Юнікод: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2139833 удзельніка 146.198.9.83 (гутаркі)
Метка: Адмена
Скасаваньне праўкі 2139834 удзельніка 146.198.9.83 (гутаркі)
Метка: Адмена
 
Радок 1:
'''Юніко́д''' ({{мова-en|Unicode|скарочана}}) — стандарт кадаваньня сымбаляў, які дазваляе адлюстраваць літары і знакі амаль усіх пісьмовых моваў.<ref name="techin">[http://www.unicode.org/standard/principles.html The Unicode® Standard: A Technical Introduction] {{ref-en}}</ref>
 
Стандарт быў прапанаваны ў [[1991]] годзе некамэрцыйнай арганізацыяй «Кансорцыюм Юнікоду» ({{мова-en|Unicode Consortium, Unicode Inc.|скарочана}}).<ref name="history">[http://www.unicode.org/history/publicationdates.html History of Unicode Release and Publication Dates] {{ref-en}}</ref><ref name="consort">[http://www.unicode.org/consortium/consort.html The Unicode Consortium] {{ref-en}}</ref> Выкарыстаньне гэтага стандарту дазваляе надаць коды вельмі вялікай колькасьці сымбаляў з розных [[пісьмо|сыстэмаў пісьма]]: у дакумэнтах з выкарыстаньнем Юнікоду могуць разам выкарыстоўвацца кітайскія герогліфы, матэматычныя сымбалі, буквы [[грэцкі альфабэт|грэцкага альфабэту]], [[лацінскі альфабэт|лацінкі]] і [[кірыліца|кірыліцы]], а патрэба ў пераключэньні [[кодавая старонка|кодавых старонак]] адпадае.<ref name="foreword">[http://www.unicode.org/versions/Unicode5.2.0/Foreword.pdf Foreword] {{ref-en}}</ref>
 
Стандарт складаецца з двух асноўных разьдзелаў: унівэрсальны набор сымбаляў ({{мова-en|UCS, universal character set|скарочана}})і сямейства кадаваньняў ({{мова-en|UTF, Unicode transformation format|скарочана}}). Унівэрсальны набор сымбаляў вызначае дакладную адпаведнасьць сымбаляў [[код]]ам — элемэнтам [[#Кодавая прастора|кодавай прасторы]], якія ёсьць неадмоўнымі [[цэлы лік|цэлымі лікамі]]. Сямейства кадаваньняў вызначае машыннае выяўленьне пасьлядоўнасьці кодаў UCS.