Інстытут глебазнаўства і аграхіміі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
правапіс
Радок 40:
У 1931 годзе [[Беларуская акадэмія навук]] стварыла Інстытут аграглебазнаўства (ІАГ), які ўзначаліў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Якаў Афанасьеў||be|Якаў Мікітавіч Афанасьеў}} (1931—1937). Іншымі найбольш знанымі глебазнаўцамі Інстытуту былі {{Артыкул у іншым разьдзеле|Павал Рагавы||be|Павел Пракопавіч Рагавой}}, [[Андрэй Мядзьведзеў]], [[Іван Лупіновіч]], [[Мікалай Булгакаў]], [[Уладзімер Пілько]] і [[Васіль Чацьверыкоў]]. У 1932—1937 гадах супрацоўнікі Інстытуту правялі аграхімічны аналіз глебы і дасьледаваньне ўплыву [[Вапна|вапны]] на ўраджай на шэрагу машынна-трактарных станцыяў (МТС) суцэльнага хімізаваньня. Таксама падабралі 22 дзяржаўныя ўчасткі гатункавыпрабаваньня збожжа. У 1933 годзе ІАГ атрымаў назву Інстытут аграглебазнаўства і ўгнаеньняў (ІАГУ). У 1938 годзе ІАГУ ўвайшоў у Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі (ІССГ). У 1949 годзе супрацоўнікі ІССГ склалі Глебавую мапу [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] на падставе маршрутных дасьледаваньняў глебы ў абласьцях. У 1952 годзе на яе аснове выдалі манаграфію «Глебы БССР» пад рэдакцыяй Лупіновіча і Рагавога, што зьмяшчала першы відападзел глебаў Беларусі і парады па іх выкарыстаньні. 14 лютага 1956 году [[Савет міністраў БССР]] зацьвердзіў Пастанову аб перадачы ІССГ у падпарадкаваньне [[Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР]], дзе яго перайменавалі ў Беларускі навукова-дасьледчы інстытут зембляробства (БелНДІЗ). 24 студзеня 1957 году Савет міністраў БССР ухваліў Пастанову № 36 «Аб стварэньні пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР Акадэміі сельскагаспадарчых навук», куды ўвайшоў БелНДІЗ. У 1958 годзе БелНДІЗ пераўтварылі ў Беларускі НДІ глебазнаўства (БелНДІГ), які ачоліў Павал Рагавы<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 80-годзьдзя «Інстытуту глебазнаўства і аграхіміі»|спасылка=http://www.brissa.by/?page_id=173|выдавец=УП «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі»|мова=ru|дата публікацыі=2018|дата доступу=20 сьнежня 2018}}</ref>.
 
Цягам 1958—1964 гадоў БелНДІГ дасьледаваў землі ўсіх [[калгас]]аў і [[саўгас]]аў БССР на плошчы звыш 130 000 км² (63% земляў БССР). У выніку для кожнай гаспадаркі склалі глебавыя і геабатанічныя мапы ў маштабе 1 : 10000, што суправаджаліся картаграмамі кісьліннасьці, зьмяшчэньня [[фосфар]]у і [[Каль|калю]], парадамі па выкарыстаньні земляў. На падставе дасьледаваньня стварылі глебавыя мапы раёнаў і вобласьцяў Беларускай ССР. З 1961 году пачалі выдаваць навуковы зборнік «Глебазнаўства і аграхімія». У 1964 годзе заснавалі абласныя занальныя аграхімічныя лябараторыі (ЗАЛ), што дазволіла павялічыць лік штогадовых досьледаў з угнаеньнямі з 35 да 170 за кошт выкарыстаньня палёў калгасаў і саўгасаў. У 1965 годзе БелНДІГ перадалі ў склад [[Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук|Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук]] (УАСГН). У 1969 годзе БелНДІГ перайменавалі ў Беларускі НДІ глебазнаўства і аграхіміі (БелНДІГА). У 1970 годзе ў БелНДІГА стварылі аддзел эрозіі глебы ў сувязі з выяўленьнем таго, што лёгкія паводле грануламэтрычнага складу глебы складалі каля 36% ворных земляў Беларусі. У 1974 годзе выйшла манаграфія «Глебы Беларускай ССР» пад рэдакцыяй П. Рагавога, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Тамара Кулакоўская|Тамары Кулакоўскай|be|Тамара Нікандраўна Кулакоўская}} і М. Сьмеяна. У 1976 годзе манаграфію ўганаравалі [[Дзяржаўная прэмія БССР|Дзяржаўнай прэміяй БССР]]. З 1976 годзе пачалі дасьледаваць глебы пад лесам. У 1977 годзе выдалі Глебавую мапу Беларускай СССР у маштабе 1 : 600 000 пад рэдакцыяй [[Мікалай Сьмеян|Мікалая Сьмеяна]] і [[Іван Салавей|Івана Салаўя]]. Цягам 1987—1991 гадоў супрацоўнікі Інстытуту — Мікалая Сьмеян, [[Э.Д. Шагалава]], [[Іван Марцуль]] і [[Антон Шмігельскі]] — склалі мапы гамафону і адабралі ўзоры глебаў па рэпэрных кропках для аналізу на ўтрыманьне [[цэз]]у-137 і [[стронц]]у-90. Картаграфаваньне глебы на ўтрыманьне радыёнуклідаў правялі ў маштабе 1 : 25000 ва ўсіх абласьцях Беларусі, што дазволі вызначыць распаўсюд забруджваньня земляў. У 1992 годзе БелНДІГА ўвайшоў у склад Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (ААНРБ), дзе з 1996 году стаў [[Унітарнае прадпрыемства|унітарным прадпрыемствам]] «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» («ІГА»)<ref name="б"/>.
 
У 1990—2005 гадах «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» праводзіў дасьледаваньні паводле дзяржаўнай праграмы «Сельскагаспадарчая [[радыёлёгія]]» пад кіраўніцтвам акадэміка [[Восіп Багдзевіч|Восіпа Багдзевіча]]. У 1997—1999 гадах «ІГА» правёў першую ў Беларусі ўнутрыгаспадарчую падзялянкавую кадастравую ацэнку земляў сельскіх гаспадарак прадпрыемстваў і сялянаў. На 1997 год асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў Інстытуту былі: павышэньне ўрадлівасьці [[Глебы Беларусі|глебавага покрыва Беларусі]]; ахова глебаў ад ветравога і воднага разбурэньня і забруджваньня; распрацоўка прыладаў выкарыстаньня мінэральных угнаеньняў<ref>{{Кніга|аўтар=|частка=Глебазнаўства і аграхіміі інстытут|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://knihi.com/none/Bielaruskaja_encyklapiedyja_djvu.zip.html|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1997|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.05.djvu 5]|старонкі=[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.05.djvu/291_866x9999.jpeg 291]|старонак=576|сэрыя=|isbn=985-11-0090-0|наклад=10 000}}</ref>. У 2002 годзе «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» ўвайшоў у склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пасьля далучэньня да яе ААНРБ у якасьці Аддзяленьня аграрных навук НАНБ. З 2006 году «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» падпарадкавалі Навукова-практычнаму цэнтру земляробства НАНБ ([[Жодзін]], Менская вобласьць).