Чанак’я: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Чанакья?oldid=92953076
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Chanakya?oldid=961942500
Радок 10:
|месца сьмерці =
}}
'''Чанак’я''' ({{Мова-sa|चाणक्य}} ''Cāṇakya'') — знакаміты ў індыйскай гісторыі [[брагман]], які гуляў галоўную ролю ва ўзьвядзеньні [[Чандргупта|Чандргупты]] на сталец царства [[Магадга]] і ў зьнішчэньні волішняйколішняй дынастыі — [[Нанда]]. Таксама вядомы пад імёнамі Каўтылья, Вішнугупта і Ват’яяна. Ён выдаваўся хітрасьцю й тонкім палітычным розумам, і параўноўваецца гісторыкамі [[Індыя|Індыі]] зь [[Нікалё Мак’явэльлі]]. Ягонаму пяру прыпісваюць трактат пра палітыку й маральнасьць, вядомы пад загалоўкам ''«Чанак’я-сутра»'', а таксама трактат ''«Чанак’я-раджанітышастра»''.
 
Лічыцца, што з-пад ягонага пяра выйшаў трактат ''«Артгашастра»'', у перакладзе з санскрыту — ''«Навука аб карысьці»'', які быў створаны на працягу IV стагодзьдзя да нашай эры й лічыцца першай у сьвеце кнігай, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы дзейнасьці спэцслужбаў<ref>[http://wiki-linki.ru/Page/89772 «Чанакья»]. Wiki-Linki.</ref>. Чанак’я зьяўляецца галоўнай дзеючай асобай у вядомай драме Вішакгадаты — ''«[[Мудраракшаса]]»''. Чанак’я лічыцца піянэрам у галіне [[эканоміка|эканомікі]] й [[палітыка|палітычнай навукі]] ў Індыі. Ягоная асноўная праца лічыцца як важны папярэднік клясычнай эканомікі<ref>L. K. Jha, K. N. Jha (1998). ''«Chanakya: the pioneer economist of the world»'', International Journal of Social Economics 25 (2-4), — С. 267—282.</ref><ref>Waldauer, C., Zahka, W.J. and Pal, S. 1996. [http://bss.sfsu.edu/mbar/ECON605/Arthashastra.pdf ''«Kauṭilya’s Arthashastra: A neglected precursor to classical economics»'']. Indian Economic Review, Vol. XXXI, No. 1, — С. 101—108.</ref>. Чанак’я быў настаўнікам у старажытным адукацыйным цэнтры [[Таксыла]], а таксама адказным за стварэньне адзінай [[імпэрыя МаўрыеўМаўр’яў|імпэрыі МаўрыеўМаўр’яў]], першай у сваім родзе на Індыйскім субкантынэнце. Ягоныя творы былі страчаныя на зыходзе існаваньня [[імпэрыя Гупта|імпэрыі Гупта]], і не друкаваліся да 1909 году.
 
== Біяграфія ==
На сёньня амаль не стае гістарычных зьвестак пра Чанак’ю й большасьць зь іх паходзіць з паўлегендарных зьвестак.
 
=== Будыйская вэрсія ===
[[Файл:Nanda Empire, c.325 BCE.png|міні|Імпэрыя Нанда каля 325 году да н. э.]]
Згодна з будысцкай легендай, каралі Нанда, якія папярэднічалі [[Чандрагупта|Чандрагупце]], былі рабаўнікамі-кіраўнікамі{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|11}}. Чанак’я на той момант быў [[брагман]]ам з [[Таксыла|Таксылы]]. Ён добра разьбіраўся ў трох [[веды (індуізм)|Ведах]] і палітыцы. Ён меў іколы, што як лічылася, былі адзнакай ягонай высокароднасьці. Ягоная маці баялася, што ён будзе грэбаваць ёю пасьля таго, як стане каралём{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|12}}, таму каб супакоіць яе, Чанак’я выдраў сабе іколы{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|13}}.
 
Чанак’я меў брыдкую зьнешнасьць, якая падкрэсьлівалася выбітымі зубамі й крывымі нагамі. Аднойчы кароль [[Дгана Нанда]] арганізаваў цырымонію ўручэньня міласьціны брагманам. Чанак’я выправіўся ў [[Пушпапура|Пушпапуру]], каб наведаць гэтую цырымонію. Абураны ягоным непрыгожым выглядам, кароль загадаў выкінуць Чанак’ю са сходаў. У знак пратэсту Чанак’я ў гневе перарваў сьвяты шнур [[упавіта|упавіту]] й наслаў на караля праклён. Кароль загадаў арыштаваць яго, але Чанак’я ўцёк, пераапрануўшыся ў [[аджывіка|аджывіку]]. Чанак’я пасябраваў з Пабатам, сынам Дгана Нанды, якога падбухторыў на захоп пасаду. Пры дапамозе пярсьцёнку-пячаткі, падараванага князем, Чанак’я ўцёк з палацу праз патаемныя дзьверы{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|13}}.
 
Чанак’я схаваўся ў лясох, якія атачалі [[Віндг’я]]. Там ён адбіў 800 мільёнаў залатых манэтаў, выкарыстоўваючы сакрэтную тэхніку, якая дазволіла яму ператварыць 1 манэту ў 8 манэтаў. Схаваўшы гэтыя грошы, ён пачаў шукаць чалавека, годнага замяніць Дгану Нанду{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|13}}. Аднойчы Чанак’я заўважыў купку дзяцей сярод якіх быў малы Чандрагупта, які гуляў ролю караля, у той час як іншыя хлопчыкі прыкідваліся васаламі, міністрамі або рабаўнікамі. Хлопцы-«рабаўнікі» былі прад’яўленыя да Чандрагупты, які загадаў адрэзаць іхныя канцавіны, але потым нейкім цудам зноўку прымацаваў іх. Сам Чандрагупта нарадзіўся ў каралеўскай сям’і, але выхоўваўся паляўнічым пасьля таго, як ягоны бацька быў забіты ўзурпатарам, а маці адмовілася ад яго праз пахваленьне [[дэвата]]м. Зьдзіўлены цудадзейнымі сіламі малога, Чанак’я заплаціў тысячу залатых манэтаў прыёмнаму бацьку Чандрагупты, каб забраць сабе малога, паабяцаўшы навучыць яго гандляваць{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|14}}.
 
Чанак’я на той момант меў двух патэнцыйных пераемнікаў Дганы Нанда, як то Пабата й Чандрагупта. Ён даў кожнаму зь іх абярэгі, якія тыя насілі на шыі на ваўнянай нітачцы. Аднойчы ён вырашыў праверыць іх. Пакуль Чандрагупта спаў, ён папрасіў Пабата зьняць ваўняную нітку з Чандрагупты, не разрываючы яе й не абуджаючы Чандрагупту. Пабата ня справіўся з гэтай задачай. Празь некаторы час, калі Пабата спаў, Чанак’я кінуў выклік Чандрагупце выканаць тую ж задачу. Чандрагупта здабыў ваўняную нітку, адрэзаўшы галаву Пабаты. На працягу наступных 7 гадоў Чанак’я навучаў Чандрагупту каралеўскім абавязкам. Калі Чандрагупта стаў дарослым, Чанак’я выкапаў схаваны скарб залатых манэтаў і сабраў войска на гэтыя грошы{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|14}}.
 
Войска Чанадрагупты й Чанак’і ўварвалася ў каралеўства Дгана Нанды, але зьбегла пасьля сур’ёзнай паразы. Падчас пабегу Чанадрагупта й Чанак’я падслухалі размову жанчыны з сынам. Дзіця ела зь сярэдзіны талерцы, не кранаючы ежу па краёх. Жанчына лаяла дзіцяці, кажучы, што яно ясі, як Чандрагупта, які напаў на сталіцу каралеўства замест таго, каб спачатку заваяваць прыгранічныя вёскі. Чанак’я й Чандрагупта зразумелі сваю памылку. Яны сабралі новае войска й пачалі заваёўваць памежныя вёскі. Паступова яны прасунуліся да сталіцы каралеўства [[Паталіпутра|Паталіпутры]], дзе забілі Дгана Нанду. Чанак’я загадаў рыбакам знайсьці месца, дзе Дгана Нанда схаваў свой скарб. Як толькі рыбакі паведамілі Чанак’ю пра месцазнаходжаньне скрабу, Чанак’я забіў іх. Затым Чанак’я прызначыў Чандрагупту новым каралём і даручыў чалавеку, якога назвалі Паніятапа, забіць паўстанцаў і рабаўнікоў каралеўства{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|15}}.
 
Апасьля Чанак’я пачаў падмешваць невялікія дозы атруты ў ежу новаму каралю, каб зрабіць яго неўспрымальным да спробаў атручваньня з боку ворагаў. Чандрагупта, які пра гэта ня ведаў, аднойчы падзяліўся ежай са сваёй цяжарнай жонкай, якой заставалася сем дзён да родаў. Чанак’я заўважыў, што каралева зьела атручаны кавалачак. Зразумеўшы, што яна хутка памрэ, Чанак’я вырашыў выратаваць ненароджанае дзіця. Ён адрэзаў каралеве галаву й выцягнуў плод, паўспорыўшы ёй жывот мячом. На працягу наступных сямі дзён ён зьмяшчаў плод у жывот козам, мяняючы іх штодня праз забіцьцё. Празь сем дзён сын Чандрагупты ўсё ж такі нарадзіўся. Яго назвалі [[Біндусара]], што было зьвязана з тым, што ягонае цела было пакрытае кроплямі казінай крыві{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|15}}.
 
У раньніх будысцкіх легендах Чанак’я ня згадваецца ў апісаньні [[імпэрыя Маўр’яў|дынастыі Маўр’яў]] пасьля гэтага моманту{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|14}}. [[Дгамапала]] згадваў легенду пра Чанак’ю й брагмана Субандгу. Паводле яе Чанак’я баяўся, што мудры Субандгу пераўзыдзе. Таму Чанак’я падбухторыў Чандрагупту пасадзіць Сабандгу ў турму, а ягоны сын Тэкічакані ўцёк і стаў будыйскім манахам{{Зноска|Trautmann|1971|Trautmann|28}}. Тыбэцкі будыйскі аўтар XVI стагодзьдзя [[Тараната]] згадваў Чанак’ю як аднаго зь вялікіх магнатаў Біндусары. Паводле ягоных словаў, Чанак’я зьнішчыў шляхту й каралёў 16 гарадоў і зрабіў Біндусару гаспадаром усёй тэрыторыі паміж Усходнім і Заходнім морамі, то бок ад [[Арабскае мора|Арабскага мора]] да [[Бэнгальскі заліў|Бэнгальскага заліву]]<ref>Singh, Upinder (2016). [https://books.google.com/books?id=Pq2iCwAAQBAJ «A History of Ancient and Early Medieval India: From the Stone Age to the 12th Century»]. Pearson Education. — С. 331. — ISBN 978-93-325-6996-6.</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
* {{Кніга
|аўтар = Trautmann, Thomas R.
|частка =
|загаловак = Kauṭilya and the Arthaśāstra: a statistical investigation of the authorship and evolution of the text
|арыгінал =
|спасылка = https://archive.org/details/lifeoferwinschro0000moor
|выданьне =
|месца =
|выдавецтва = Brill
|год = 1971
|том =
|старонкі =
|старонак =
|isbn =
|ref = Trautmann
}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==