Слуцкае Эвангельле: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
д Дапаўненьне гісторыі вяртаньня і ўзнаўленьня
Радок 17:
 
== Месцазнаходжаньне ==
У 1582 годзе князь перадаў свой рукапіс разам з [[настаяцель]]скім [[посах]]ам і [[срэбра]]ным [[пацір]]ам [[слуцк]]аму [[Манастыр Сьвятой Тройцы (Слуцак)|Сьвята-Троіцкаму манастыру]], дзе той знаходзіўся ў [[Рызьніца|рызьніцы]] да 1920-х гадоў. Калі [[манастыр]] зачынілі, рукапіс перадалі на захаваньне ў [[Слуцкі краязнаўчы музэй]]. Затым рукапіс перавезьлі дзяржаўны [[музэй]] у [[Менск]], у 1929 г. яго перадалі ў [[Магілёўскі дзяржаўны музэй]]<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Ларыса Цімошык]].|загаловак=Запавет слуцкага князя даносяць эвангельскія словы|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=53142|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=12 лютага 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-02-12 26 (26634)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/53152/12lut-8.indd.pdf 8]|issn=1990-763x}}</ref>. У пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Нямецка-савецкай вайны]] ён зьнік з браняванага пакоя музэю разам з [[Крыж Эўфрасіньні Полацкай|Крыжам Эўфрасіньні Полацкай]]. 12 чэрвеня 2003 г. [[экзарх]] Беларусі [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэт]] абвясьціў, што менская прыхаджанка перадала атрыманы ў спадчыну рукапіс сьвятару за [[адпяваньне]] сваяка<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Васіль Цішкевіч]].|загаловак=Легендарнае Слуцкае Эвангельле вяртаецца на гістарычную радзіму|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=35270|выданьне=Зьвязда|тып=газэта|год=20 траўня 2009|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2009-05-20 89 (26447)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/35247/20maj-6.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>. Сёння кніжны помнік захоўваецца ў дамавым храме ў гонар Сабора беларускіх сьвятых<ref name=":0">''[[Алесь Суша]].'' [https://www.youtube.com/watch?v=R0RGdswT1x4 Слуцкае Евангелле. Узнаўленне святыні] (04.06.2020).</ref>.
 
У 2008 годзе па выніках праведзенага на працягу некалькіх год навуковага дасьледаваньня [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі]] выпусьціла электроннае выданьне, якое ўключала лічбавую копію і ўзноўлены тэкст рукапісу, а таксама матар'ялы гістарычнага, кодэка-палеаграфічнага і лінгвістычнага аналізу Слуцкага Эвангельля<ref name=":0" />. У 2009 годзе Беларускі экзархат пры ўдзеле Нацыянальнае бібліятэкі выдаў названыя матар'ялы ў выглядзе факсымільнага выданьня<ref name=":0" />.
 
<br />
 
== Крыніцы ==