Сяргей Сахараў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
стыль
Радок 16:
 
== Біяграфія ==
У [[1895]] скончыў [[Віцебская духоўная сэмінарыя|Віцебскую духоўную сэмінарыю]], у [[1911]] — [[Юр'еўскіЮр’еўскі ўнівэрсытэт]] ([[Тарту]]). У [[1911]]—[[1913]] выкладаў у гімназіях і настаўніцкім інстытуце ў [[Віцебск]]у, адначасова працаваў сакратаром Віцебскай навуковай архіўнай камісіі, потым інспэктарам народных школаў у Юр’еўскім павеце, дырэктарам-арганізатарам [[Люцын]]скай (цяпер [[места]] [[Лудза]], [[Латвія]]) расейскай [[горад|мескай]] гімназіі, загаднікам дашкольнага пададдзелу Люцынскага павятовага аддзелу народнай асьветы. 3 [[1921]] да [[1925]] узначальваў [[Беларускі аддзел пры Міністэрстве асьветы Латвіі]]. У [[1925]]—[[1932]] дырэктар [[Беларуская гімназія ў Дзьвінску|Дзьвінскай беларускай гімназіі]], актыўны удзельнік культурна-грамадзкага жыцьця беларусаў у [[Латвія|Латвіі]].
 
Зьбіраць і публікаваць беларускую вусна-паэтычную творчасць пачаў у [[1906]]. Апублікаваў шэраг гістарычна-этнаграфічных артыкулаў пра каменныя крыжы на Беларусі, пра старажытныя народныя музычныя інструмэнты, кнігадрукаваньне, вывучаў гістарычныя і культурныя сувязі беларусаў з прыбалтыйскімі народамі. Падрыхтаваў 4 выпускі «Народнай творчасьці латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў». Выступаў у друку з навукова-папулярнымі нарысамі, прысьвечанымі старажытнай Полаччыне, полацкаму князю [[Усяслаў Чарадзей|Ўсяславу Брачыславічу]], а таксама беларускім этнографам і фальклярыстам [[Павал Шэйн|Паўлу Шэйну]], [[Еўдакім Раманаў|Еўдакіму Раманаву]], гісторыку [[Аляксей Сапуноў|Аляксею Сапунову]]. Рукапісы фальклёрна-этнаграфічных матэрыялаў і літаратурва-публіцыстычная спадчына Сяргея Сахарава зьберагаюцца ў бібліятэках [[НАН Беларусі]], Латвіі і [[Летува|Летувы]].