Розьніца паміж вэрсіямі «Беларускі калябарацыянізм у Другой сусьветнай вайне»

 
{{канец цытаты}}
 
[[Файл:Bundesarchiv Bild 183-1991-0206-506, Weißrussland, Minsk.jpg|thumb|260пкс|ПарадПа [[Беларускаядарозе краёваяна абарона|Беларускайчыгуначны краёвайвакзал абароны]]у Мінску ля цяперашняга [[Дом ураду (Менск)|дому ўраду]] моладзь з Беларусі маршыруе міма старшыні Беларускай цэнтральнай рады, [[Менск]]прафесара Астроўскага. Яны павінны прайсці навучанне ў Нямеччыны для ваенных дзеянняў, чэрвень 1944]]
 
23 лютага 1944 году [[Курт фон Готбэрг]] выдаў загад аб стварэньні [[Беларуская краёвая абарона|Беларускай краёвай абароны]] (БКА) — вайсковага калябарацыйнага фармаваньня, кіраўніком якога быў прызначаны [[Францішак Кушаль]], і даручыў БЦР правесьці мабілізацыю. Сфармаваныя да канца сакавіка 45 батальёнаў БКА былі кепска ўзброеныя. Паступова зьніжалася іх дысцыпліна, бракавала афіцэраў. Да канца акупацыі БКА выкарыстоўвалася для барацьбы з партызанамі, аховы розных аб’ектаў і гаспадарчых працаў. Найважнейшымі кірункамі дзейнасьці БЦР на завяршальным этапе вайны сталі рэарганізацыя частак БКА і папаўненьне беларускіх вайсковых фармаваньняў за кошт вербаваньня новых салдатаў, стварэньня дапаможных кантынгентаў для іхняга выкарыстаньня ў сыстэме абароны Нямеччыны, арганізацыя антысавецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Першапачаткова меркавалася перафармаваць БКА ў Беларускі легіён. У рамках падрыхтоўкі да гэтай рэарганізацыі ў верасьні 1944 г. у Бэрліне быў створаны першы кадравы батальён БКА (422 чалавекі) пад камандаваньнем капітана Пятра Касацкага, які стаў рэзэрвам і школай афіцэрскіх кадраў для будучых частак. Тады ж зь ліку завэрбаваных «Саюза Беларускай Моладзі» ў якасьці «памочнікаў СПА» (ад 2,5 да 5 тыс. чалавек) былі адабраныя групы для навучаньня ў зэнітна-артылерыйскай школе. Пасьля сканчэньня курсу вучобы іх улучылі ў склад частак супрацьпаветранай абароны [[Бэрлін]]у.
544

зьмены