе, і складалася з карэнных пародаў. На паўднёвым захадзе пераважалі азёрна-абалонавыя, месцамі забалочаныя нізіны. Перасечанасьць рэльефу была невялікай. Паўсюдна сустракаліся [[Возера|азёры]] тэктачнінага і [[Старыца|старычнага]] паходжаньня, асабліва на паўднёвым захадзе. На поўначы і ўсходзе яны займалі невялікую плошчу. У раёне сучаснага сярэдняга цячэньня [[Прыпяць|Прыпяці]] знаходзіўся вялізны вадаём. У нараўскі час значную частку земляў Беларусі пакрывалі ледавікі, мяжа распаўсюду якіх праходзіла па лініі [[Шарашоў]] — [[Любань]] — [[Глуск]] — [[Жлобін]] — [[Клімавічы]]. У выніку дзейнасьці ледавіка ўзьніклі азёрна-ледавіковыя, марэнныя і ледавікова-сьцёкавыя адклады, якія ў наш час пашыраныя на захадзе і ў сярэдзіне краіны. На астатніх землях утварэньні нараўскага ўзросту зьдзёртыя і размытыя наступнымі ледавікамі. Нараўскі час адрозьніваўся ад даледавіковага тым, што расчлянёнасьць зямной паверхні павялічылася да 140 мэтраў і на паўдні набыла выгляд катлавіны. Узьніклі краявыя ледавіковыя ўзвышшы, якія цяпер прымеркаваныя да месцаў распаўсюду градаў і ўзгоркаў. Найбольшымі з гэтых узвышшаў былі міжполасьцевыя ў ваколіцах [[Горадня|Горадні]], [[Наваградак|Наваградка]] і на поўдзень ад Менску<ref name="а"/>.
 
У Беларусі трапляюцца азёрна-абалонавыя, азёрныя і балотныя адклады белавескага міжледавікоўя, што месьцяцца ў паніжэньнях на ледавіковых адкладах, а таксама ў [[лагчына]]х на больш старажытных гарызонтах. Дэнудацыйныя паверхні зьмяніліся пераважна ледавіковымі. Дэнудацыйныя раўніны зьберагліся на поўдні і ўсходзе Беларусі. На астатніх землях сталі пераважаць спадзіста-хвалістыя зандравыя раўніны і нізіны, над якія на 40—60 мэтраў узвышаліся краявыя ледавіковыя ўзвышшы і на 5—10 мэтраў — марэнныя раўніны. Ніжэй на 5—10 мэтраў за зандры месьціліся азёрна-ледавіковыя нізіны, азёры і рачныя даліны: Пра-[[Дняпро]], [[Бярэзіна]], Прыпяць і [[Сож]]. Бярэзінскі ледавік пакрыў амаль усе землі Беларусі. Па-за ледавіком засталіся землі на поўдзень ад лініі [[Столін]]—[[Петрыкаў]]—[[Ельск]]. Цяпер паверхня бярэзінскіх адкладаў залягае ніжэй за 90—150 мэтраў, зрэдку апускаецца да 30 мэтраў і падымаецца на Цэнтральнабеларускіх узвышшах і градах вышэй за 150 мэтраў. Тагачасныя лагчыны і ўрэзы сьведчаць пра выворвальную дзейнасьць ледавіка. Пасьля адступленьня бярэзінскага ледавіка павялічылася плошча спадзіста-хвалістых марэнных раўнінаў, а найбольш плоскіх азёрна-ледавіковых раўнінаў і нізінаў. Ледавіковыя ўзвышшы ўтварыліся на месцы большасьці сучасных градаў, акрамя [[Мазырская града|Мазырскай]]. Зьменшылася плошча дэнудацыйных раўнінаў з карэнных [[палеаген]]-[[нэаген]]авых пародаў. Александрыйскае ледавікоўе папярэднічала найбольшаму прыпяцкаму ледавіку. Працягнула разьвівацца густая сетка прыледавіковых азёраў, што ўзьніклі пры адступленьні бярэзінскага ледавіка. Яны сталі ўласьцівымі вадаёмамі вільготнай зоны. На паўднёвым захадзе азёрнасьць складала да 20%. Пашырэньне мелі раўніны і нізіны з густой сеткай рэк, сярод якіх быў Нёман. Рэкі мелі шырокія даліны. Павысіліся ваганьні вышыняў. Узвышшы, якія адпавядаюць сучасным [[Гарадзенскае ўзвышша|Гарадзенскаму]], Наваградзкаму і [[Менскае ўзвышша|Менскаму]], перавышалі ўрэўўрэз вады на 60—100 мэтраў. Астатнія ледавіковыя ўзвышшы мелі мелі вышыні 20—40 мэтраў. Значную ролю пачалі выконваць азёрна-ледавіковыя нізіны ў вадазборы Пра-Нёмана. Ва ўмовах цёплага і вільготнага [[клімат]]у пры ўстойлівасьці [[Тэктоніка пліт|тэктанічнага]] становішча ішло выраўноўваньне паверхні<ref name="а"/>.
 
[[Файл:Belarus-Vitsebsk Province-Field.jpg|значак|center|600пкс|Поле ў [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]] (2006 год)]]
14 174

зьмены