Розьніца паміж вэрсіямі «Гарві Вайнштэйн»

д
 
== Жыцьцяпіс ==
Вырас у жыдоўскай сям’і зь Нью-Ёрку. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ адно дзіяця — яго малодшы брат [[Боб Вайнштэйн]]. Гарві скончыў школу Джона Браўна, пасьля паступіў ва [[Унівэрсытэт Буфала|Ўнівэрсытэт штату Нью-Ёрк у Буфала]]<ref name=biskind>{{кніга|загаловак=Down and Dirty Pictures: Miramax, Sundance and the Rise of Independent Film |год=2004 |выдавецтва=[[Simon & Schuster]] |isbn=068486259x |старонкі=463—464 |спасылка=http://www.simonsays.com/content/book.cfm?tab=1&pid=502917 |мова=en |аўтар={{Нп3|Peter Biskind|Biskind, Peter|en|Peter Biskind}}}}</ref><ref>Lurie, Rod. [http://www.thewrap.com/blog-entry/1494 «Harvey Weinstein Gets My Criticism of „The Reader“ Wrong»] The Wrap, February 21, 2009</ref>.
 
Пасьля ўнівэрсытэту пачаў займацца прадусарскай дзейнасьцю. Першымі яго праектамі стала арганізацыя рок-канцэртаў у Буфала ў 1970-я гады. Харві разам з братам Бобам і Коркі Бургэрам працавалі пад лэйблам Harvey & Corky Productions. Але абодва браты марылі аб стварэньні фільмаў, і напрыканцы 70-х на заробленыя арганізацыяй канцэртаў грошы яны заснавалі невялікую, затое незалежную кампанію [[Miramax Films|Miramax]], якая была названая ў гонар бацькоў братоў — Мірыям і Макса. Першымі працамі Miramax былі музычныя фільмы — накшталт «[[Рок-шоў]]» з [[Пол Макартні|Полам Макартні]].
136 794

зьмены