Наша Ніва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выданьне вярнула кароткае дамэннае імя
Радок 13:
|наклад = 8051 (№11 (800), 20 сакавіка 2013)
|ISSN = 1819-1614
|сайт = [httpshttp://nashanivawww.nn.by/ nashanivawww.nn.by]
|рэгістрацыя = Пасьведчаньне аб рэгістрацыі №581 ад 14 сакавіка 2007 году, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь
}}
Радок 25:
[[Файл:Naša Niva. Pieršaja Biełaruskaja Hazeta z Rysunkami.jpg|220пкс|міні|Праект аздобы «Нашай Нівы» [[Язэп Драздовіч|Язэпа Драздовіча]]]]
 
«Наша Ніва» пачала выходзіць [[23 лістапада|10 (23) лістапада]] 1906 году<ref name="about">[httpshttp://nashanivawww.nn.by/index.php?c=sp&i=7 Пра газэту «Наша Ніва»]</ref>. Выдаўцамі газэты лічыліся прыватныя асобы, бо БСГ дагэтуль знаходзілася на нелегальным становішчы. Першым выдаўцом і рэдактарам быў [[Аляксандар Уласаў]]. Адным з ідэолягаў выданьня — [[Іван Луцкевіч]], стваральнік славутага віленскага Беларускага музэю і фундатар шматлікіх палітычных і культурных праектаў. Побач зь ім працаваў ягоны брат, ідэоляг Беларускай сацыялістычнай грамады [[Антон Луцкевіч]]. З 1909 году сакратаром газэты, а ў 1912—1913 гадох фактычным яе рэдактарам стаў [[Вацлаў Ластоўскі]]. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў клясык літаратуры [[Якуб Колас]]. [[Максім Багдановіч]] і [[Зьмітрок Бядуля]] таксама дэбютавалі ў «Нашай Ніве». А славуты нацыянальны паэт [[Янка Купала]] ў лютым 1914 году стаў яе рэдактарам і кіраваў газэтай да восені 1915 году<ref name="about" />.
 
[[Файл:Nas niva 6111.JPG|міні|«Наша Ніва» №1, 1911 г.]]
Радок 75:
З 2006 году да рэдактарства газэты далучаецца [[Андрэй Скурко]]. [[Андрэй Дынько]] робіцца рэдактарам сайту nn.by. А Алесь Кудрыцкі стварае сэрвіс NNVideo. У 2011 годзе рэдактарам папяровага тыднёвіка робіцца Зьміцер Панкавец.
 
У канцы лістапада 2008 году зьявілася інфармацыя пра тое, што, магчыма, у хуткім часе газэта «Наша Ніва» вернецца ў дзяржаўную сетку распаўсюджваньня і падпісныя каталёгі «[[Белпошта|Белпошты]]»<ref>[httpshttp://nashanivawww.nn.by/index.php?c=ar&i=21701 Улады вяртаюць «НН» і «Народную волю» ў распаўсюд] «Наша Ніва»</ref>. 4 сьнежня 2008 году газэта зьявілася ў вольным продажы. Тыднёвік упершыню надрукаваны ў колеры. Пачынаючы ад гэтага нумару, «Наша Ніва» выходзіць [[наркамаўка|афіцыйным правапісам]] (''школьным — як пазначыла сама рэдакцыя газэты''). Наклад першага «афіцыйнага» нумару (45 за 2008 год) вырас ў 2,5 разы: да 5200 асобнікаў у параўнаньні з накладам у 2200 асобнікаў папярэдняга нумару 44 за 2008 год. Да забароны ў канцы 2005 году наклад газэты складаў 3200 асобнікаў<ref>[httpshttp://nashanivann.by/index.php?c=ar&i=22044 Наша Ніва №45 ад 4 сьнежня 2008 году. Ад Рэдакцыі]</ref>. Да 1 студзеня 2009 году гэтая лічба вырасла да 6000<ref>[httpshttp://nashanivawww.nn.by/index.php?c=ar&i=22874 Тыраж штотыднёвіка «Наша Ніва» дасягнуў 6000 ас.]</ref>.
 
Ад аднаўленьня ў 1991 годзе і да № 595 (45) за 4 сьнежня 2008 году «Наша Ніва» друкавалася [[Клясычны правапіс|клясычным правапісам]]. Аднак, на сайце газэты перадрук паведамленьняў беларускіх інфармацыйных агенцтваў і артыкулаў зь іншых беларускамоўных выданьняў афіцыйным правапісам разьмяшчаўся і раней. Выкарыстаньне газэтай клясычнага правапісу стала падставай для дыскусіяў як сярод аўтараў НН, так і сярод чытачоў інтэрнэт-версіі газэты ў сувязі з абавязковым пераводам выданьня з 1 верасьня 2010 году на афіцыйны правапіс згодна з Законам аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі. У 2007 годзе заснавальнік газэты і першы яе рэдактар [[Сяргей Дубавец]] прызнаў ранейшую правільнасьць, але далейшую беспэрспэктыўнасьць выбару газэты на карысьць клясычнага правапісу.
Радок 81:
Ад 1 ліпеня 2016 году «Наша Ніва» выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках, галоўная ўвага надаецца разьвіцьцю інтэрнэт-партала. Навіны на сайце даступны ў двух вэрсіях (на беларускай і [[расейская мова|расейскай]] мовах). З 1 сакавіка 2017 году, замест Андрэя Скурко, на пасаду галоўнага рэдактара Нашай Нівы заступае [[Ягор Марціновіч]].
 
6 чэрвеня 2018 году рэдакцыя абвесьціла пра выхад апошняга папяровага нумару выданьня і пераход цалкам у электронны фармат. "«Наша Ніва» паказала ўсім прыклад, як адаптавацца да новай эпохі. У маі 2018 году NN.BY наведалі 475 тысячаў карыстальнікаў, якія прачыталі 7,1 мільёна старонак. А бываюць месяцы значных падзей, і тады лічбы большыя нават удвая. Гэта непараўнальна з аўдыторыяй папяровай газэты. У далейшым друкаваньні яе не засталося практычнага сэнсу. Хоць, здаючы апошні выпуск, мы з настальгіяй і захапленьнем разглядвалі нашы старыя першыя палосы"<ref>[https://nashanivann.by/?c=lr&i=210734 «Нам удалося ўсё»: «Наша Ніва» цалкам пераходзіць у інтэрнэт]</ref>.
 
==Крытыка==
Радок 101:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [httpshttp://nashanivann.by/ Сайт газэты]
* «Наша Ніва» (1906—1915) // [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2461 Бібліятэка Акадэміі навук Летувы імя Ўрублеўскіх] ({{мова-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}})
* «Наша Ніва» (1920) // [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2453 Бібліятэка Акадэміі навук Летувы імя Ўрублеўскіх] ({{мова-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}})
* [[RSS]]-[httpshttp://nashanivapda.nn.by/?c=rss-all.html паток навінаў]
* [http://www.kamunikat.org/nn.html Архіў нумароў] на [[Kamunikat.org]]
* [http://www.kamunikat.org/Kniharnia_Nasza_Niva.html Сэрыя «Кнігарня Наша Ніва»]
* [httpshttp://nashanivann.by/?c=ar&i=151632 Гісторыя «Нашай Нівы» ад 1906 года да нашых дзён]
 
{{Рэдактары «Нашай Нівы»}}