Розьніца паміж вэрсіямі «Рэльеф Беларусі»

1066 байтаў дададзена ,  3 месяцы таму
д
[[Файл:Relief Map of Belarus.png|значак|280пкс|Фізычная мапа Беларусі]]
'''Рэлье́ф Белару́сі''' — сукупнасьць відаў зямной паверхні [[Беларусь|Беларусі]].
 
Землі Беларусі месьцяцца на захадзе [[Руская раўніна|Рускай раўніны]], што абумоўлівае перавагу плоскіх і спадзіста-хвалістых раўнінаў і [[нізіна]]ў, рачных [[даліна]]ў і градава-ўзгоркавых спалучэньняў. Вышыні вагаюцца ад 345 мэтраў на [[Сьвятая (гара)|Сьвятой гары]] на Менскім узвышшы да 80 мэтраў у даліне [[Нёман]]у каля [[Беларуска-летувіская граніца|мяжы зь Летувой]]. Сярэдняя вышыня паверхні Беларусі складае 160 мэтраў [[Вышыня над узроўнем мора|над узроўнем мора]]. Большасьць [[узвышша]]ў, на якія прыпадае 1/3 земляў, месьціцца на захадзе і ў сярэдзіне краіны ды мае вышыні 200—300 мэтраў. Глыбіня расчляненьня паніжаных міжрэччаў складае да 5 мэтраў, на прыўзьнятых [[раўніна]]х дасягае 10 мэтраў, на ўзвышшах да 40 мэтраў. За кошт разбуральнага ўрэзу ваганьні вышыні дасягаюць 100 мэтраў. Гушчыня расчляненьня (даўжыня разбуральнай сеткі) на нізінах складае да 200 м/км², на больш прыўзьнятых раўнінах — да 500 м/км², на схілах краявых [[Града (форма рэльефу)|градаў]] і каля буйных рачных далінаў — да 2 км/км², радзей да 3,5 км/км². [[Рэльеф]]аўтваральнымі ёсьць пераважна адклады [[Чацьвярцічны пэрыяд|чацьвярцічнага]] пэрыяду: азёрна-ледавіковыя, ледавіковыя і патокава-ледавіковыя [[Марэна (геалёгія)|марэны]]. Іх магутнасьць дасягае 300 мэтраў і ў сярэднім складае 75—80 мэтраў<ref name="а"/>.
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
{{рэцэнзія}}
* {{Кніга|аўтар=[[Барыс Гурскі]].|частка=Рэльеф|загаловак=[[Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі]] ў 5 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Knihi/Store1/Slounik/EP.djvu.zip|адказны=гал.рэд. [[Іван Шамякін]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі|Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1985|том=[https://files.knihi.com/Knihi/Slounik/EP.djvu.zip/EP4.djvu 4. Недалька — Стаўраліт]|старонкі=[https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/EP.djvu.zip/EP4.djvu/475_866x9999.jpeg 413]-[https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/EP.djvu.zip/EP4.djvu/476_866x9999.jpeg 414]|старонак=599|сэрыя=|isbn=|наклад=10 000}}
 
{{Кандыдат у добрыя артыкулы|25 ліпеня 2020 году.}}
 
{{Геаграфія Беларусі}}
14 155

зьменаў