Жыльлёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 18:
 
== Агульныя палажэньні ==
Першы разьдзел Жыльлёвага кодэксу «Агульныя палажэньні» зьмяшчаў 94 артыкулы, што складала 50 % усіх артыкулаў Кодэксу. У разьдзеле налічвалася 14 главаў: 1) «Асноўныя палажэньні»; 2) «Дзяржаўнае рэгуляваньне ў галіне жыльлёвых адносін»; 3) «Склад жыльлёвага фонду і кіраваньне ім. Дзяржаўны ўлік жылых памяшканьняў»; 4) «Прызначэньне і выкарыстаньне жыловаг памяшканьня. ПеараўладкаваньнеПераўладкаваньне і перапляноўка. Перавод жылога памяшканьня ў нежылое і нежылога памяшканьня ў жылое»; 5) «Правы і абавязкі грамадзянаў і арганізацыяў у галіне жыльлёвых адносін. Падставы для ўзьнікненьня права валоданьня і карыстаньня жылымі памяшканьнямі»; 6) «Плата за жыльлёва-камунальныя паслугі, плата за карыстаньне жылым памяшканьнем, пакрыцьцё выдаткаў арганізацыяў, якія ажыцьцяўляюць эксплюатацыю жыльлёвага фонду і падаюць жыльлёва-камунальныя паслугі, на электраэнэргію, што спажываецца на асьвятленьне дапаможных памяшканьняў і працу абсталяваньня. Ліквідацыя пашкоджаньняў дапаможных памяшканьняў шматкватэрнага жылога дома. Падтрыманьне і аднаўленьне санітарнага і тэхнічнага стану пры[[Сядзіба|сядзібнай]] тэрыторыі»; 7) «Улік маючых патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў»; 8) «Дамова найму жылога памяшканьня»; 9) «Безаплатнае валоданьне і карыстаньне жылым памяшканьнем, карыстаньне жылым памяшканьнем, дадзеным паводле [[тэстамэнт]]авага адпісаньня або на падставе дамовы пажыцьцёвага ўтрыманьня з забесьпячэньнем»; 10) «Адчужэньне, набыцьцё, [[лізінг]], [[іпатэка]], [[арэнда]], наём, перадача ў безаплатнае карыстаньне жылых памяшканьняў»; 11) «Абмен жылых памяшканьняў»; 12) «Высяленьне грамадзянаў з жылых памяшканьняў»; 13) «Забесьпячэньне захаванасьці жылых памяшканьняў. Эксплюатацыя жыльлёвага фонду»; 14) «Кантроль за выкананьнем жыльлёвага заканадаўства. Грамадзкія камісіі ў жыльлёвых пытаньнях». Найбольшай была 8-я глава ў складзе 17 артыкулаў (50—66), дзе апісваліся: істотныя ўмовы, заключэньне і рэгістрацыя дамовы найму жытла; патрабаваньні да наёмнага жытла; акт аб прыёме-перадачы ў валоданьне і карыстаньне жытла; правы і абавязкі наймадаўца і наймальніка жытла; правы наймальніка на перадачу жытла ў валоданьне і карыстаньне чальцам сваёй сям’і і іншым асобам; правы і абавязкі чальцоў сям’і наймальніка, у тым ліку часова адсутных; зьмяненьне, спыненьне і скасаваньне дамовы найму жытла; скасаваньне і зьмяненьне адпаведнай дамовы пры пераходзе права ўласнасьці на жытло<ref name="а"/>.
 
== Дзяржаўнае жытло ==