Мір (аплатная сыстэма): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 15:
5 траўня 2014 году расейскі прэзыдэнт [[Уладзімер Пуцін]] падпісаў папраўку ў Фэдэральны закон «Аб нацынальнай аплатнай сыстэме», што дадала разьдзел 4.1 Нацыянальная сыстэма аплатных картак (НСАК). Паводле артыкула 30.2, «Апэратар НСАК ствараецца ў выглядзе [[Адкрытае акцыянэрнае таварыства|адкрытага акцыянэрнага таварыства]] ... Пры ўтварэньні апэратара НСАК 100 % яго акцыяў належаць Банку Расеі». Згодна з артыкулам 30.5 «Крэдытныя арганіазацыі, што ёсьць індывідуальнымі ўдзельнікамі НСАК, абавязаныя даць кліентам нацыянальныя аплатныя прылады пры атрыманьні пазначанымі кліентамі за кошт сродкаў бюджэтаў бюджэтнай сыстэмы Расейскай Фэдэрацыі, дзяржаўных пазабюджэтных фондаў заробнай платы, [[пэнсія]]ў, сацыяльных дапамогаў, [[стыпэндыя]]ў, грашовага забесьпячэньня [[Вайсковец|вайскоўцаў]] у выпадку іх [[Грашовы перавод|пераводу]] на банкаўскія рахункі»<ref>{{Артыкул|аўтар=У. Пуцін.|загаловак=Фэдэральны закон ад 5 траўня 2014 г. № 112-ФЗ «Аб унясеньні зьмяненьняў у Фэдэральны закон «Аб нацыянальнай аплатнай сыстэме» і асобныя заканадаўчыя акты Расейскай Фэдэрацыі»|арыгінал=Федеральный закон от 5 мая 2014 г. N 112-ФЗ "О внесении изменений в Федеральный закон "О национальной платежной системе" и отдельные законодательные акты Российской Федерации"|спасылка=https://rg.ru/2014/05/07/sistema-dok.html|мова=ru|выданьне=[[Расейская газэта]]|тып=|год=7 траўня 2014|нумар=6373 (101)|старонкі=|issn=1606-5484}}</ref>. 23 ліпеня 2014 году [[Цэнтральны банк Расеі]] стварыў АТ «[[Нацыянальная сыстэма аплатных картак]]» («НСАК»). 8 сьнежня 2014 году АТ «НСАК» запусьціла апэрацыйны асяродак і аплатны [[клірынг]]авы асяродак для апрацоўкі банкаўскіх апэрацыяў, у тым ліку замежных аплатных сыстэмаў. 12 лістапада 2015 году «НСАК» і апэратар [[віетнам]]скай аплатнай сыстэмы «БанкнэтВН» падпісалі Мэмарандум.
 
[[Файл:National payment card system Moscow.jpg|thumb|300px|Галаўны офіс НСАК у Маскве]]
15 сьнежня 2015 году «НСАК» абвясьціў пра пачатак выпуску аплатных картак «Мір». Першымі банкамі, што выпусьцілі карткі, сталі: «[[Газпрамбанк]]», «Маскоўскі дзелавы сьвет», «[[Маскоўскі індустрыяльны банк]]», «[[Расейскі нацыянальны камэрцыйны банк]]», «Расея», «[[Сувязь-банк]]» і «Паўночны марскі шлях». «[[Ашчадбанк Расеі]]» пачаў прыём картак. Пагатоў «Газпрамбанк» першым выпусьціў кабэйджынгавую картку «Мір-Маэстра». На кастрычнік 2016 году выпусьцілі звыш 1 млн картак «Мір». У лістападзе 2017 году «НСАК» і «[[Пошта Банк]]» падпісалі Мэмарандум аб выпуску найбольшай партыі картак з расейскім мікрачыпам. У выніку карткі «Мір» склалі 20 % ад усіх выпушчаных у Расеі. У сьнежні 2017 году паўднёвакарэйскае прадпрыемства «[[Самсунг Электроніка]]» падлучыла карткі «Мір» да сваёй аплатнай сыстэмы «Самсунг Пэй». Лік выпушчаных картак перавысіў 30 млн. Да 1 ліпеня 2018 году скончылі перавод расейскіх бюджэтнікаў на карткі «Мір». Да верасьня 2018 году выпусьцілі 43 млн картак<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя і разьвіцьцё|спасылка=https://mironline.ru/payment-system/about/|выдавец=Аплатная сыстэма «Мір»|мова=ru|дата публікацыі=2019|дата доступу=21 сакавіка 2019}}</ref>.
 
[[Файл:National payment card system Moscow.jpg|thumb|300px|Галаўны офіс НСАК у Маскве]]
12 лютага 2019 году ЗАТ «Аплатная сыстэма «[[Белкарт]]» і АТ «НСАК» (Масква, вул. Вялікая Татарская, д. 11а) падпісалі Дамову аб узаемадзеяньні. Паводле Дамовы, аплатныя карты «Белкарт» мелі выпускаць з [[чып]]ам распрацоўкі «НСАК» для прыёму ў Расеі. Банкі-ўдзельнікі аплатнай сыстэмы «Белкарт» мелі прымаць карткі «Мір». На люты 2019 году звыш 150 банкаў Расеі выпусьцілі больш за 53 млн картак «Мір» (36 % ад [[насельніцтва Расеі]]), якія прымалі больш за 320 банкаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Карткі «Белкарт» плянуецца пачаць прымаць у Расеі у 2019 годзе|спасылка=https://m.blr.belta.by/economics/view/kartki-belkart-planuetstsa-pachats-prymats-u-rasii-u-2019-godze-75784-2019/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=12 лютага 2019|копія=http://zviazda.by/be/news/20190212/1549961247-kartki-belkart-planuecca-pachac-prymac-u-rasii-u-2019-godze|дата копіі=12 лютага 2019|дата доступу=20 сакавіка 2019}}</ref>.