Генрык Жавускі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д афармленьне
Радок 61:
 
== Літаратурная дзейнасьць ==
Дзіцячыя ўражаньні, як сам потым сьцьвярджаў, паўплывалі на ўсё ягонае жыцьцё. Г. Жавускі пазнаёміўся і пасябраваў з [[Адам Міцкевіч|Адамам Міцкевічам]]. Менавіта Міцкевіч у канцы 1820-х падштурхнуў Жавускага да напісаньня першых шляхоцкіх «гавэндаў» — гутарак, створаных на падставе сапраўдных мясцовых аповедаў, сямейных паданьняў, зь якіх пазьней паўсталі знакамітыя «Ўспаміны пана Севярына Сапліцы, парнаўскага чашніка». А сам Міцкевіч прызнаваўся Юльяну Фалькоўскаму, што «ўзяў з апавяданьняў Жавускага першапачатковую задуму „Пана„[[Пан Тадэвуша“Тадэвуш|Пана Тадэвуша]]“, увесь гістарычны калярыт гэтае паэмы, нават прозьвішча Сапліцы».
 
З дапамогаю А. Міцкевіча «Ўспаміны» былі выдадзеныя ў 1839—1841 гг. на эміграцыі ананімна (першае выданьне 1844 г. у межах Расейскай імпэрыі было моцна «папраўленае» цэнзурай)<ref> [http://bellib.net/other/polish/rzewuski/TadevusRejtan.shtml Генрык Жавускі. Тадэвуш Рэйтан (з «Успамінаў пана Севярына Сапліцы, парнаўскага чэсьніка»). Прадмова Вацлава Арэшкі.]</ref>. Першыя 20 частак цыклю апавяданьняў пабачылі сьвет у Парыжы, а яшчэ пяць пазьней у Вільні.