Розьніца паміж вэрсіямі «Кастусь Каліноўскі»

[[Файл:Kanstantyn Kalinoŭski stamp.jpg|міні|Марка [[Белпошта|Белпошты]] да 130-годзьдзя нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]]
 
* У [[Вільня|Вільні]] на [[Лукіскі пляц|Лукіскім пляцы]], дзе расейскія карнікі павесілі К.Кастуся Каліноўскага, у ягоны гонар усталявалі мэмарыял у выглядзе пліты і драўлянага крыжа. У 2008—2009 гадох Віленскае самакіраваньне пастанавіла правесьці рэканструкцыю пляцу. У фінал конкурсу выйшла 7 праектаў, але толькі адзін зь іх прадугледжваў захаваньне помніка ўдзельнікам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў. Беларуская дзяржава ня выказала зацікаўленасьці ў абароне помніка, таму існавала імавернасьць, што помнік ліквідуюць<ref>{{Спасылка|аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 27 лютага 2009 г.| url = http://belmy.info/articles/news/bad/3389.html | загаловак = Помнік Каліноўскаму на Лукішках можа не перажыць рэканструкцыю | фармат = | назва праекту = [http://belmy.info belmy.info] | выдавец = | дата = 19 сакавіка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>. 22 сакавіка 2009 году на Лукіскім пляцы адбылася акцыя ўшанаваньня памяці герояў супраць зносу мэмарыялу<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=24778 Абарона крыжа паўстанцам] // [[Наша Ніва]]. 22 сакавіка 2009 г.</ref>.
* У 1926 годзе ў Менску колішнюю Кацярынінскую вуліцу перайменавалі ў гонар К.Кастуся Каліноўскага<ref>{{Спасылка|аўтар = Бондаренко В.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://minsk-old-new.com/minsk-2910-ru.htm | загаловак = Между двумя мировыми войнами | фармат = | назва праекту = [[Менск стары і новы]] | выдавец = | дата = 19 сакавіка 2011 | мова = ru | камэнтар = }}</ref>, а ў 1928 годзе ў [[БССР]] зьнялі мастацкі фільм «[[Кастусь Каліноўскі (фільм)|Кастусь Каліноўскі]]», у якім распавядалася пра кіраўніка [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|паўстаньня 1863—1864 гадоў]].
* У 1942 годзе з ініцыятывы ўладаў БССР зьявіўся праект пастановы Дзяржаўнага камітэту абароны аб стварэньні Беларускай арміі, у якой 6-я стралковая дывізія мусіла насіць імя К.Кастуся Каліноўскага<ref>Бераснеў П. [https://news.tut.by/society/209498.html Чаму Сталін не падпісаў дакумент аб стварэнні Беларускай арміі ў 1942 годзе?], [[TUT.BY]], 24.12.2010 г.</ref>. А ў 1943 годзе імя К.Кастуся Каліноўскага атрымала савецкая партызанская брыгада, якая была адным з найбольш актыўных злучэньняў у ваколіцах Горадні і Беластоку<ref name="VV">{{Артыкул|аўтар=[[Андрэй Вашкевіч|Вашкевіч А.]]|загаловак=Як Гронскі расправіўся над Каліноўскім|спасылка=http://www.arche.by/by/page/reviews/navuka-ahliady/89|выданьне=[[ARCHE Пачатак]]|тып=[[часопіс]]|год=2008|нумар=7—8 (70—71)|старонкі=51—72|issn=1392-9682}}</ref>.
* У 1963 годзе ў гонар Кастуся Каліноўскага ў Менску назвалі новую [[Вуліца Кастуся Каліноўскага (Менск)|вуліцу]] ў мікрараёне [[Усход (мікрараён Менску)|Ўсходзе]].
* З пачатку 1990-х гадоў выказваньне К.Кастуся Каліноўскага ''«Не народ для ўрада, а ўрад для народа»'' зьмяшчаецца ў якасьці эпіграфу на першай старонцы газэты [[Рэспубліка (газэта)|«Рэспубліка»]].
* У 1993 годзе ў Вільні на сьцяне [[Касьцёл Сьвятога Духа (Вільня)|касьцёла Сьвятога Духа]], дзе ў былым дамініканскім кляштары трымалі ў зьняволеньні Кастуся Каліноўскага, з боку вуліцы Ігнатаўскай паставілі мэмарыяльную шыльду ў памяць кіраўніка паўстаньня<ref>Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998. С. 59.</ref>.
* Указ прэзыдэнта Беларусі ад 15 студзеня 1996 году № 26 зацьвердзіў [[Ордэн Кастуся Каліноўскага]]<ref>[http://pravo.kulichki.com/zak2007/bz53/dcm53537.htm Указ Президента Республики Беларусь от 15 января 1996 г. №26 «Об утверждении описания орденов, медалей и нагрудных знаков к почетным званиям Республики Беларусь»]</ref>, палажэньне аб якім прынялі яшчэ ў 1995 годзе<ref>[http://kalinouski.arkushy.by/museum/memoria/orden_inst.htm Положение об ордене Кастуся Калиновского]</ref>. У наш час узнагарода не выкарыстоўваецца, але пры гэтым не выходзіла адпаведнай пастановы аб яе скасаваньні<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://kalinouski.arkushy.by/kalinouski.htm | загаловак = Кастусь Каліноўскі | фармат = | назва праекту = [http://kalinouski.arkushy.by/kalinouski.htm «Сьвіслацкія аркушы»] | выдавец = | дата = 19 сакавіка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.