Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Вялікае Княства Літоўскае: артаграфія, выпраўленьне спасылак
д →‎Пад уладай Расейскай імпэрыі: артаграфія, выпраўленьне спасылак
Радок 112:
{{Падвойная выява|справа|Mahiloŭ, Pahonia. Магілёў, Пагоня (1794).jpg|110|Mahiloŭ, Pahonia. Магілёў, Пагоня (1856).jpg|100|Гербы [[Магілёўскае намесьніцтва|Магілёўскага намесьніцтва]] (1794) і [[Магілёўская губэрня|губэрні]] (1856) з «[[Пагоня]]й»}}
 
У выніку першага падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (1772 год) Магілёў апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам [[Магілёўская губэрня|аднайменнай губэрні]]. 22 лістапада 1773 году тут разьмясьціўся цэнтар [[Беларуская дыяцэзія|Беларускай рымска-каталіцкай дыяцэзіі]], пры якой адкрыліся сэмінарыя і акадэмія. У 1780 годзе ў месьце адбылася сустрэча паміж імпэратрыцай расейскай [[Кацярына II|Кацярынай II]] і імпэратарам аўстрыйскім Ёсіфам[[Ёзэф II (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)|Ёзэфам]], у гонар чаго заклалі [[Сабор Сьвятога Ёсіфа (Магілёў)|саборную царкву Сьвятога Ёсіфа]]. У 1781 годзе расейскія ўлады даравалі Магілёву новы герб, таксама з выявай [[Пагоня|Пагоні]]. У канцы ХVІІІ ст. у месьце было 22 вуліцы, 32 завулкі, 2000 будынкаў; працавалі 33 прадпрыемствы, у тым ліку 22 гарбарныя, 7 піваварных, 2 цагельні, 2 вадзяныя млыны, каля 240 крамаў, праводзілася 3 кірмашы на тыдзень.
 
У 1809 годзе на базе народнай вучэльні (дзейнічала з 1789 году) адкрылася Магілёўская гімназія. У ходзе [[вайна 1812 году|вайны 1812 году]] места на пэўны час занялі францускія войскі. У 1838 годзе пачала выдавацца газэта «Могилевские губернские ведомости». У 1848—1856 гадох празь места прайшла шаша, у 1902 годзе — [[Пецярбурска-Адэская чыгунка]]. У 1867 годзе ў Магілёве заснавалі музэй, у 1888 годзе завяршылася будаваньне [[Будынак гарадзкога тэатру (Магілёў)|мескага тэатру]]. У 1879 годзе зьявіўся водаправод. У часе Ўсерасейскага перапісу 1897 году 12 847 магілёўцаў (або 29,79% ад усіх месьцічаў) назвалі [[родная мова|роднай мовай]] беларускую, што было найвышэйшым паказьнікам сярод усіх местаў на [[этнічная тэрыторыя|этнічнай тэрыторыі]] [[беларусы|беларусаў]].