Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 44:
11 красавіка 1995 году [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь]] пачаў абмеркаваньне магчымасьці ўключэньня ў бюлетэнь рэфэрэндуму і пытаньня наконт мовы. У выніку дыскусіі і галасаваньня ініцыятыва прэзыдэнта не знайшла падтрымкі: з агульнай колькасьці 238 дэпутатаў бралі ўдзел у галасаваньні 141 чалавек, выступілі «за» 124, «супраць» 6, «устрымаліся» 11. Пасьля адхіленьня парлямэнцкімі камісіямі прэзыдэнцкай прапановы аб ініцыяваньні рэфэрэндуму Лукашэнка заявіў, што правядзе рэфэрэндум безь яго санкцыі. У адказ на гэта больш за два дзясяткі дэпутатаў абвясьцілі галадоўку-пратэст непасрэдна ў зале пасяджэньняў парлямэнту. Тады ў ноч з 11-га на 12 красавіка ў залю паседжаньняў парлямэнту па загадзе прэзыдэнта А. Лукашэнкі былі ўведзены ўзброеныя фармаваньні. Людзі ў масках і камуфляжнай форме жорстка зьбілі дэпутатаў, праігнараваўшы статус іх недатыкальнасьці, і выкінулі з будынку Вярхоўнага Савету на вуліцу. Толькі пасьля гэтых падзеяў дэпутаты 13 красавіка прынялі з парушэньнем працэдуры пастанову аб правядзеньні рэфэрэндуму<ref name="МП"/><ref name="zapr1"/>.
 
Доктар юрыдычных навук [[Міхаіл Пастухоў]], які ў 1995 годзе быў судзьдзём Канстытуцыйнага суду, лічыць, што толькі адзін факт скарыстаньня фізычнай сілы ў дачыненьні да дэпутатаў «людзьмі ў камуфляжнай форме», ды яшчэ ў будынку парлямэнту, ставіць пад сумненьне законнасьць пастановы Вярхоўнага Савету наконт прызначэньня рэфэрэндуму, паколькі рашэньне было прынята пад прымусам. Само ж увядзеньне ўзброеных людзей у парлямэнт і нападзеньне на дэпутатаў можна кваліфікаваць як захоп улады гвалтоўным чынам. Пасьля гэтага здарэньня [[Пракуратура Рэспублікі Беларусь]] распачала крымінальную справу, аднак зь цягам часу яна была прыпынена з прычыны «неустановления лиц, допустивших бесчинства в парламенте»<ref name="МП"/>. Пры гэтым дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня ад БНФ [[Сяргей Навумчык]] у сваіх успамінах сьцьвярджае, што менавіта супрацоўнікі «Альфы» зьбівалі дэпутатаў ад апазыцыі, якія абвясьцілі галадоўку ў авальнай залі<ref>[[Зьміцер Панкавец|Панкавец З.]] [http://nn.by/index.php?c=ar&i=28538 Спэцназы Беларусі] // [[Наша Ніва]], 12 жніўня 2009  г.</ref>.
 
* Ігнараваньне Канстытуцыйным Судом зваротаў Камісіі Вярхоўнага Савету.
Радок 57:
* Мелі месца зафіксаваныя назіральнікамі фальсыфікацыі на ўчастках непасрэдна 14 траўня<ref name="zapr"/>. Характэрна, што ў [[Менск]]у, дзе кантраляваньне грамадзкасьцю працэдуры галасаваньня было арганізавана найлепш, ні адно з пытаньняў не атрымала больш за 40% станоўчых адказаў ад агульнага сьпісу грамадзян з правам голасу. Аднак у рэгіёнах гэты паказчык несувымерна больш высокі<ref name="МП"/>.
* [[Парлямэнцкая асамблея АБСЭ]] зрабіла выснову, што парлямэнцкія выбары і рэфэрэндум у Беларусі не адпавядалі ўсім міжнародным нормам свабоднага і справядлівага галасаваньня. Адзначаўся кантроль з боку ўрада за СМІ (што прыводзіла да недахопу або скажэньня інфармацыі), умяшаньне выканаўчай улады ў выбарчы працэс, падаўленьне дзейнасьці палітычных партыяў і інш.
* Заяву наконт выбараў і рэфэрэндуму ў Беларусі зрабіў [[дзярждэпартамэнт ЗША]], у якой было выказана шкадаваньне з нагоды таго, «якім чынам і ў якой абстаноўцы кіраўніцтва Беларусі правяло выбары і рэфэрэндум»<ref>Парламентские выборы в Беларуси; Заявление госдепартамента США по поводу выборов и референдума в Республике Беларусь // [[Белорусская деловая газета]], 22 траўня 1995  г.</ref>.
* У заяве [[Дзяржаўная Дума Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі|Дзяржаўнай думы Расеі]] сьцьвярджалася, што яна «з натхненьнем успрыняла вынікі прамога народнага волевыяўленьня 14 траўня 1995 году, якое пацьвердзіла няўхільнае імкненьне беларускага народу да яднаньня з [[Расея]]й. Выказаная пазыцыя беларускага народу па пытаньнях аб адносінах з Расеяй, аб статусе расейскай мовы і аб дзяржаўнай сымболіцы стала пераканаўчым сьведчаньнем глыбокага разуменьня карэнных інтарэсаў двух нашых братэрскіх народаў»<ref>[http://www.pravoteka.ru/pst/166/82507.html Заявление Государственной Думы Федерального Собрания Российской Федерации «В связи с результатами всенародного референдума 14 мая 1995 года в Республике Беларусь»]{{ref-ru}}</ref>.
* Паводле меркаваньня М. Пастухова, які ў 1995 годзе быў судзьдзём Канстытуцыйнага суду, няма ніякіх падставаў лічыць, што рэфэрэндум супярэчыць нормам Канстытуцыі. Таксама ён лічыць, што сур’ёзныя парушэньні законнасьці падчас галасаваньня адсутнічалі, але рэфэрэндум стаў крокам на шляху наступу прэзыдэнта на сыстэму падзелу ўлады, пасьлядоўнага ўзмацненьня выканаўчай прэзыдэнцкай улады за кошт заканадаўчай і судовай, які паступова выводзіў за межы дэмакратычных нормаў і ў рэшце рэшт прывёў да антыканстытуцыйных наступстваў<ref>Михаил Пастухов. [http://www.yabloko.ru/Themes/Belarus/belarus-28.html Развитие правовой системы Беларуси (до и после ноябрьского 1996 года референдума)]{{ref-ru}}, «Белоруссия// Россия и РоссияБелоруссия: общества и государства / Ред. Д. Е. Фурман. — Москва, Издательство «Права человека», 1998. С. год296—315.</ref>.
 
== Фальсыфікацыі пры падліку галасоў ==