Чанак’я: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Chanakya?oldid=961942500
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Будыйская вэрсія: пунктуацыя
Радок 23:
Чанак’я меў брыдкую зьнешнасьць, якая падкрэсьлівалася выбітымі зубамі й крывымі нагамі. Аднойчы кароль [[Дгана Нанда]] арганізаваў цырымонію ўручэньня міласьціны брагманам. Чанак’я выправіўся ў [[Пушпапура|Пушпапуру]], каб наведаць гэтую цырымонію. Абураны ягоным непрыгожым выглядам, кароль загадаў выкінуць Чанак’ю са сходаў. У знак пратэсту Чанак’я ў гневе перарваў сьвяты шнур [[упавіта|упавіту]] й наслаў на караля праклён. Кароль загадаў арыштаваць яго, але Чанак’я ўцёк, пераапрануўшыся ў [[аджывіка|аджывіку]]. Чанак’я пасябраваў з Пабатам, сынам Дгана Нанды, якога падбухторыў на захоп пасаду. Пры дапамозе пярсьцёнку-пячаткі, падараванага князем, Чанак’я ўцёк з палацу праз патаемныя дзьверы{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|13}}.
 
Чанак’я схаваўся ў лясох, якія атачалі [[Віндг’я]]. Там ён адбіў 800 мільёнаў залатых манэтаў, выкарыстоўваючы сакрэтную тэхніку, якая дазволіла яму ператварыць 1 манэту ў 8 манэтаў. Схаваўшы гэтыя грошы, ён пачаў шукаць чалавека, годнага замяніць Дгану Нанду{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|13}}. Аднойчы Чанак’я заўважыў купку дзяцей, сярод якіх быў малы Чандрагупта, які гуляў ролю караля, у той час як іншыя хлопчыкі прыкідваліся васаламі, міністрамі або рабаўнікамі. Хлопцы-«рабаўнікі» былі прад’яўленыя да Чандрагупты, які загадаў адрэзаць іхныя канцавіны, але потым нейкім цудам зноўку прымацаваў іх. Сам Чандрагупта нарадзіўся ў каралеўскай сям’і, але выхоўваўся паляўнічым пасьля таго, як ягоны бацька быў забіты ўзурпатарам, а маці адмовілася ад яго праз пахваленьне [[дэвата]]м. Зьдзіўлены цудадзейнымі сіламі малога, Чанак’я заплаціў тысячу залатых манэтаў прыёмнаму бацьку Чандрагупты, каб забраць сабе малога, паабяцаўшы навучыць яго гандляваць{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|14}}.
 
Чанак’я на той момант меў двух патэнцыйных пераемнікаў Дганы Нанда, як то Пабата й Чандрагупта. Ён даў кожнаму зь іх абярэгі, якія тыя насілі на шыі на ваўнянай нітачцы. Аднойчы ён вырашыў праверыць іх. Пакуль Чандрагупта спаў, ён папрасіў Пабата зьняць ваўняную нітку з Чандрагупты, не разрываючы яе й не абуджаючы Чандрагупту. Пабата ня справіўся з гэтай задачай. Празь некаторы час, калі Пабата спаў, Чанак’я кінуў выклік Чандрагупце выканаць тую ж задачу. Чандрагупта здабыў ваўняную нітку, адрэзаўшы галаву Пабаты. На працягу наступных 7 гадоў Чанак’я навучаў Чандрагупту каралеўскім абавязкам. Калі Чандрагупта стаў дарослым, Чанак’я выкапаў схаваны скарб залатых манэтаў і сабраў войска на гэтыя грошы{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|14}}.