Добрыя Мысьлі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
цагельня, а не цагляны завод
Радок 19:
*''Берасьцейскі вакзал'' — другі менскі вакзал пасьля [[Віленскі вакзал (Менск)|Віленскага]], таксама меў назву «Вакзал на Добрых Мысьлях». Гэта быў вялікі драўляны будынак з 2-павярховай вежай. У 1871 року ён прыняў першы цягнік, што прыбыў у Менск. У ліпені 1920 року вакзал спалілі польскі войскі, па аднаўленьні ён працаваў да 1928 року. Цяпер прыкладна на тым жа месцы знаходзіцца [[горад|меская]] служба Менскпасажыраўтатрансу.
*''Рыгораўская.'' Шклозавод Бацьвіньніка (былы Рабінзона). Першы гаспадар адкрыў прадпрыемства ў 1907 року, праз рок яго набыў Бацьвіньнік разам з фаміліяй Ашкіназі. [[Гута (прадпрыемства)|Гута]] «Бацьвіньнік і К°» стала адной з найбольшых у сваёй галіне на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Па [[Кастрычніцкі пераварот|кастрычніцкім перавароце]] на яе вытворчай базе ўтварыўся завод «Пралетар», які існаваў у 1922—1941 роках. Цяпер будынак колішняй гуты належыць малочнаму заводу №1 (Фабрыцыюса, 9)
*''Дабрамысьленскі завулак, 6.'' Цагляны заводЦагельня інжэнэра Г. А. Каплана, збудаваны ў 1895 року. Гаспадар першым у месьце набыў для прадпрыемства [[печ Гофмана]] з 14 камэрамі. [[Цагельня (завод)|Цагельня]] Каплана месьцілася побач з жаночай філіяй менскай вязьніцы. Мяркуецца, што будынак зьбярогся і ў ім знаходзяцца навучальныя майстэрні сярэдняй школы №41.
*''Дабрамысьленскі завулак, дом Эйдэльбэрга.'' Шклозавод Г. Я. Сыркіна, заснаваны ў 1899 року. Адкрыўся ў зьвязку з павелічэньнем попыту на шкляную тару, выкліканым увядзеньнем дзяржаўнай віннай манаполіі (1896 рок), якая забараніла продаж сьпіртовых напояў у разьліў. Будынак месьціўся ў раёне цяперашняга заводу «Калібр».
*''Дзяменцьеўская.'' Машынабудаўнічы і кацельны завод (Вакзальны), збудаваны ў 1898 року на сродкі братоў Л. і Я. Ліфшыцаў і Я. Выгоцкага. Заводзкія памяшканьні знаходзіліся ў раёне цяперашняй вуліцы Грушаўскай. Захаванасьць будынка не няпэўная.