Розьніца паміж вэрсіямі «Жытло»

166 байтаў дададзена ,  7 месяцаў таму
д
 
26 лістапада 2006 г. А.Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых захадах дзяржаўнай абароны дзяцей у недабранадзейных сем’ях», паводле якога мясцовыя ўлады атрымалі паўнамоцтвы часова перасяляць у горшае жытло бацькоў, у якіх адабралі дзяцей. Вызваленае жытло мясцовыя ўлады ўпаўнаважваліся здаваць па найму зь пералічэньнем атрыманых грошай на рахунак дзіцячага дома, каб пакрыць выдаткі на ўтрыманьне такіх дзяцей. На 1 студзеня 2011 году ў Беларусі налічвалася 3960,6 тыс. кватэраў (у сярэднім 2,4 жыхара на кватэру) агульнай плошчай 224,8 млн кв.м (у сярэднім 56,7 кв.м. на кватэру). Прыватызаванымі былі 476,5 тыс. кватэраў (12%). На 2012 г. у Беларусі ва ўласнай маёмасьці жыхароў знаходзілася звыш 85% жытла. Урад Беларусі працягваў ажыцьцяўляць перакрыжаванае субсідаваньне жыльлёвых паслуг<ref name="в"/>.
 
За 2011 г. у Беларусі пабудавалі 5,487 млн [[Квадратны мэтар|м²]] жытла, што на 17,2% (1,143 млн м²) менш, чым за 2010 год. У 2011 г. пабудавалі 68,3 тыс. кватэраў (-24% параўнальна з 2010 г.), у 2010 г. — 84,7 тыс. кватэраў. На вёсцы ў 2011 г. узьвялі 23,5% агульнай плошчы жытла (1,289 млн м²). Разьмеркаваньне будаўніцтва жытла між абласьцямі і [[сталіца]]й склалася наступным чынам: [[Берасьцейская вобласьць]] — 865,2 тыс м² (15,8%), [[Віцебская вобласьць]] — 689,7 тыс м² (8,9%), [[Гарадзенская вобласьць]] — 689,7 тыс м² (12,6%), [[Гомельская вобласьць]] — 829,8 тыс м² (15,1%), [[Магілёўская вобласьць]] — 500,6 тыс м² (9,1%), Менск — 1002,2 тыс м² (18,3%), [[Менская вобласьць]] — 1108,8 тыс м² (20,2%). Для людзей без жытла ва ўласнасьці ўзьвялі 3,498 млн м² (63,8% агульнай плошчы) жытла. У шматкватэрных дамах гарадоў для іх пабудавалі 2,649 млн м² жытла (85,3% аб’ёму ў шматкватэрных гарадзкіх дамах)<ref>{{Артыкул|аўтар=Сяргей Куркач.|загаловак=Летась было пабудавана амаль 5,5 млн квадратных мэтраў жыльля|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=91964|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=18 студзеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-01-18 10 (27125)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/91956/zv_20120118_1.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
2 сакавіка 2013 году набыў моц новы [[Жыльлёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь]], які замяніў сабой кодэкс 1999 году.
 
== Крыніцы ==
15 433

зьмены