Босьнія і Герцагавіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 11:
|НайбуйнейшыГорад = Сараева
|ТыпУраду = фэдэратыўная парлямэнцкая [[рэспубліка]]
|ПасадыКіраўнікоў = Старшыня прэзыдэнтаў<br />Сябры прэзыдэнта<br /><br />Прэм'ерПрэм’ер-міністар
|ІмёныКіраўнікоў = Міларад Додзік<br />
{{Просты сьпіс|* Жэлька Косьміч (ад харватаў)
* Сэфік Джафэравіч (ад басьнійцаў)}}DenisДэніс ZvizdićЗьвізьдзіч
|Плошча = 51 129
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 127-е
Радок 42:
|Дадаткі = [[Файл:Bk-map.png|цэнтар|280пкс|Мапа Босьніі і Герцагавіны]]
}}
'''Бо́сьнія і Герцагаві́на''' (''БіГ'', {{мова-sr|Босна и Херцеговина/Bosna i Hercegovina}}, {{мова-bs|Bosna i Hercegovina}}, скарочана ''BiH'') — краіна на паўднёвым усходзе [[Эўропа|Эўропы]], у заходняй частцы [[Балканская паўвыспа|Балканскай паўвыспы]]. Босьнія і Герцагавіна мае агульныя межы з [[Сэрбія]]й (345 км), [[Чарнагорыя]]й (242 км) і [[Харватыя]]й (932 км). Краіна дэцэнтралізаваная і адміністрацыйна падзеленая на дзьве часткі — [[Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны]] і [[Рэспубліка Сэрбская]]. [[Босьнія]] ды [[Герцагавіна]] — гэта толькі гістарычна-геаграфічныя рэгіёны, якія сёньня ня маюць палітычнага статусу. Да [[1992]] году Босьнія і Герцагавіна была адной з шасьці фэдэральных адзінак Югаславіі. Рэспубліка набыла незалежнасьць пасьля войнаў у [[Югаславія|Югаславіі]] 1990-х гадоў у выніку [[Дэйтанскія пагадненьні|Дэйтанскіх пагадненьняў]] [[1995]] году. Фактычна дзяржава сёньня зьяўляецца [[пратэктарат]]ам міжнароднай супольнасьці. Зяўляецца сябрам [[Рада Эўропы|Рады Эўропы]].
 
== Гісторыя ==
Радок 57:
[[28 чэрвеня]] [[1914]] году ў [[Сараева|Сараеве]] чальцом рэвалюцыйнай арганізацыі [[Млада Босна]] быў ажыцьцёўлены замах на нашчадка аўстравугорскай кароны [[Франц Фэрдынанд|Франца Фэрдынанда]]. З гэтай падзеі пачалася [[Першая сусьветная вайна]]. Пасьля заканчэньня вайны Босьнія і Герцагавіна ўвайшла ў склад [[Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў]] (з [[1929]] году называлася [[Каралеўства Югаславія]]). Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да [[Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія|Сацыялістычнай Югаславіі]] (СФРЮ). Ад 1943 году [[25 лістапада]] сьвяткуецца як Нацыянальны дзень Босьніі ды Герцагавіны (толькі ў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны). У Рэспубліцы Сэрбскай сьвяткуецца дзень перамогі 9 мая. Да 1991 года Босьнія і Герцагавіна была досыць разьвітой часткай былой Югаславіі.
 
Сувэрэнітэт Босьніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў кастрычніку [[1991]] году<ref name="БелЭн_т3_с220"/><ref name="CIA World factbook">[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/bk.html Europe :: Bosnia and Herzegovina].{{ref-en}} ''The World Factbook.'' Central Intelligence Agency</ref>. 29 лютага і 1 сакавіка [[1992]] году быў праведзены рэфэрэндум па пытаньні выхаду зь Югаславіі. Падчас рэфэрэндуму большасьць насельніцтва — басьнійцы і [[харваты]] — выказаліся за незалежнасьць краіны, якая была абвешчаная [[3 сакавіка]] [[1992]] году. 1 сакавіка абвешчаны [[Дзень незалежнасьці|днём незалежнасьці]] Босьніі і Герцагавіны (дзень рэфэрэндуму). 6 красавіка краіны Эўропы і ЗША прызналі незалежнасьць Босьніі і Герцагавіны. Басьнійскія [[сэрбы]] аб’явілі [[байкот рэфэрэндуму]] і [[7 красавіка]] [[1992]] году заявілі пра стварэньне ўласнай рэспублікі пры падтрымцы суседніх Сэрбіі і Чарнагорыі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненьні і [[этнічныя чысткі]] (1992—1995), ахвярамі якіх сталася шмат жыхароў Босьніі і Герцагавіны. Паводле розных падлікаў ад двух<ref>[https://www.britannica.com/place/Bosnia-and-Herzegovina Bosnia and Herzegovina.]{{ref-en}} Britannica.com</ref> да трох<ref name="БелЭн_т3_с220"/> мільёнаў жыхароў Босьніі сталі бежанцамі. [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|ААН]] накіравала ў Босьнію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] ў [[Дэйтан]]е (штат Агаё) было заключана пагадненьне, паводле якога Босьнія і Герцагавіна падзяляецца на дзьве часткі: басьнійска-харвацкую [[Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны|Фэдэрацыю Босьніі і Герцагавіны]] (51% тэрыторыі) і [[Рэспубліка Сэрбская|Рэспубліку Сэрбскую]] (49%). 21 лістапада сьвяткуецца ў Рэспубліцы Сэрбскай як дзень Дэйтанскіх пагадненьняў. [[14 сьнежня]] [[1995]] году ў [[Парыж]]ы падпісаная мірная дамова. Часткай дэйтанскіх пагадненьняў зьяўляецца канстытуцыя Босьніі і Герцагавіны, якая прадугледжвала стварэньне плюралістычнага грамадзтва. Зараз Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны і Рэспубліка Сэрбская маюць асобныя канстытуцыі. Колькасьць міратворчага кантынгэнту НАТО першапачаткова складала {{лік|60000}} салдат. У 2004 годзе замест міратворцаў НАТО у Босьнію і Герцагавіну былі ўведзеныя 600 вайскоўцаў Эўразьвязу, якія працягваюць падтрымліваюць бясьпеку і займаюцца трэніроўкай. Па сёньняшні дзень у Босьніі і Герцагавіне застаюцца сьляды вайны — разбураная інфарструктура і мінныя палі ў сельскай мясцовасьці<ref name="World Travel">[https://www.worldtravelguide.net/guides/europe/bosnia-and-herzegovina/ Bosnia and Herzegovina Travel Guide and Travel Information.]{{ref-en}} World Travel Guide</ref><ref name="CIA World factbook"/>. Першыя выбары пасьля вайны прайшлі 2 верасьня 1996 году. 10 лютага 1998 году былі прынятыя сучасныя сьцяг і герб.
 
== Адміністрацыйны падзел ==