Рэльеф Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
"на захадзе Рускай раўніны" - ненэўтральна для Беларусі, прывёў слушную назву раўніны паводле іншай крыніцы + пунктуацыя, артаграфія
Радок 2:
'''Рэлье́ф Белару́сі''' — сукупнасьць відаў зямной паверхні [[Беларусь|Беларусі]].
 
Землі Беларусі месьцяцца наў захадземежах [[РускаяУсходне-Эўрапейская раўніна|РускайУсходне-Эўрапейскай раўніны]]<ref>{{Кніга|аўтар=[[Барыс Гурскі]].|частка=Рэльеф|загаловак=[[Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі]] ў 5 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Knihi/Store1/Slounik/EP.djvu.zip|адказны=гал.рэд. [[Іван Шамякін]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі|Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1985|том=[https://files.knihi.com/Knihi/Slounik/EP.djvu.zip/EP4.djvu 4. Недалька — Стаўраліт]|старонкі=[https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/EP.djvu.zip/EP4.djvu/475_866x9999.jpeg 413]|старонак=599|сэрыя=|isbn=|наклад=10 000}}</ref>, што абумоўлівае перавагу плоскіх і спадзіста-хвалістых раўнінаў і [[нізіна]]ў, рачных [[даліна]]ў і градава-ўзгоркавых спалучэньняў. Вышыні вагаюцца ад 345 мэтраў на [[Сьвятая (гара)|Сьвятой гары]] на Менскім узвышшы да 80 мэтраў у даліне [[Нёман]]у каля [[Беларуска-летувіская граніца|мяжы зь Летувой]]. Сярэдняя вышыня паверхні Беларусі складае 160 мэтраў [[Вышыня над узроўнем мора|над узроўнем мора]]. Большасьць [[узвышша]]ў, на якія прыпадае 1/3 земляў, месьціцца на захадзе і ў сярэдзіне краіны ды мае вышыні 200—300 мэтраў. Глыбіня расчляненьня паніжаных міжрэччаў складае да 5 мэтраў, на прыўзьнятых [[раўніна]]х дасягае 10 мэтраў, на ўзвышшах да 40 мэтраў. За кошт разбуральнага ўрэзу ваганьні вышыні дасягаюць 100 мэтраў. Гушчыня расчляненьня (даўжыня разбуральнай сеткі) на нізінах складае да 200 м/км², на больш прыўзьнятых раўнінах — да 500 м/км², на схілах краявых [[Града (форма рэльефу)|градаў]] і каля буйных рачных далінаў — да 2 км/км², радзей да 3,5 км/км². [[Рэльеф]]аўтваральнымі ёсьць пераважна адклады [[Чацьвярцічны пэрыяд|чацьвярцічнага]] пэрыяду: азёрна-ледавіковыя, ледавіковыя і патокава-ледавіковыя [[Марэна (геалёгія)|марэны]]. Іх магутнасьць дасягае 300 мэтраў і ў сярэднім складае 75—80 мэтраў<ref name="а"/>.
 
[[Файл:Mayak Mt.jpg|значак|240пкс|Гара Маяк у [[Валожынскі раён|Валожынскім раёне]] (2010 год)]]
Радок 8:
 
== Утварэньне ==
Рэльеф Беларусі ўтварыўся найперш у [[мэзазой]]скую (251—65 млн гадоў таму) і [[кайназой]]скую эпохі на захадзе [[Усходне-Эўрапейская плятформа|Ўсходне-Эўрапейскай плятформы]]. Апошнім часам зазнаў тэхнагеннае ўзьдзеяньне. Насоўваньне ледавікоў падчас чацьвярцічнага пэрыяду зьмяніла араграфічнага аблічча Беларусі. У канцы перадледавікоўя землі Беларусі ўяўлялі сабой пераважна спадзіста-хвалістую раўніну дэнудацыйную раўніну, паверхня якой мела выгляд [[Амфітэатар|амфітэатру]], адкрытага на паўночным захадзе, і складалася з карэнных пародаў. На паўднёвым захадзе пераважалі азёрна-абалонавыя, месцамі забалочаныя нізіны. Перасечанасьць рэльефу была невялікай. Паўсюдна сустракаліся [[Возера|азёры]] тэктачнінага і [[Старыца|старычнага]] паходжаньня, асабліва на паўднёвым захадзе. На поўначы і ўсходзе яны займалі невялікую плошчу. У раёне сучаснага сярэдняга цячэньня [[Прыпяць|Прыпяці]] знаходзіўся вялізны вадаём. У нараўскі час значную частку земляў Беларусі пакрывалі ледавікі, мяжа распаўсюду якіх праходзіла па лініі [[Шарашоў]] [[Любань]] [[Глуск]] [[Жлобін]] [[Клімавічы]]. У выніку дзейнасьці ледавіка ўзьніклі азёрна-ледавіковыя, марэнныя і ледавікова-сьцёкавыя адклады, якія ў наш час пашыраныя на захадзе і ў сярэдзіне краіны. На астатніх землях утварэньні нараўскага ўзросту зьдзёртыя і размытыя наступнымі ледавікамі. Нараўскі час адрозьніваўся ад даледавіковага тым, што расчлянёнасьць зямной паверхні павялічылася да 140 мэтраў і на паўдні набыла выгляд катлавіны. Узьніклі краявыя ледавіковыя ўзвышшы, якія цяпер прымеркаваныя да месцаў распаўсюду градаў і ўзгоркаў. Найбольшымі з гэтых узвышшаў былі міжполасьцевыя ў ваколіцах [[Горадня|Горадні]], [[Наваградак|Наваградка]] і на поўдзень ад Менску<ref name="а"/>.
 
У Беларусі трапляюцца азёрна-абалонавыя, азёрныя і балотныя адклады белавескага міжледавікоўя, што месьцяцца ў паніжэньнях на ледавіковых адкладах, а таксама ў [[лагчына]]х на больш старажытных гарызонтах. Дэнудацыйныя паверхні зьмяніліся пераважна ледавіковымі. Дэнудацыйныя раўніны зьберагліся на поўдні і ўсходзе Беларусі. На астатніх землях сталі пераважаць спадзіста-хвалістыя зандравыя раўніны і нізіны, над якія на 40—60 мэтраў узвышаліся краявыя ледавіковыя ўзвышшы і на 5—10 мэтраў — марэнныя раўніны. Ніжэй на 5—10 мэтраў за зандры месьціліся азёрна-ледавіковыя нізіны, азёры і рачныя даліны: Пра-[[Дняпро]], [[Бярэзіна]], Прыпяць і [[Сож]]. Бярэзінскі ледавік пакрыў амаль усе землі Беларусі. Па-за ледавіком засталіся землі на поўдзень ад лініі [[Столін]]—[[Петрыкаў]]—[[Ельск]]. Цяпер паверхня бярэзінскіх адкладаў залягае ніжэй за 90—150 мэтраў, зрэдку апускаецца да 30 мэтраў і падымаецца на Цэнтральнабеларускіх узвышшах і градах вышэй за 150 мэтраў. Тагачасныя лагчыны і ўрэзы сьведчаць пра выворвальную дзейнасьць ледавіка. Пасьля адступленьня бярэзінскага ледавіка павялічылася плошча спадзіста-хвалістых марэнных раўнінаў, а найбольш плоскіх азёрна-ледавіковых раўнінаў і нізінаў. Ледавіковыя ўзвышшы ўтварыліся на месцы большасьці сучасных градаў, акрамя [[Мазырская града|Мазырскай]]. Зьменшылася плошча дэнудацыйных раўнінаў з карэнных [[палеаген]]-[[нэаген]]авых пародаў. Александрыйскае ледавікоўе папярэднічала найбольшаму прыпяцкаму ледавіку. Працягнула разьвівацца густая сетка прыледавіковых азёраў, што ўзьніклі пры адступленьні бярэзінскага ледавіка. Яны сталі ўласьцівымі вадаёмамі вільготнай зоны. На паўднёвым захадзе азёрнасьць складала да 20%. Пашырэньне мелі раўніны і нізіны з густой сеткай рэк, сярод якіх быў Нёман. Рэкі мелі шырокія даліны. Павысіліся ваганьні вышыняў. Узвышшы, якія адпавядаюць сучасным [[Гарадзенскае ўзвышша|Гарадзенскаму]], Наваградзкаму і [[Менскае ўзвышша|Менскаму]], перавышалі ўрэў вады на 60—100 мэтраў. Астатнія ледавіковыя ўзвышшы мелі мелі вышыні 20—40 мэтраў. Значную ролю пачалі выконваць азёрна-ледавіковыя нізіны ў вадазборы Пра-Нёмана. Ва ўмовах цёплага і вільготнага [[клімат]]у пры ўстойлівасьці [[Тэктоніка пліт|тэктанічнага]] становішча ішло выраўноўваньне паверхні<ref name="а"/>.
 
[[Файл:Belarus-Vitsebsk Province-Field.jpg|значак|center|600пкс|Поле ў [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]] (2006 год)]]
У пачатку прыпяцкага часу на землі Беларусі насунуўся наймагутнейшы зь ледавікоў, які пакрыў яе ў дняпроўскі час амаль цалкам. У час перарывістага разбурэньня ледавіка адбываліся працяглыя спыненьні яго краю. У выніку ўзьніклі падшыротныя ланцугі ўзвышшаў, якія вызначылі сучаснае разьмяшчэньне азёраў, балот і рэк. Гэтыя краявыя ледавіковыя ўтварэньні захаваліся на Палесьсі ў межах [[Загародзьдзе|Загародзьдзя]], Мазырскай і [[Юравіцкая града|Юравіцкай]] градаў, часткова ў ваколіцах Берасьця, [[Маларыта|Маларыты]], Рэчыцы і [[Чачэрск]]ау. Найвялікшай была Мазырская града. У сярэдзіне і на поўначы Беларусі дняпроўскі ледавік надбудаваў узьніклыя раней узвышшы, паглыбіў створаныя лагчыны і ўтварыў лагчыны ледавіковага выворваньня і размыву. Пры раставаньні і адступаньні ледавіка на паніжэньнях разьвіліся вадасьцёкі і ўтварыліся азёры. У сожаўскі час ільды пашырыліся на поўдзень Беларусі да лініі Шарашоў—Бяроза—Шарашоў — Бяроза — [[Івацэвічы]] [[Даманава (Берасьцейская вобласьць)|Даманава]] [[Баранавічы]] [[Старобін]]—Любань—Глуск— — Любань — Глуск — [[Бабруйск]] [[Рагачоў]] [[Клімавічы]]. З сожаўскім зьледзяненьнем адбылося канчатковае ўтварэньне і градаў сярэдзіннай Беларусі: [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскае]], [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскае]], Гарадзенскае, [[Наваградзкае ўзвышша|Наваградзкае]], [[Капыльскае ўзвышша|Капыльскае]], Менскае і [[Слонімскае ўзвышша|Слонімскае]]. Пры ўстойлівасьці краю ледавіка ўзьніклі шырокія, часта 2-узроўневыя зандравыя раўніны [[Перадпалесьсе|Перадпалесься]] і Палесься. Сярод іх існавалі перадкарставыя азёры. Па-за ледавіком намнажаліся пэрыягляцыйныя адклады і ўтвараліся лагчыны, рачныя тэрасы і [[яр]]ы. Адраджалася рачная сетка. Адбываліся перахопы рэчышчаў. У пачатку муравінскага перадледавікоўя на поўдні Беларусі існавала мноства азёраў. На месцы іх найглыбейшых дзялянак дасюль існуюць азёры: Арэхаўскае, [[Бабровіцкае возера|Бабровіцкае]], Белае, [[Спораўскае возера|Спораўскае]], Чорнае і [[Чырвонае возера|Чырвонае]]. На астатніх землях сустракаліся меншыя паводле плошчы азёры. Іх катлавіны цяпер вылучаюцца ў выглядзе неглыбокіх паніжэньняў. Утваралася рачная сетка, блізкая да сучаснай. Найбольш узвышанымі былі землі ў сярэдзіне Беларусі. На поўдні і поўначы пераважалі азёрна-абалонавыя, водна-ледавіковыя і марэнныя раўніны і нізіны<ref name="а"/>.
 
[[Файл:Ulla river.JPG|значак|270пкс|Даліна ракі [[Ула|Улы]] (2009 год)]]
Паазерскі ледавік, які быў апошнім, пранік толькі на поўнач Беларусі. Межы яго пашырэньня праходзілі па паўночных схілах Гарадзенскага ўзвышша між [[Скідзель|Скідзелем]] і [[Астрына|Астрыной]], на захад ад [[Радунь|Радуні]] і каля [[Астравец|Астраўца]], на поўнач ад [[Вялейка|Вялейкі]] і [[Докшыцы|Докшыцаў]], па лініі азёраў [[Шо (возера)|Шо]] і [[Сялява (возера)|Сялява]], каля [[Ворша|Воршы]] і ўздоўж шыротнага адрэзка Дняпра. Гэты час быў кліматычна найбольш суровым за ўвесь чацьвярцічны пэрыяд, што абумовіла пэрыягляцыяльны марфагенэз. На пачатку і ў сярэдзіне паазерскага часу на поўначы працягвалі разьвівацца рачныя даліны і пашырацца балоты. У вадазборах Дзьвіны і Нёмана ўтвараліся абалонавыя адклады і тэрасы, якія на большасьці земляў ёсьць пахаванымі. Пры канцы паазерскага часу ўзьніклі паўночныя схілы Гарадзенскага ўзвышша, [[Сьвянцянскія грады]], [[Віцебскае ўзвышша|Віцебскае]] і [[Кубліцкае ўзвышша|Кубліцкае]] ўзвышшы, паўночныя часткі [[Аршанскае ўзвышша|Аршанскага]] і [[Лукомскае ўзвышша|Лукомскага]] ўзвышшаў. На поўдзень ад іх утварыўся пояс зандравых раўнінаў, якія дасягаюць шырыні 50 км. Ледавік перапыніў сьцёк водаў Нёмана і садзейніўчаў утварэньню вялікіх прыледавіковых азёраў у межах яго даліны. Пры яго адступленьні на поўначы Беларусі зьявіліся вялізныя прыледавіковыя вадаёмы: [[Лучоса|Дзісенскі]], [[Лучоса|Лучоскі]], Полацкі і Сураскі. Тамсама ўтварыліся краявыя прыледавіковыя ўзвышшы: [[Браслаўскае ўзвышша|Браслаўскае]], Віцебскае і [[Гарадоцкае ўзвышша|Гарадоцкае]]. З адступаньнем ледавіка ўзровень азёраў зьнізіўся. На схілах іх катлавінаў утварыліся тэрасы. Аднавіўся сьцёк рэк Балтыйскага вадазбору. Зьявіліся верхнія цыклевыя надпоймавыя тэрасы Дзьвіны і Нёмана. У позьнеледавікоўі разьвіліся тэрмакарставыя ўтварэньні. Узьнікла густая сетка азёраў. Утварыліся ніжнія надпоймавыя тэрасы. Адбыліся балотаўтварэньне, абразійныя, саліфлюкцыйныя і эолавыя пераўтварэньні. Па-за ледавіком у пачатку і сярэдзіне паазерскага часу намнажаліся тарфянікі, азёрна-абалонавыя і абалонавыя адклады, ішло яраўтварэньне. У час зьледзяненьня на Палесьсе паступала шмат водаў з вадазбору Нёмана і па далінах Бярэзіны і Дняпра, што ўтварыла скразныя даліны на водападзелах, шырокія другія надпоймавыя тэрасы, шматлікія азёры і азёрна-абалонавыя нізіны. Адначасна ўтварыліся покрывы лёсападобных адкладаў. Падняцьце земляў па-за ледавіком выклікала ўразаньне рэк і спусканьне многіх палескіх азёраў. У вадазборы Дняпра змыкаліся паверхні першай надпоймавай тэрасы і адпаведных зандраў. У канцы паазерскага часу скончылася накапленьне лёсападобных адкладаў і выпрацаваўся ўступ ад першай надпоймавай тэрасы да поплава. Катлавіны найбольшых азёраў на поўдні Беларусі ёсьць рэліктам позьнепаазерскага часу. Сучаснаму [[галяцэн]]у ўласьцівыя невялікія ваганьні клімату. Вядучае значэньне ў зьмяненьні зямной паверхні меў сьцёкавы чыньнік. У выніку ўтварыліся нізкія надпоймавыя тэрасы і поймы рэк Балтыйскага вадазбору, некалькі поймавых узроўняў у рачных далінах Чарнаморскага вадазбору. Утвараліся балоты і яры. З ХІХ стагодзьдзя надзённым стаў чалавечы ўплыў на зьмяненьне зямной паверхні<ref name="а"/>.