Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Назва: пунктуацыя
Радок 95:
З пачаткам [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] у 1654 годзе магілёўцы здалі места маскоўскім захопнікам. Аднак 1 лютага 1661 году ў выніку [[Магілёўскае паўстаньне|народнага паўстаньня]] месьцічы зьнішчылі акупацыйную залогу<ref>Беларускія летапісы і хронікі: пер. са старажытнарус., старабел., пол. / склад. У. Арлоў; рэд. В. Чамярыцкі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1997. С. 294.</ref>. За выяўленую ў час паўстаньня мужнасьць 9 чэрвеня 1661 году кароль і вялікі князь [[Ян Казімер]] ўраўнаваў у правах Магілёў зь [[Вільня]]й. Апроч таго, места атрымала новы герб «''у блакітным полі тры срэбныя мескія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узьнятым мячом, а над ім герб — [[Пагоня]]''»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў}}</ref>. У гэты час у Магілёве налічвалася каля 30 тысячаў дамоў, у тым ліку 10 тысячаў належалі [[Жыды ў Беларусі|жыдам]]; вуліцы былі брукаваныя дзікім камнем, існавала шмат гандлёвых радоў<ref>Магілёў у падарожных нататках і ўспамінах гасцей горада. 1678-1918 / Перакладчык і ўкладальнік Алег Давід Лісоўскі. — Гомель: Барк, 2017. С. 14.</ref>. У 1681 годзе на Рынку ўзьвялі новую мураваную ратушу (першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай). У XVIII ст. у месьце дзейнічаў шпіталь, які знаходзіўся каля Алейнай брамы.
 
У [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікую Паўночную вайну]] (1700—1721) горад быў заняты спачатку расейскімі, а потым швэдзкімі войскамі. 8 (19) ліпеня 1708 году, пабачыўшыя дагэтуль шмат пакутаў ад расейцаў магілёўцы хлебам-сольлю сустракалі швэдаў і іх караля, урачыста ўехаўшага ў горад празь [[Віленская брама|Віленскую браму]], а бурмістар Магілёва ўручыў манарху на чырвоным рушніку сымбалічны ключ ад гораду.<ref>[http://pahonia.cz/sites/default/files/kryvia/kryvija-33.pdf Разянкоў М. Швэды на тэрыторыі сучаснае Магілёўшчыны ў час Вялікай Паўночнай вайны // Крывія. №33 Лістапад 2014. С. 9.]</ref> Аднак за гэта Магілёў заплаціў вельмі дорага: 8 верасьня 1708 году расейскія войскі на загад цара маскоўскага [[Пётар I|Пятра I]] цалкам спалілі Магілёўгорад. На 1745 год у месьце быў 1301 будынак<ref name="evkl244"/>, працавалі некалькі цагельняў — «Антона Апоці», «паноў Батвіньнікаў», «Дарошкі з братам Сапрончыкаў». На тэрыторыі пасадаў знаходзіліся «ізба цэху шавецкага… цэх гарбарскі… дом цэхавы пякарскі… цэх шавецкі», непадалёку ад царквы Сьвятога Міколы — «цэх алейніцкі». Тут жылі злотнікі (ювэліры), алейнікі, дойліды, бондары, хлебнікі, багамазы (іканапісцы), шкляры, шаўцы і кавалі. На 1756 дзейнічалі 9 цэркваў і 2 манастыры, 2 уніяцкія цэрквы (Дальняя Ўваскрасеньня Хрыстова і Покрыва Багародзіцы), 6 касьцёлаў і 3 кляштары (кармэлітаў, езуітаў і бэрнардынаў). На 1765 год у месьце налічвалася 1879 будынкаў.
 
<gallery caption="Магілёў на акварэлях канца XVIII стагодзьдзя" widths=150 heights=150 class="center">