Шарсьцін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён, дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 48:
|Сайт =
}}
'''Шарсьці́н'''<ref>{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гомельская вобласьць}} С. 113.</ref> — [[аграгарадок|вёска]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Сож|Сажы]] і беразе возера [[Крывое (возера)|Крывога]]. Цэнтар [[Шарсьцінскі сельсавет|сельсавету]] [[Веткаўскі раён|Веткаўскага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2009 год — 446 чалчалавек. Знаходзіцца за за 18 км на паўночны захад ад [[Ветка|Веткі]], за 15 км ад чыгуначнай станцыі [[Касьцюкоўка]] (лінія [[Жлобін]] — [[Гомель]]); палявая дарога злучае вёску з шашой [[Данілавічы (Гомельская вобласьць)|Данілавічы]] — [[Ветка]].
 
Шарсьцін — даўняе [[мястэчка]] [[Рэчыцкі павет|гістарычнай Рэчыччыны]] ([[Панізоўе (рэгіён)|Панізоўя]]).
Радок 54:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Выяўленыя археолягамі гарадзішча VII—III стагодзьдзяў да н. э. (1 км на паўночны захад ад Шарсьціна, ува ўрочышчы Гарадзішча), селішча культуры верхняга пласта [[Банцараўшчына|Банцараўшчыны]] — VI—VIII стагодзьдзяў н. э. і эпохі Русі (0,4 км на паўночны захад ад вёскі), селішча раньняга жалезнага веку (0,5 км на поўнач ад заходняй ускраіны), селішча раньняга жалезнага веку і эпохі Русі (на паўночна-ўсходняй ускраіне) і селішча эпохі [[нэаліт]]у (0,3 км на ўсход ад вёскі) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Упершыню Шарсьцін упамінаецца ў XV стагодзьдзі. У 1471 годзе ён знаходзіўся ў валоданьні Ю. Дранішчы, у 1560 годзе — ротмістра [[Гомельскі замак|Гомельскага замка]] К. Ленскага, на гасьцінцы Рагачоў — Гомель.
 
У 1640-х гады Шарсьцін значыцца ў інвэнтары [[Гомельскае староства|Гомельскага староства]]. У 1752 годзе ўпамінаецца ў актах [[Галоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўнага Трыбуналу]].
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Шарсьцін апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Рагачоўскім павеце [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]. У 1785 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданьні Дзерналовічаў. У 1797 годзе тут адкрылася гута.
 
На 1845 год у Шарсьціне было 85 двароў. На 1848 год існавалі аднайменныя мястэчка, 3 фальваркі і 2 вёскі. На 1860 год — 85 двароў, драўляная царква Раства Багародзіцы (у 1865 годзе рамантавалася). На 1881 год — 180 двароў, хлебазапасны магазын, народная вучэльня (у 1889 годзе — 33 навучэнцы). Паводле вынікаў перапісу (1897) году, існавалі аднайменныя мястэчка (15 двароў, школа, прыстань, цагельня, 6 крамаў, карчма), сяло (192 двары, царква, народная вучэльня, хлебазапасны магазын, 2 ветракі, крупадзёрка, 3 кузьні) і фальварак (6 двароў, капліца, вятрак, кузьня). У 1899 годзе пачаў працаваць броварны завод. На 1909 год — 215 двароў. 23 жніўня 1911 году згарэлі 67 двароў, 36 гумнаў, скарбовая вінная крама і 2 дзіцяці. У 1911 годзе адкрылася пошта.
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Шарсьцін абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У 1926 годзе Шарсьцін вярнулі [[БССР]], дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. У гэты час тут было 285 двароў, пошта, хата-чытальня, пачатковая школа, аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі, лекарскі пункт. У 1929 годзе працавалі 4 вятракі, 2 кузьні, сталярная і шорная майстэрні. У 1930 годугодзе пачала працаваць цагельня. На 1940 год у вёсцы было 293 двары.

На 2003 год у Шарсьціне быў 231 двор, на на 2004 — 230 гаспадарак. У 2000-я Шарсьцінгады вёска атрымаўатрымала афіцыйны статус «[[аграгарадок|аграгарадку]]».
 
== Насельніцтва ==
=== Дэмаграфія ===
* '''XIX стагодзьдзе''': 1860 год — 896 чал.; 1890 год — 727 чал., зь іх 683 праваслаўныя і 44 юдэі<ref>Krzywicki J. Szerstyń // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1111к}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XI/905 905].</ref>; 1897 год — 118 чал. у ''мястэчку Шарсьціне'', 1149 чал. у ''сяле Шарсьціне'' і 34 у ''фальварку Шарсьціне''
* '''XX стагодзьдзе''': 1926 год — 1460 чал.; 1959 год — 1240 чал.; 1999 год — 532 чал.
* '''XXI стагодзьдзе''': 2003 год — 513 чал.<ref>{{Літаратура/БелЭн|17к}} С. 382.</ref>; 2004 год — 528 чал.<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|1-1к}}</ref>; 2009 год — 446 чал.
 
=== Інфраструктура ===
Радок 76 ⟶ 78:
 
== Забудова ==
Плян Шарсьціна складаецца з доўгай простай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, да цэнтру якой з поўдня далучаецца кароткая простая вуліца. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу.
 
== Турыстычная інфармацыя ==
Радок 82 ⟶ 84:
=== Славутасьці ===
* Сядзібна-паркавы комплекс (XIX ст.)
 
Каля Шарсьціна захаваліся гарадзішча мілаградзкай культуры і селішчы зарубінецкай і калочынскай культур і раньняга Сярэднявечча.
 
=== Страчаная спадчына ===
Радок 87 ⟶ 91:
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}2}}
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/БелЭн|17}}
* {{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|1-1}}
* {{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)}}