Фунт стэрлінгаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
W (гутаркі | унёсак)
Радок 19:
 
== Гісторыя ==
Стэрлінг быў уведзены ў абарачэньне ангельскім каралём [[Генры II]] у 1158 годзе і мяняўся на срэбра. У 1816 годзе быў зьменены эквівалент фунта з срэбра на [[золата]], і гэта доўжылася да 1914 году. Пасьля гэтага [[абменны курс]] фунта ўтрымліваўся на ўзроўні каля 4,9 USD за 1£. У 1926 годзе зноў быў уведзены абмен на золата, але з абарачэньня былі зьнятыя залатыя манэты, банкноты можна было абмяняць на эквівалентную вагу золата. Сыстэма залатога абмену была канчаткова адмененая 21 верасьня 1931 году ў час [[Вялікая дэпрэсія|Вялікай дэпрэсіі]]. Пасьля адмены сыстэмы залатой валюты фунт быў дэвальваваны на 20%. Фунт стаў [[цьвёрдая валюта|цьвёрдай валютай]] у 1946 годзе, што было варункам выдзяленьня 3,75 мільярду USD крэдыту [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучанымі Штатамі]]. Пасьля адмены сыстэмы залатой валюты ішлі спробы стабілізаваць курс валюты зьвязваньнем кошту фунта зь іншымі валютамі, пачынаючы з [[амэрыканскі даляр|амэрыканскага даляра]]. Але спробы былі няўдалымі, што прывяло да 30% дэвальвацыі ў 1949 годзе.
 
У сярэдзіне 1960-х гадоў прайшла чарговая хваля зьніжэньня кошту фунта. У 1966 годзе ў выніку зьніжэньня курсу валюты брытанскі ўрад увёў валютныя абмежаваньні. Адным зь іх была забарона на вываз з краіны турыстамі больш за 50 фунтаў (адменены ў 1970 годзе). Але ў лістападзе 1967 году фунт быў дэвальваваны на 14,3% да ўзроўню 2,41 даляру. У 1976 годзе наступіў чарговы крызіс. Курс фунта ўпаў у адносінах да даляра да ўзроўню 1,57, і Вялікабрытанія была вымушана ўзяць крэдыт у [[Міжнародны валютны фонд|МВФ]] (2,3 мільярды фунтаў). Самы нізкі курс фунта зарэгістраваны ў лютым 1985 году, калі за адзін фунт давалі 1,05 даляра.