Сяргей Запрудзкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
публікацыя пазначана як рэцэнзія
удакладненні
Радок 14:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]] (1983, спэцыяльнасьць «беларуская і расейская мовы і літаратуры»). У 1983—1986 вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту мовазнаўства [[Акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук Беларусі]] па спэцыяльнасьці «Славянскія мовы (заходнія і паўднёвыя)». У 1986—1990 працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела агульнага і славянскага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства АН Беларусі. У 1989 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Сербскахарвацка-беларускія лексічныя адпаведнікі». У 1990—1991 працаваў старшым выкладнікам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. З 1991 па сакавік 1997 — рэдактар аддзела крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман», займаўся літаратурнай крытыкай. З 1997 — дацэнт катэдры гісторыібеларускага беларускай мовымовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
 
Кола навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя беларускага і славянскага мовазнаўства, моўныя кантакты, [[моўная палітыка]], сацыяльная псыхалёгія мовы, замежная беларусістыка. Удзельнік XII, ХІІІ і, XIV, XV i XVI Міжнародных зьездаў славістаў ([[Кракаў]], 1998; [[Любляна]], 2003, [[Охрыд]], 2008, Мінск, 2013; Бялград 2018), IV і V кангрэсаў украіністаў ([[Адэса]], 1999, [[Чарнаўцы]], 2002). З дакладамі па беларусістыцы выступаў у Аўстрыі, Вугоршчыне, ЗША, Македоніі, Нямеччыне, Польшчы, Сербіі, Славеніі, Чэхіі, Украіне, Францыі.
 
Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010). Чалец Міжнароднай асацыяцыі ўкраіністаў. У 1991—1993 — сакратар камісіі па ўдасканаленьні правапісу [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны]] (прапанавала рэкамэндацыі; надрукаваныя ў газэце «Наша слова», 1993. № 15). Галоўны рэдактар "Часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія".
 
Апублікаваў больш за 200 навуковых, навукова-мэтадычных і літаратурна-крытычных працаў.