Плошча Леніна (станцыя мэтро, Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Melilac (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Usqowmh (гутаркі | унёсак)
дададзена інфармацыя
Радок 33:
 
{{Маскоўская лінія мэтро (Менск)}}
'''Плошча Леніна''' ([[Інструкцыя па трансьлітарацыі|трансьліт.]]: ''Plošča Lіenіna'') — станцыя [[Маскоўская лінія|Маскоўскай лініі]] [[Менскі мэтрапалітэн|Менскага мэтрапалітэну]]. Разьмешчаная на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «[[Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)|Кастрычніцкая]]» і «[[Інстытут Культуры (станцыя мэтро)|Інстытут культуры]]». «Плошча Леніна» была адкрыта 26 чэрвеня 1984 году ў складзе першай чаргі менскага метро.
 
Зьяўляецца станцыяй Менскага метрапалітэна з найбуйнейшым пассажырапатокам.
{{Накід:Мэтро}}
 
З 1992 па 2003 год станцыя аб’яўлялася як «Плошча Незалежнасьці», аднак затым першапачатковая назва станцыі была адноўлена. Па словах начальніка тэхнічнага адзьдзела Менскага метрапалітэна, афіцыйнага рашэньня аб перайменаваньні станцыі «Плошча Леніна» у «Плошча Незалежнасьці» ніколі не прымалася, аднак былі вусныя распараджэньні кіраўніцтва Мінгарвыканкама. З 2008 году станцыя аб’яўляецца як «станцыя Плошча Леніна, выхад да чыгуначнага вакзала й Плошчы Незалежнасьці». 15 сакавіка 2010 году камісыя Менскага гарвыканкама па названьні й пераназваньні праспэктаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак горада ўнесла прапанову аб пераназваньні станцыі метро «Плошча Леніна» у «Плошча Незалежнасьці».
 
== Канструкцыя ==
Станцыя аднаскляпеністая з маналітнага жалезабетону. Афармленьне вытрымана ў спакойных танах, пуцявыя сьцены абліцаваны цёмна-ружовым мармурам. У цэнтры плятформы ўстаноўлена мастацкая кампазыцыя ў выглядзе калёны, увянчанай сярпом і молатам.
 
== Выхады ==
Удалае разьмяшчэньне станцыі «Плошча Леніна» дазволіла аб’яднаць два асноўных пасажыраўтваральных вузла горада — [[Менскі чыгуначны вакзал|Чыгуначны вакзал]] і [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|плошчу Незалежнасьці]]. Адзін з выхадаў станцыі разьмешчаны на Прывакзальнай плошчы, прычым па падземным тунэлі, адкрытаму ў 2003 годзе, са станцыі можна трапіць прама ў новы будынак вакзалу й на пасадачныя плятформы. Таксама, на Прывакзальнай плошчы разьмешчаны аўтавакзал «Цэнтральны» і пасадкавыя плятформы электрычак. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе на плошчу Незалежнасьці, на якой разьмешчаны будынкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўнівэрсытэта, Дома Ўрада, Мінгарвыканкама, цэнтральнага паштамта, а таксама цагляны Чырвоны касьцёл.
 
Перагон паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая» — адзін з самых доўгіх у менскім метро.{{Накід:Мэтро}}
 
{{commonscat|Plošča Lienina (Minsk Metro station)}}