Крыж Эўфрасіньні Полацкай: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: пунктуацыя
Радок 67:
Паводле сьведчаньня супрацоўніка [[Эрмітаж]]у расейскага гісторыка [[Барыс Сапуноў|Барыса Сапунова]], Крыж закупілі ў калекцыю Морганаў ([[ЗША]]) на аўкцыёне ў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]] адразу па вайне. Вядома, што ў 1960-я гады іншы супрацоўнік Эрмітажу [[Бебут Шаўконьнікаў]] адмыслова выехаў у ЗША на пошукі рэліквіі, аднак з прычыны негалоснага папярэджаньня ён мусіў пакінуць краіну. У 1966 годзе Шаўконьнікаў апублікаваў артыкул пра Крыж Эўфрасіньні Полацкай у амэрыканскім мастацкім часапісе «Journal of glass studies», дзе радок з згадкаю пра цяперашняе месца знаходжаньня рэліквіі выкрасьлілі бяз згоды аўтара<ref>[[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Арлоў У.]] Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны / Рэд. [[Георгі Штыхаў|Г. Штыхаў]] — Менск: «Асар», 1998. С. 161.</ref>. У кастрычніку 1990 году міністар замежных справаў БССР [[Пётар Краўчанка|П. Краўчанка]] разам з [[Адам Мальдзіс|А. Мальдзісам]] і супрацоўнікам беларускага прадстаўніцтва пры [[ААН]] У. Шчасным перадалі дырэктару Морганаўскай фундацыі афіцыйны зварот датычна Крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Міністар растлумачыў, што гаворка ідзе пра нацыянальную сьвятыню, якую беларусы могуць нават выкупіць. Аднак [[Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь|Міністэрства замежных справаў]] атрымала афіцыйны адказ, што ў самой фундацыі Моргана Крыжа няма. Тым часам у радзіны Морганаў ёсьць і прыватныя зборы, за якія паводле выдадзенага дакумэнту адміністрацыя фундацыі не адказвае<ref name="KLB162"/>. У тым жа 1990 годзе беларускі журналіст [[Аляксандар Лукашук]], таксама турбуючыся за лёс Крыжа, наведаў у [[Нью-Ёрк]]у [[Ракфэлераўскі цэнтар]] і пагутарыў з мастацкім экспэртам Аліў Брагозі. Адказ зноў прагучаў несуцяшальна: у калекцыі цэнтру беларускай рэліквіі няма. Ня далі выніку і звароты журналіста да электронных дасье [[ФБР]]. З 1990-х гадоў да пошуку рэліквіі падлучыўся [[Інтэрпол]], зарэгістраваўшы яе пад нумарам 34-1130<ref>[[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Арлоў У.]] Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны / Рэд. [[Георгі Штыхаў|Г. Штыхаў]] — Менск: «Асар», 1998. С. 167.</ref>.
 
У 2020 годзе генэрал-маёр [[КГБ]] у адстаўцы Іван Юркін выказаў меркаваньне, што Крыж захоўваецца ў [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай праваслаўнай царкве]]. Паводле І. Юркіна, пра гэта ўскосна сьведчыў прэзыдэнт Расеі [[Барыс Ельцын]]. Таксама ў Беларусі ёсьць афіцыйныя адказы з розных расейскіх установаў, музэяў і сховішчаў, што ў іх няма Крыжа, пры гэтым Сынод Маскоўскай патрыярхіі дагэтуль ня даў афіцыйнага адказу аб адсутнасьці ў іх рэліквіі<ref>[https://news.tut.by/culture/687795.html Генерал-майор КГБ в отставке: крест Евфросинии Полоцкой может находиться у Российской православной церкви], [[TUT.BY]], 8.06.2020 г.</ref>.
 
== Дадатковыя зьвесткі ==