Шапялевічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Найноўшы час: пунктуацыя
д →‎Найноўшы час: пунктуацыя
Радок 62:
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Шапялевічы абвяшчаліся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У сакавіку 1924 году Шапялевічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Круглянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1925 годзе ў Шапялевічах працавала школа 1-й ступені (75 вучняў), хата-чытальня, пункт ліквідацыі непісьменнасьці. На 1926 год у вёсцы было 204 двары, на 1940 год — 162. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 1941 да 1944 году Шапялевічы знаходзіліся пад акупацыяй [[Трэці Райх|Трэцяга Райху]].
 
На 2001 год у Шапялевічах было 155 двароў. 21 сьнежня 2011 году ў зьвязку зь ліквідацыяй [[Шапялевіцкі сельсавет|Шапялевіцкага сельсавету]] вёску перавялі ў склад [[Цяцерынскі сельсавет|Цяцерынскага сельсавету]]<ref>[http://www.pravo.by/pdf/2012-6/2012_6_9_46715.pdf «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9]{{Ref-ru}}</ref>.