Кірмаш: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Беларусь: +Крыніца
Радок 6:
== Беларусь ==
У 1498 годзе кірмаш у [[Полацк]]у (Вялікае Княства Літоўскае) ўпершыню ўхвалены на дзяржаўным узроўні. Полацкі кірмаш быў міжнародным і абслугоўваў гандаль [[Смаленск]]а з [[Прыбалтыка]]й. Замежным [[Купец|купцам]] дазвалялася гандляваць у гарадах [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] толькі на кірмашах, таму кірмашы часта ператвараліся ў міжнародныя. У 15 стагодзьдзі кірмашы ўзьніклі ў Менску і [[Ворша|Воршы]] ([[Віцебскае ваяводзтва]]). У 16 стагодзьдзі — у [[Горадня|Горадні]] ([[Троцкае ваяводзтва]]). У 18 стагодзьдзі найбольшым быў [[Зэльва|Зэльвенскі]] кірмаш ([[Ваўкавыскі павет]]), на які прыяжджалі купцы з [[Карона Каралеўства Польскага|Польскага каралеўства]], у тым ліку з украінскіх ваяводзтваў [[Малапольская правінцыя|Малапольскай правінцыі]], з [[Жамойцкае староства|Жамойцкага староства]] і [[Курляндзкае і Земгальскае герцагства|Курляндзкага і Земгальскага герцагства]]. На пачатку 20 стагодзьдзя ў беларускіх губэрнях [[Паўночна-заходні край|Паўночна-Заходняга краю]] (Расейская імпэрыя) дзейнічала 125 кірмашоў з агульным абарачэньнем 1,508 млн рублёў. Гандлявалі пераважна льном, [[футра]]м, воскам, [[збожжа]]м, мясам і жывёлай. Большасьць іншых тавараў прывозілі замежныя купцы<ref name="а"/>. У 21-м стагодзьдзі ў Зэльве ([[Гарадзенская вобласьць]]) захаваўся «Ганьненскі кірмаш», які ладзіцца пры канцы жніўня<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Коратка|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=20 жніўня 2013|нумар=154 (27519)|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/08/1377015414_1.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
Ад 1 верасьня па 21 лістапада 2013 году ў Беларусі правялі звыш 1500 кірмашоў з удзелам больш як 18 900 гандляроў, у тым ліку 8100 фізычных асобаў (43 %). Таваразварот кішмашоў склаў звыш 180 млрд [[Беларускі рубель|рублёў]] (20,1 млн $). Падчас гандлю збылі 27 700 тонаў [[Гародніна|гародніны]] і садавіны: 14 700 тонаў [[Бульба|бульбы]] (53 %), 3400 тонаў [[Капуста|капусты]] (12 %), 2600 тонаў [[Цыбуля|цыбулі]] (9 %), 2200 тонаў [[Морква|морквы]] (8 %), 1900 тонаў [[Буракі|буракоў]] (7 %) і 1600 тонаў [[Яблыкі|яблыкаў]] (6 %). Таксама на кірмашах прадавалі малочныя вырабы, мяса і рыбу<ref>{{Артыкул|аўтар=Сяргей Расолька.|загаловак=«Шчодрая восень» папоўніла «хатнія» засекі|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20131128/1385615792-shchodraya-vosen-papounila-hatniya-zaseki|выданьне=Зьвязда|тып=|год=29 чэрвеня 2013|нумар=224 (27589)|старонкі=[http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/11/1385615741_13.pdf 5]|issn=}}</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==