Міхаіл Какшэнаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія
Радок 23:
Нарадзіўся ў Маскве. Яго дзяцінства прайшло ў раёне Замаскварэча. Бацькі актора ў 1930-х гадах пражывалі на Далёкім Усходзе СССР: у вёсцы Манамахова, Далёкаўсходні край, цяпер [[Дальнагорскі раён]] [[Прыморскі край|Прыморскага краю]]. У 1937 годзе яго бацька, дырэктар заводу Ёсіф Фрадавіч Какшэнаў быў рэпрэсаваны і расстраляны<ref>[https://7days.ru/caravan/2015/5/mikhail-kokshenov-mama-schitala-chto-babam-ot-menya-nuzhny-tolko-dengi/2.htm Михаил Кокшенов: «Мама считала, что бабам от меня нужны только деньги» стр.2 — 7Дней.ру<!-- Заголовок добавлен ботом -->]</ref>.
 
У 1957 годзе скончыў Маскоўскі індустрыяльны тэхнікум, пасьля чаго працаваў інжынэрам кіраваньня «Главнефтерудпром». У 1963 годзе скончыў Тэатральную вучэльню імя Б. В. Шчукіна. Працаваў акторам на сцэне Акадэмічнага тэатра імя УладзіміраЎладзімера Маякоўскага. У 1966 году пераходзіць у Маскоўскі тэатар мініяцюраў і пачынае паралельна здымацца ў кіно. У 1974 годзе пераходзіць у Тэатар-студыю кінаактора.
 
Аўтар кнігі мэмуараў «Апэльсіны, вітамінчыкі...» (2000).
 
17 кастрычніка 2017 году быў шпіталізаваны ў аддзяленьне рэанімацыі маскоўскай ГКБ № 1 з інсультам, неўзабаве пераведзены ў Цэнтральную клінічную бальніцу №1 Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. У студзені 2018 году выпісаны ззь лякарні. Пасьля выпіскі на публіцы не зьяўляўся. Памёр 5 чэрвеня 2020 году пасьля працяглага лячэньня ў рэабілітацыйным цэнтры Падмаскоўя.
 
== Крыніцы ==