Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
+ крыніца
Радок 2:
'''Ліцьвіны''' ('''літвіны''', '''літва''', '''літоўцы''') — гістарычная саманазва [[беларусы|беларусаў]] у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]], якая выкарыстоўвалася поруч з [[Русіны (гістарычны этнонім)|русінамі]]. Па Крэўскай уніі «ліцьвінамі» называліся каталікі ВКЛ у канфэсійным сэнсе, а таксама ўсё жыхарства ў нацыянальным сэнсе, «русінамі» ў ВКЛ называліся пераважна праваслаўныя ў канфэсійным сэнсе; таксама праваслаўныя жыхары ВКЛ называліся “литвины руское веры”, “литвины греческого закону люди” і да т.п.<ref>Этнаграфія беларусаў. Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. / рэд. кал. В.К. Бандарчык і інш. Мінск, 1985. с. 81.</ref><ref>[[Ігар Чаквін|Чаквін І.]] Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV–XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў). // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3–5 лютага 1993 года. Ч. I. Мн., 1993. с. 48.</ref><ref>[[Алесь Краўцэвіч|Краўцэвіч А.]]. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. — {{Менск (Мн.)}} 2014.</ref>. Паводле энцыкляпэдыі «[[Этнаграфія Беларусі]]» 1989 году, гэта назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх летувісаў у XIV—XVIII стагодзьдзях, якая ў XVI—XVIII стагодзьдзях набыла гучаньне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. У XVI—XVIII стагодзьдзях назва «ліцьвіны» была найбольш абагульняючай этнанімічнай формай самасьвядомасьці беларускага народу і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень яго нацыянальнае кансалідацыі<ref>І.У. Чаквін. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV–XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў). // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3–5 лютага 1993 года. Ч. I. Мн., 1993. с. 48-49; И.В. Чаквин. Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. Минск: Беларуская навука, 2014. с. 172, 176.</ref>.
 
У якасьці назвы [[беларус]]аў назва «ліцьвіны» шырока ўжывалася яшчэ ў працягу XIX стагодзьдзя і да нашага часу захоўваецца ў частковым ужытку ў якасьці саманазвы вясковага жыхарства<ref name="ReferenceA">[[Ігар Чаквін|Чаквін І. У.]] Гістарычная этнаніміка Палесся // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. — Серыя грамадскіх навук. 1985. № 4. С. 79—80.</ref><ref>{{Літаратура/Беларуска-расейскі слоўнік (2020)}} С. 697</ref>.
 
== Праўныя крыніцы ==