Пратакол перадачы гіпэртэксту: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: blanking Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 1:
Transf«пратако склала 0%, зь якізьвязанай рмкі не прадугледжана ўнутраная падтрымк яго не прад'яўляюцца такія патрабаваньні.
'''HTTP''' ({{мова-en|HyperText Transfer Prоtocоl}} — «пратакол перадачы гіпэртэксту») — [[сеткавы пратакол|пратакол]] [[пратаколы прыкладнога ўзроўню|прыкладнога ўзроўню]] перадачы дадзеных (першапачаткова, у выглядзе гіпэртэкставых дакумэнтаў). Асновай HTTP зьяўляецца [[кліент-сэрвэр|тэхналёгія «кліент-сэрвэр»]], гэта значыць мяркуецца існаваньне спажыўцоў (кліентаў), якія ініцыююць злучэньне й пасылаюць запыт, і пастаўшчыкоў (сэрвэраў), якія чакаюць злучэньня для атрыманьня запыту, вырабляюць неабходныя дзеяньні й вяртаюць назад паведамленьне з вынікам.
 
HTTP у цяперашні час паўсюдна выкарыстоўваецца ў [[інтэрнэт|сусьветнай павуціне]] для атрыманьня інфармацыі з [[ўэб-сайт]]аў. У [[2006]] годзе ў [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]] доля HTTP-трафіку перавысіла долю [[пірынгавыя сеткі|P2P-сетак]] і склала 46%, зь якіх амаль палова — перадача струменевага відэа й гуку<ref>[http://net.compulenta.ru/322974/ Объём HTTP-трафика впервые превысил P2P]. Компьюлента</ref>. HTTP выкарыстоўваецца таксама ў якасьці «транспарту» для іншых пратаколаў прыкладнога ўзроўню, як то [[SOAP]], [[XML-RPC]], [[WebDAV]].
 
Асноўным аб'ектам маніпуляцыі ў HTTP зьяўляецца рэсурс, на які паказвае [[URI]] ({{мова-en|Uniform Resource Identifier|скарочана}}) ​​у запыце кліента. Звычайна такімі рэсурсамі зьяўляюцца [[файл]]ы, якія захоўваюцца на сэрвэры, але імі могуць быць лягічныя аб'екты або нешта абстрактнае. Асаблівасьцю пратаколу HTTP зьяўляецца магчымасьць паказаць у запыце й адказе спосаб прадстаўленьня аднаго й таго ж рэсурсу паводле розных парамэтраў: фармату, [[кадыроўка|кадоўцы]], мовы й іншага. Для чаго выкарыстоўваецца HTTP-загаловак. Менавіта дзякуючы магчымасьці ўказаньню спосабу кадаваньня паведамленьня кліент і сэрвэр могуць абменьвацца двайковымі дадзенымі, хоць дадзены пратакол зьяўляецца тэкставым.
 
Аналягічнымі пракатоламі для HTTP зьяўляюцца [[FTP]] і [[SMTP]]. Абмен паведамленьнямі ідзе па звычайнай схеме «запыт-адказ». Для ідэнтыфікацыі рэсурсаў HTTP выкарыстоўвае глябальныя URI. У адрозьненьне ад многіх іншых пратаколаў, HTTP не захоўвае свайго стану. Гэта азначае адсутнасьць захаваньня прамежкавага стану паміж парамі «запыт-адказ». Кампанэнты, якія выкарыстоўваюць HTTP, могуць самастойна ажыцьцяўляць захаваньне інфармацыі аб стане, зьвязанай з апошнімі запытамі й адказамі (напрыклад, «[[Cookies|кукі]]» на баку кліента, «сэсіі» на боку сэрвэра). [[Браўзэр]], які пасылае запыты, можа адсочваць затрымкі адказаў. Сэрвэр можа захоўваць [[IP-адрас]]ы й загалоўкі запытаў апошніх кліентаў. Аднак сам пратакол не дасьведчаны аб папярэдніх запытах і адказах, у ім не прадугледжана ўнутраная падтрымка стану, да яго не прад'яўляюцца такія патрабаваньні.
 
== Крыніцы ==