Вэнэцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 64:
Порт на [[Адрыятычнае мора|Адрыятычным моры]] (грузазварот больш за 20 млн тон у год); міжнародны [[аэрапорт]] імя [[Марка Полё]]. Гістарычны цэнтар разьмешчаны на 118 выспах [[Вэнэцыянская лагуна|Вэнэцыянскай лагуны]], падзеленых 150 каналамі й пратокамі, празь якія перакінута каля 400 мастоў (у тым ліку [[Рыяльта]] і так званы [[мост Уздыхаў]], абодва былі пабудаваны да канца XVI стагодзьдзя).
 
Прамыслова-партовая частка Вэнэцыі мацерыковая. Суднабудаваньне й сударамонт, каляровая мэталюргія, нафтаперапрацоўчая, хімічная, электратэхнічная, [[лёгкая прамысловасьць]]. Рамесная вытворчасьць мастацкіх вырабаў з шкла (выспа [[Мурана]]; музэй), карунак (выспа [[Бурана]]), мазаікі. Унівэрсытэт, кансэрваторыя (1916). Музэі (у тым ліку галерэя Акадэміі мастацтваў). Першы агульнадаступны опэрны тэатар (1637—1812), опэрны тэатар «Фэнічэ» (1792).
 
Вэнэцыя — марскі курорт, цэнтар міжнароднага турызму сусьветнага значэньня, месца правядзеньня міжнародных кінафэстаў, мастацкіх выстаў. Нутрагарадзкія перавозкі на маторных суднах, [[гандола]]х, баржах. Селішча з V стагодзьдзя да н. э., горад з пачатку IX стагодзьдзя. З IX—X па XVI стагодзьдзі — буйны цэнтар пасрэдніцкага гандлю паміж Заходняй Эўропай і Ўсходам. У сярэднія стагодзьдзі [[Вэнэцыянская рэспубліка|рэспубліка]] (з канца XIII стагодзьдзя алігархічная, з дожам на чале) са значнай падуладнай ёй тэрыторыяй. У 1797—1805 і 1815—1866 гадох Вэнэцыя — валоданьне [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстрыі]]. Уздоўж каналаў і вузкіх крывых вуліц разьмяшчаюцца багата дэкараваныя цэрквы, палацы. На цэнтральнай [[плошча Сан-Марка|плошчы Сан-Марка]] — [[сабор Сан-Марка|сабор]] (IX—XV стагодзьдзя), [[Палац дожэй]] (XIV—XV стагодзьдзяў), [[Старая бібліятэка Сан-Марка]] (XVI стагодзьдзя), будынкі рэлігійных братэрстваў (скоўл), кляштары. Горад і лагуна уключаныя ў сьпіс [[Сусьветная спадчына ЮНЭСКО|Сусьветнай спадчыны]].