Матэрўэл (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі
д
→Гісторыя: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Motherwell_F.C.?oldid=970414183
д абнаўленьне зьвестак |
д →Гісторыя: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Motherwell_F.C.?oldid=970414183 |
||
Радок 40:
== Гісторыя ==
[[Файл:Argentina motherwellfc 1928.jpg|міні|зьлева|«Матэрўэл» у матчы супраць [[Зборная Аргентыны па футболе|зборнай Аргентыне]], які праходзіў у [[Буэнас-Айрэс]]е ў 1928 годзе.]]
Найлепшыя гады клюбу прыйшліся на пачатак 1930-х, калі камандай кіраваў [[Джон Гантэр]]. У 1930 годзе «Матэрўэл» стаў віцэ-чэмпіёнам краіны, адстаўшы на 5 пунктаў ад «[[Рэйнджарз Глазга|Рэйнджарз]]». На наступны год клюб гуляў у фінале [[Кубак Шатляндыі па футболе|Кубка Шатляндыі]], аднак атрымаў паразу ў перагулёўцы ад «[[Сэлтык Глазга|Сэлтыку]]», а ў 1932 годзе першы й пакуль адзіны раз стаў [[Чэмпіянат Шатляндыі па футболе|чэмпіёнам Шатляндыі]]. У тым чэмпіянаце «Матэрўэл» атрымаў 30 перамог у 38 матчах, прайграўшы ўсяго двойчы. На 5 пунктаў ад клюбу застаўся «Рэйнджарз», і на цэлых 18 пунктаў адстаў «Сэлтык», гэта пры тым, што ў тыя часы за перамогу клюб атрымоўваў 2 пункты. На наступны год «Матэрўэл» атрымаў срэбныя мэдылі чэмпіянату, на 3 пункты адстаўшы ад «Рэйнджарз», і дайшоў да фіналу Кубка, дзе атрымаў паразу ад «Сэлтыка», а ў 1934 годзе зноўку стаў віцэ-чэмпіёнам краіны, маючы 4 пункты адставаньня ад «Рэйнджарз».▼
Даволі пасьпяховымі для «Матэрўэла» быў пэрыяд адразу пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], калі камандаў ачольваў [[Джон Гантэр]]. Клюб заняў трэці радок у сэзоне 1919—2020 гадоў, і, не зважаючы на тое, што ў сэзоне 1924—1925 гадоў «Матэрўэл» цудам пазьбегнуў вылету ў ніжэйшы дывізіён, вынікі клюбу няўхільна расьлі. Улетку 1927 году клюб зладзіў вельмі ўдалае турнэ па [[Гішпанія|Гішпаніі]], атрымаўшы шэсьць перамогаў у васьмі гульнях, трымаючы паразу толькі аднойчы. У рамках гэтага падарожжа «Матэрўэл» атрымаў пераканаўчую перамогу 3:1 над мадрыдзкім «[[Рэал Мадрыд|Рэалам]]» і баявую нічыю зь лікам 2:2 у матчы супраць «[[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёны]]»<ref>Wilson, Derek (2009). ''«Motherwell FC Miscellany»''. Pitch Publishing. — С. 36. — ISBN 978-1-905411-37-5.</ref>. Пасьля посьпеху ў Гішпаніі клюб адправіўся ў чарговае летняе турнэ, на гэты раз па [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыцы]]. Прайграўшы толькі тры з дзесяці гульняў, турнэ скончылася паразай ад зборнай бразыльскае лігі зь лікам 5:0<ref>[http://www.rsssf.com/tablesm/motherwell-satrip28.html «South American Trip of Motherwell FC 1928»]. RSSSF.</ref>.
▲Найлепшыя гады клюбу прыйшліся на пачатак 1930-х
Са сканчэньнем [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] склад клюбу значна зьмяніўся і выступы «Матэрўэлу» значна пагоршыліся. Аднак, клюб усё ж такі здабываў тытулу, як то ў 1950 годзе клюб стаў уладальнікам Кубка шатляндзкае лігі, а ў 1952 годзе перамог у розыгрышу кубка Шатляндыі. У сэзоне 1952—1953 гадоў клюб упершыню ў гісторыі быў выбіты з найвышэйшага дывізіёну, аднак ужо праз год здолеў вярнуцца ў эліту. Менавіта ў гэты час адбылася зьмена галоўнага трэнэра. На пасаду галоўнага трэнэра ў 1955 годзе быў прызначаны [[Бобі Анчэл]], які кіраваў камандай у эпоху, калі высока шанаваныя зоркі Шатляндыі, яе то [[Ен Сэнт-Джон]] і Чарлі Эйткен, выступалі за клюб. Аднак «Матэрўэл» ня здолеў вывесьці клюб у топы шатляндзкага футболу, то бок за часам Анчэла ня было здабыта аніводнага трафэя. Ягоная адстаўка адбылася ў 1965 годзе, а крыху пазьней, ужо паводле вынікаў сэзону 1967—1968 гадоў «Матэрўэл» пакінуў першы дывізіён і апусьціўся ў другі дывізіён.
== Дасягненьні ==
|