Ворша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дзеля пераносу файлу
→‎Найноўшы час: дапаўненьне
Радок 126:
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Ворша абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. У месьце дзейнічалі рэгістрацыйны пункт тавараў [[Беларуская цэнтральная гандлёвая палата|Беларускай цэнтральнай гандлёвай палаты]] і рээвакуацыйны пункт для беларускіх уцекачоў<ref>{{Літаратура/ВГАБ|4к}} С. 19.</ref>. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай першага зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. Толькі ў 1924 годзе ў выніку ўзбуйненьня БССР Ворша вярнулася ў склад Беларусі, дзе атрымала статус раённага цэнтру. З 1938 году — у Віцебскай вобласьці.
 
14 ліпеня 1941 году, у часы [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]], савецкая армія пасьпяхова ўжыла каля Воршы новую зброю — устаноўку залпавых стрэлаў «[[Кацюша (зброя)|Кацюша]]». Камандаваў батарэяй «Кацюшаў» капітан [[Іван Флёраў|І. Флёраў]]. 16 ліпеня 1941 году Воршу занялі нямецкія войскі. У часы акупацыі існавала група [[партызан (вайна)|партызанаў]]-падпольнікаў на чале з [[Канстанцін Заслонаў|Канстанцінам Заслонавым]], якая дзейнічала ў аршанскім чыгуначным дэпо. Гэтая група зрабіла 93 падрывы [[цягнік]]оў за 3 месяцы 1942 году. Па сакавіку таго ж году К. Заслонаў мусіў схавацца ў лесе ад перасьледу нямецкай акупацыйнай улады, аднак ён не спыніў сваёй дзейнасьці; партызан загінуў 14 лістапада 1942 году. 27 чэрвеня 1944 году Воршу занялі войскі [[Трэці Беларускі фронт|Трэцяга Беларускага фронту]].