Розьніца паміж вэрсіямі «Мухавец»

258 байтаў дададзена ,  1 месяц таму
стыль, дапаўненьне
(Скасаваньне праўкі 2150233 удзельніка 46.53.245.196 (гутаркі))
Метка: Адмена
(стыль, дапаўненьне)
 
|краіны_басэйну = [[Беларусь]]
}}
'''Мухаве́ц'''<ref>{{Літаратура/БелЭн|11к}} С. 42.</ref>, '''Бе́лы Мухаве́ц''' — рака ў [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]], правы прыток [[Заходні Буг|Заходняга Бугу]] (басэйн [[Вісла|Віслы]]). Цячэ ў [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Даўжыня 150 км. Плошча вадазбору 6350 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰. [[Выдатак вады]] 33,6 м³/с.
 
== Асноўныя прытокі ==
 
== Агульныя зьвесткі ==
Пачынаецца ў сутоках ракі Мухі і каналу [[Вец]] у ў [[места|месьце]] [[Пружаны|Пружанах]]. Цячэ [[Прыбужанская раўніна|Прыбужанскай раўнінай]] (вярхоўе) і [[Берасьцейскае Палесьсе|Берасьцейскім Палесьсем]], вусьце ў межах места [[Берасьце|Берасьця]] (у вусьці глухая грэбля).
 
Даліна ў верхняй плыні невыразная, шырыня яе ў сярэдняй плыні 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. Схілы ўмеранамерна стромкія, вышынёй 4—8 м (у ніжняй плыні 3—6 м), адкрытыя, месцамі разараныя або пад лесам. [[Абалона]] двухбаковая, нізкая, месцамі забалочаная, шырыня да вёскі [[Шэбрын]]а 200—400 м, ніжэй 1—1,5 км; у разводзьдзе і пры паводках затапляецца на глыбіню 0,2—0,8 м у вярхоўі і да 1—2 м у ніжняй плыні. [[Рачное рэчышча|Рэчышча]] каналізаванае. Берагі нізкія, вышынёй у 0,5—2 м, абрывістыя, ніжэй за ўток Рыты разбураюцца, на суднаходнай дзялянцы абвалаваныя.
 
Шырыня ракі ў межань у верхняй плыні 4—8 м, ніжэй за ўток [[Дняпроўска-Бужанскі канал|Дняпроўска-Бужанскага канала]] 20—35 м, у вусьці 60—70 м. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў сярэдзіне сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5—2,4 м, найбольшая 2—3,8 м (1951, 1958). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}} С. 253—254.</ref>.
 
{{Панарама|Bieraście-Muchaviec.jpg|1100пкс|Рака Мухавец у Берасьці}}
 
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
Мухавец — судаходная рака (ад КобрыняКобрыню да Берасьцейскага рачнога порту, ніжэй за які разьмяшчаецца грэбля). Працягласьць навігацыйнага пэрыяду 230—240 дзён. Рака злучаецца [[Дняпроўска-Бужанскі канал|Дняпроўска-Бужанскім каналам]] з ракой [[Прыпяць]]цю (такім чынам злучае [[Балтыйскае мора|Балтыйскае]] і [[Чорнае мора|Чорнае]] моры<ref>Krzywicki J. Muchawiec // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|6к}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VI/790 790].</ref>).
 
Значная плошча басэйну (27%) у межах Беларусі на 1 студзеня 2006 году мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю каля 8300 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=41 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>.
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Блакітная кніга БеларусіБелЭн|11}} С. 253—254
* {{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі}}
* {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|6}}
* Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
* Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
* Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.nn.by/index.pl?theme=nn/2005/37&article=sl-muchaviec Анатоль Гладышчук, Муха + Вец]
* [http://www.bstu.by/viewarticle.php?artid=35 А. Гладышчук, Мой родны кут] (''дакумэнтацыя роваравай экспэдыцыі ад вусьця да вытокаў ракі Мухавец'')
* {{SgKP|VI|790|Muchawiec}}
 
[[Катэгорыя:Прытокі Заходняга Бугу]]