Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Пад уладай Расейскай імпэрыі: артаграфія, выпраўленьне спасылак
Радок 168:
[[Дзебра]] — правы прыток Дняпра. Цалкам працякае ў межах места. Пачынаецца ў раёне станцыі Магілёў III з плоскай лагчыны, дзе калісьці было балота. На ўсім працягу даліна Дзебры добра выражаная. Схілы крутыя, сфармаваныя друзлымі пародамі, моцна падзеленыя і зрэзаныя ярамі.
 
На тэрыторыі Магілёва ёсьць сажалкі — Пашкаўская і Любуская<ref>Поверхностные воды // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 10.</ref> і азёры [[Сьвятое возера (Магілёў)|Сьвятое]] і [[Пячэрскае возера|Пячэрскае]] (штучнае).
 
За 6 км на паўночны ўсход ад Магілёва з шчыліны здабываюць сульфатна-хлярыдныя, кальцыева-натрыевыя воды сярэдняй мінэралізацыі, рэкамэндаваныя для лячэньня страўнікава-кішачных захворваньняў. За 15 км на паўднёвы захад — сульфатныя магніева-кальцыевыя маламінэралізаваныя воды, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці лекавых сталовых водаў пры страўнікава-кішачных захворваньнях. За 5 км на поўнач — маламінэралізаваныя сульфатныя магніева-кальцыевыя воды<ref>Гидрогеология месторождений полезных ископаемых // Кудельский, А. В. Подземные воды Беларуси / Кудельский А. В., Пашкевич В. И., Ясовеев М. Г. — Мн., 1998. — С. 222—235</ref>.