Барсына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д →‎top: пунктуацыя
Радок 1:
'''Барсына''' ({{мова-el|Βαρσινη}}, {{мова-la|Barsine}}) (каля [[363 да н. э.]] - [[309 да н. э.]]) — дачка [[пэрсы]]дзкага сатрапа [[Артабаз II|Артабаза ІІ]] і палюбоўніца [[Аляксандар Македонскі|Аляксандра Вялікага]], ад якога нарадзіла сына [[Геракл (сын Аляксандра Вялікага)|Геракла]]. З роду [[Фарнакіды|Фарнакідаў]], адгалінаваньня каралеўскага роду [[Ахемэніды|Ахемэнідаў]]
 
Яе бацька Артабаз кіраваў [[Фрыгія]]й на [[Гелеспонт|Гелеспонце]] ([[Малая Азія]]) і паўстаў у [[358 да н. э.]] супраць новага пэрсыдзкага цара [[Артаксэркс III Ох|Артаксэркса III Оха]]. Яму прыйшлося наняць грэкаў-братоў з [[Родас]]а, [[Мэнтар Родаскі|Мэнтара]] і [[Мэмнан (вайскавод)|Мэмнана]], зь якімі парадніўся, ажаніўшыся зь іх сястрой у [[355 да н. э.]]. Мэнтару ж Артабаз засватаў сваю дачку Барсыну, занадта маленькую, каб стаць сапраўднай жонкай. У [[354 да н. э.]] Артабаз зь дзецьмі, жонкамі і Мэмнанам зьбег у [[Старажытная Македонія|Македонію]] пад заступніцтва [[Піліп II Македонскі|Піліпа II]]. Тамака Барсына атрымала грэцкае выхаваньне. Мэнтар зьбег у [[Эгіпет]], які стаў незалежным на час смут у Пэрсіі.