Ружаны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
цагельня, а не цагляны завод
Радок 65:
20 чэрвеня 1637 году кароль і вялікі князь [[Уладзіслаў Ваза]] надаў Ружанам [[Магдэбурскае права]] і [[герб]]: «''у срэбным полі вянок чырвоных руж, у цэнтры — постаць сьв. Казімера з крыжам і лілеяй у руках''»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}}</ref>. Новыя ўласьнікі збудавалі свой [[Ружанскі палац|замак]] на ўзгорку каля мястэчка. Ужо ў 1644 годзе [[Падканцлер вялікі літоўскі|падканцлер]] [[Казімер Леў Сапега]] прымаў у ім [[Сьпіс каралёў польскіх|караля]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Уладзіслаў Ваза|Ўладзіслава Вазу]], у гонар чаго паставілі памятную шыльду. За часамі [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) у 1655 годзе [[Віленская капітула]], ратуючыся ад [[Маскоўская дзяржава|маскоўскіх]] захопнікаў, зьмясьціла ў палацы мошчы [[Сьвяты Казімер|Сьвятога Казімера]] — нябеснага заступніка Вялікага Княства Літоўскага.
 
На 1687 год у Ружанах было 427 будынкаў і 2 рынкі, дзейнічалі [[Царква Сьвятых Пятра і Паўла (Ружаны)|царква]], [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ружаны)|касьцёл]] зь невялікім шпіталём, [[базылянскі манастыр (Ружаны)|базылянскі манастыр]], кляштары [[Дамінікане|дамініканаў]] і [[Кармэліты|кармэлітаў]] (1617, у 1850 разбураны), [[Базыляне|базылянская]] школа, працавалі кафляныцагельня і цагляныкафляны заводызавод. Мястэчка значна пацярпела за часамі [[Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1700 году|вайны шляхты з Сапегамі]] ў 1698 годзе.
 
За некалькі дзён да [[Пасха|Пасхі]] ў 1657 годзе ў жыдоўскім квартале знайшлі труп хрысьціянскага дзіцяці. Як сьцьвярджала [[Крывавая абмова|абвінавачаньне]], хлопчык стаў «ахвярай прагі жыдоў да крыві». Намагаючыся спыніць [[Жыдоўскі пагром|хваляваньні]], Сапегі паабяцалі, што падазраваных аддадуць пад суд. Тым ня меней, самасуд усё ж адбыўся, паводле аднае вэрсіі, з-за невыкананьня Сапегам абяцаньня, а паводле другое — у час ягонай адсутнасьці ў мястэчку. У 1659 годзе на сьвята [[Рош Га-Шана]] хрысьціянскія насельнікі атакавалі жыдоў у час малітвы ў сынагозе і запатрабавалі выдаць двух ганаровых сяброў суполкі: [[рэб]]а [[Ізраэль бэн Шалом|Ізраэля, сына Шалома]], і рэба [[Тобія бэн Ёсэф|Тобія, сына Ёсэфа]], якіх на наступны дзень забілі. Іхная магіла знаходзіцца на ружанскіх могілках. Жыды-ўраджэнцы Ружанаў адзначаюць памяць забітых да гэтага часу запальваньнем зьнічак на другі дзень Рош Га-Шаны<ref name="Rozhinoy8_9">{{Кніга|аўтар = |частка = [http://www.jewishgen.org/yizkor/ruzhany/ruz005.html#Page8c Ruzhany According to the Jewish Encyclopedia] |загаловак = |арыгінал = |спасылка = http://www.jewishgen.org/yizkor/ruzhany/ruzhany.html |адказны = Edited by: M. Sokolowsky |выданьне = |месца = Tel Aviv |выдавецтва = |год = 1957 |том = |старонкі = 8—9 |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.