Ніжнякамскнафтахім: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
цагельня, а не цагляны завод
Радок 50:
У 1956 годзе [[Савет міністраў СССР]] зацьвердзіў Пастанову «Аб рэзэрваваньні зямельнага ўчастку пад прамысловае і цывільнае будаўніцтва нафтахімкамбінату» на Ніжняй [[Кама|Каме]]. У 1960 годзе зацьвердзілі праект будаўніцтва камбінату. У 1963-м пачалі ўзвозіць галоўную газафракцыйную ўстаноўку (ГГФУ). У 1965 годзе пачалі будаваць 1-ы [[цэх]] [[ізапрэн]]у-монамэру. 31 ліпеня 1967 году «Ніжнякамскі хімкамбінат» даў першыя вырабы на 1-м блёку ГГФУ магутнасьцю 750 000 тонаў за год. У 1970 годзе адчынілі комплекс ізапрэну-монамэру магутнасьцю 60 000 тонаў за год і цэх [[рэлін]]у, пліткі і [[Масьціка|масьцікі]]. Адначасна пачалі вытворчасьць ізапрэнавага [[каўчук]]у магутнасьцю 60 000 т/год і [[трымэтылкарбітол]]у 1000 т/год, а таксама ізамэрызацыю [[пэнтан]]у на 112 000 т/год. У 1971 годзе запусьцілі 2-і блёк ГГФУ магутнасьцю 750 000 т/год. У 1973-м пачалі вытворчасьць [[бутылкаўчук]]у магутнасьцю 35 000 тонаў і 2-стадыйнага [[дывініл]]у на 90 000 тонаў, а таксама адчынілі вытворчасьць [[ізабутылен]]у на 44 000 т/год. Адначасна вытворчасьць ізапрэнавага каўчуку падвоілі да 120 000 тонаў за год. У 1976 годзе ўвялі ў дзеяньне этыленаправод Ніжнякамск—[[Казань]] працягласьцю 280 км, бо пачалі вытворчасьць [[этылен]]у магутнасьцю 450 00 тонаў за год. Адначасна адчынілі вытворчасьць [[прапілен]]у на 197 000 т/год, [[бэнзол]]у на 187 000 тонаў і [[бутадыен]]у на 54 000 тонаў за год. Таксма вытворчасьць ізапрэну-монамэру падвоілі да 120 000 тонаў. У 1977 годзе «Ніжнякамскі нафтахімічны камбінат» перайменавалі ў вытворчае аб’яднаньне «Ніжнякамскнафтахім» (ВА «НКНХ»), а таксама ўвялі ў дзеяньне этыленаправод Ніжнякамск—[[Уфа]]—[[Стэрлітамак]]—[[Салават]] у бок Башкірскай АССР. Адначасна пачалі вытворчасьць [[этылбэнзол]]у і [[стырол]]у магутнасьцю 172 000 тонаў і 125 000 тонаў за год. У 1979 годзе ўвялі ў дзеяньне ўстаноўку першаснай перапрацоўкі нафты ЭЛОУ-АВТ-7 магутнасьцю 7 млн тонаў нафты за год. У 1980 годзе пачалі вытворчасьць [[Вокіс этылену|вокісу этылену]] на 120 000 тонаў. У 1981 годзе 2-і блёк ГГФУ павысіў магутнасьць на 80% да 1,35 млн т/год. У 1982 годзе прынялі вытворчасьць [[вокіс]]у стыролу і прапілену на 138 000 і 50 000 т/год. У 1983-м запусьцілі вытворчасьць простых [[поліэтэр]]аў магутнасьцю 45 000 тонаў. У 1984 годзе вытворчасьць [[Ізамэрызацыя|ізамэрызацыі]] пэнтану амаль патроілі да 300 000 тонаў. У 1985-м пусьцілі вытворчасьць [[трымэр]]аў прапілену магутнасьцю 75 000 тонаў, а таксама літога [[Абутак|абутку]] на заводзе «Эластык». У 1986 годзе адчынілі вытворчасьць [[алкіфэнол]]аў на 100 000 тонаў за год. У 1987-м прынялі вытворчасьць паверхнева-актыўных рэчываў (ПАР) магутнасьцю 250 000 тонаў. У 1990 годзе запусьцілі газаразьмеркавальную станцыю (ГРС-2) магутнасьцю 4 млн кубамэтраў за дзень, а таксама вытворчасьць [[альфа-алефін]]аў і [[трыэтылалюмін]]у магутнасьцю 185 500 і 2000 тонаў<ref name="а">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя прадпрыемства|спасылка=https://nknh.ru/about/info/history/|выдавец=ПАТ «Ніжнякамскнафтахім»|мова=ru|дата публікацыі=2020|дата доступу=1 траўня 2020}}</ref>.
 
18 жніўня 1993 году «Ніжнякамскнафтахім» пераўтварылі ў [[адкрытае акцыянэрнае таварыства]]. У 1995 годзе пачалі вытворчасьць этылен-прапіленавага каўчуку на 30 000 тонаў за год і канцэнтраванага ды[[цыкляпэнтадыен]]у на 5500 тонаў. У 1998 годзе пусьцілізапусьцілі [[Цэгла|цагляны]] заводцагельню на 25 млн цаглінаў за год. У 1999 годзе прынялі ўстаноўку неэтыляванага аўта[[бэнзін]]у і складнікаў вуглевадародных фракцыяў, а таксама адчынілі вытворчасьць сынтэтычнага каўчуку гатунку СКДК магутнасьцю 40 000 тонаў. У 2000 годзе пачалі вытворчасьць нафтапалімэрнай [[Смала|смалы]] магутнасьцю 2000 тонаў і тэрмапалімэрнага [[пакост]]у на 7000 т/год. У 2002-м на заводзе СКІ (ізапрэнавага каўчуку) стварылі вытворчасьць [[Трэт-бутылмэтылавы этэр|мэтыл-трэт-бутылавага этэру]] (МТБЭ) магутнасьцю 90 000 тонаў. Для ўласных патрэбаў на заводзе СК (сынтэтычнага каўчуку) асвоілі выпуск нафтавай рашчыны з [[Гексен-1|гексену-1]]. У 2003 годзе «Ніжнякамскнафтахім» набыў [[Дзялянка|дзялянку]] пад уласнымі заводамі і кантрольны пакет паёў ААТ «Сэвілен», якое выпускала поліэтылен у Казані. Таксама пусьцілі вытворчасьць [[полістырол]]у на 50 000 т/год і набылі 32% паёў ААТ «[[Хімічны завод імя Льва Карпава]]» ў [[Мендзялееўск]]у. У 2004 годзе асвоілі выпуск полібутадыенавага каўчуку на [[нэадым]]авам каталізатары (СКД-Н) магутнасьцю 50 000 т/год і пачалі выпуск галабутыкаўчукаў. У 2006-м пусьцілі вытворчасьць [[поліпрапілен]]у на 180 000 т/год. У 2007 годзе асвоілі выпуск полібутадыенавага каўчуку на [[літ]]авым каталізатары (СКД-Л) на 50 000 т/год. У 2009-м пусьцілі вытворчасьць [[поліэтылен]]у на 230 000 тонаў палімэра. У 2010 годзе стварылі прамысловы парк «Камскія Паляны», дзе запусьцілі вытворчасьць нітак і плёнкі. У 2011-м на заводзе дывінілу і вуглевадароднай сыравіны ажыцьцявілі пуск калёны папярэдняй рэктыфікацыі. У 2013 годзе адчынілі вытворчасьць [[Акрыланітрыл-бутадыен-стырол|АБС]]-[[Плястмаса|плястыка]]. 13 лістапада 2014 году «Ніжнякамскнафтахім» пераўтварылі ў публічнае акцыянэрнае таварыства. У 2015 годзе на заводзе [[алігамэр]]аў асвоілі выпуск [[трыізабутылалюмін]]у (ТІБА). У 2017-м на заводзе ізапрэну-монамэру пусьцілі ўстаноўку [[фармальдэгід]]у магутнасьцю 100 000 тонаў. Таксама больш як падвоілі вытворчасьць бутылкаўчуку да 220 000 т/год. У 2018 годзе тамсама падвоілі вытворчасьць ізабутылену да 160 000 тонаў. На заводзе этылену пабудавалі 2 новыя печы [[піроліз]]у віду Е-ВА-116 і Е-ВА-117<ref name="а"/>.
 
== Крыніцы ==