Усходні фронт (Першая сусьветная вайна): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «н»
Радок 33:
2 588 838 параненых{{Заўвага|name="TsSU"}},<br/>
126 765 кантужаных{{Заўвага|name="TsSU"}},
палонных: <br />2 410 000<ref name="GNN">Головин HН. HН. [http://militera.lib.ru/research/golovnin_nn/05.html Россия в Первой мировой войне]. — Париж, 1939.</ref><br />
'''Румынія:''' 659 800{{Заўвага|Зь іх забіта ў баі, зьнікла бяз вестак і пасьля не былі знойдзеныя, памерла ад ран 116 300, памерла ад хвароб 30 000, у палоне памерла 70 500, няшчасныя выпадкі 3000, паранена 200 000, у палон трапіла 240 000 салдат}}
|Страты2 = '''Нямеччына:''' <br /> 800 000 забітых і памерлых, усе прычыны, 1 200 000 параненых, <br /> 200 000 палонных <ref name ="TsSU33">Россия в мировой войне 1914—1918 (в цифрах). — М.: ЦСУ, 1925. Табл. 33. С. 41.</ref>
Радок 41:
|Агульныя страты =
|Дадаткі =
|Commons = Eastern Front theatre of World War I
}}
{{Бітвы Ўсходняга фронту (Першая сусьветная вайна)}}
Радок 98:
 
Наступ ва Ўсходняй Прусіі расейскія войскі праводзілі двума арміямі: [[1-я армія (Расейская імпэрыя)|1-й]] і [[2-я армія (Расейская імпэрыя)|2-й]] пад камандаваньнем генэралаў [[Павал Рэнэнкампф|Рэнэнкампфа]] і [[Аляксандр Самсонаў|Самсонава]]<ref name = "УсПру146"/>. Апэрацыя пачалася 17 жніўня, калі часткі 1-й расейскай арміі перайшлі расейска-нямецкую дзяржаўную граніцу і з усходу ўварваліся на тэрыторыю Ўсходняй Прусіі. 20 жніўня на тэрыторыю Ўсходняй Прусіі з поўдня ўвайшла і 2-я расейкая армія, наносячы галоўны ўдар у флянг і тыл 8-й нямецкай арміі.
[[Файл:Tannenberg3008.jpg|thumbзначак|leftзьлева|250px250пкс|[[Бітва пад Танэнбергам]]]]
 
Камандуючы нямецкімі войскамі генэрал [[Максыміліян фон Прытвіц|Прытвіц]] пастанавіў стрымліваць 2-ю армію адным корпусам, а асноўны ўдар трыма карпусамі нанесьці па 1-й арміі.
Радок 105:
 
Гэта параза стварыла рэальную пагрозу акружэньня 8-й арміі, і Прытвіц загадаў агульны адыход нямецкім войскам з Усходняй Прусіі за [[Вісла|Віслу]]. Але рабіць гэта забараніла нямецкая Стаўка і насуперак пляну Шліфэна, які прадугледжваў пры любым неспрыяльным разьвіцьці падзеяў на Ўсходнім фронце ні ў якім разе не здымаць войскаў з Заходняга фронту, каб гарантавана разграміць Францыю і пазьбегнуць вайны на два фронты. Было прынятае рашэньне Ўсходнюю Прусію не здаваць і перакінуць у дапамогу 8-й арміі войскі з Заходняга фронту (2 корпусы і конную дывізію), што мела самыя сумныя наступствы для Нямеччыны. 21 жніўня Прытвіц быў адпраўлены ў адстаўку. Камандуючым 8-й арміяй быў прызначаны генэрал [[Паўль фон Гіндэнбург|Гіндэнбург]], начальнікам штабу генэрал [[Эрых Людэндорф|Людэндорф]]<ref name = "УсПру12">Восточно-Прусская операция. / Сборник документов. — М., 1939. С. 12.</ref>.
[[Файл:Russian Guard in Insterburg.jpg|thumbзначак|right|350px350пкс|[[Парад]] КавалергардамКавалергарду і Коннай гвардыі ў [[Чарняхоўск|Інстэрбургу]].]]
Было прынята рашэньне, пакінуўшы 2,5 дывізіі супраць 1-й расейскай арміі Рэнэнкампфу, хутка, па [[Ракадная чыгунка|ракаднай чыгунцы]] праз Кёнігсбэрг, перакінуць галоўныя сілы 8-й арміі супраць 2-й расейскай арміі Самсонава і паспрабаваць разграміць яе да таго, як яна злучыцца з часткамі 1-й арміі.
 
Радок 125:
{{Асноўны артыкул|Галіцыйская бітва}}
Адначасова з наступам ва [[Усходняя Прусія|Ўсходняй Прусіі]], [[Расейская імпэратарская армія|расейскія войскі]] распачалі наступ у [[Галіцыя|Галіцыі]] супраць [[Аўстра-Вугорская армія|аўстра-вугорскай арміі]]<ref name = "Белы1">Белой А. Галицийская битва. — М.—Л., 1929. С. 80-81.</ref>. Расейскія войскі ў складзе пяці арміяў ([[3-я армія (Расейская імпэрыя)|3-я]], [[4-я армія (Расейская імпэрыя)|4-я]], [[5-я армія (Расейская імпэрыя)|5-я]], [[8-я армія (Расейская імпэрыя)|8-я]], [[9-я армія (Расейская імпэрыя)|9-я]])<ref name = "Мел">Меликов В. А. Стратегическое развёртывание. — Т. 1. — Изд. 2-е. — М., 1939. С. 261.</ref> перайшлі ў рашучы наступ супраць чатырох аўстрыйскіх арміяў<ref name = "Мел" />. Напачатку бітвы стратэгічныя абставіны складваліся не на карысьць расейскіх войскаў.
[[Файл: Austrianinf.jpg|thumbзначак|right|300px300пкс|Аўстра-вугорская пяхота.]]
 
23 жніўня часткі 4-й расейскай арміі атрымалі загад атакаваць аўстрыйцаў каля гораду [[Красьнік (горад)|Красьніку]]<ref name = "Белы1"/>. Але 1-я аўстрыйская армія генэрала [[Данкль|Данкля]] раніцай 23 жніўня атакавала расейцаў, якія былі вымушаныя адысьці. Далей аўстрыйцы паспрабавалі ахапіць правы флянг 4-й арміі, аднак у час упартых баёў расейскія войскі адышлі да [[Люблін]]у і занялі абарону. [[Бітва пад Красьнікам|Жосткія баі]] зь пераменным посьпехам праходзілі там да 2 верасьня<ref name = "Белы1"/>.
Радок 146:
 
28 верасьня 9-я армія генэрала Макэнзена пачала наступ на Варшаву і Івангарад. 8 кастрычніка немцы выйшлі да [[Вісла|Віслы]]<ref name = "Варшава4">Варшавско-Ивангородская операция. / Сборник документов. — М., 1938. С. 155.</ref>. Да 12 кастрычніка ім удалося заняць увесь левы бераг Віслы да Варшавы. Аднак, падцягнуўшы падмацаваньні, расейцы здолелі стрымаць удар. Атакі арміі Макэнзена былі адбіты на лініі варшаўскіх фартоў<ref name = "Варшава5">Варшавско-Ивангородская операция. / Сборник документов. — М., 1938. С. 153.</ref>. Расейская армія на левым беразе Віслы ўтрымала перадмаставыя ўмацаваньні Івангарада, Варшавы і пляцдарм у Казяніцы <ref name = "Варшава1">Варшавско-Ивангородская операция. / Сборник документов. — М., 1938. С. 108.</ref>.
[[Файл:Siberian infantrymen 1914.jpg|thumbзначак|right|300px300пкс|Расейскія войскі ў Варшаве.]]
 
У той час як немцы загразьлі ў жорсткіх баях у прадмесьцях Варшавы, 9 кастрычніка, атрымаўшы падмацаваньні, генэрал [[Мікалай Іваноў|Іваноў]] загадаў пачаць наступ. 4-я і 5-я расейскія арміі пачалі фарсіраваць Віслу: 5-я армія на поўдзень ад Варшавы, а 4-я армія з раёну Івангарада на Казяніцкі пляцдарм, каб ударыць у флянг і тыл наступаючай нямецкай групоўцы. Каб ліквідаваць Казяніцкі пляцдарм і не даць расейцам пераправіцца празь Віслу камандуючы нямецкімі войскамі на Ўсходнім фронце генэрал Гіндэнбург увёў у бой рэзэрвовы корпус<ref name = "Варашва6"/>, аднак расейцы на казяніцкіх пазыцыях адбілі ўсе атакі і да 20 кастрычніка пераправілі на пляцдарм 2 армейскія корпусы<ref name = "Варшава3">Варшавско-Ивангородская операция. / Сборник документов. — М., 1938. С. 40.</ref>.
Радок 157:
{{Асноўны артыкул|Лодзінская апэрацыя}}
Адразу ж пасьля заканчэньня [[Варшаўска-Івангарадзкая апэрацыя|Варшаўска-Івангарадзкай бітвы]] на Ўсходнім фронце пачалася апэрацыя каля [[Лодзь|Лодзі]]. [[Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага|Расейскае камандаваньне]] мела намер сіламі трох арміяў ([[1-я армія (Расейская імпэрыя)|1-й]], [[2-я армія (Расейская імпэрыя)|2-й]] і [[5-я армія (Расейская імпэрыя)|5-й]]) уварвацца на тэрыторыю [[Нямецкая імпэрыя|Нямецкай імпэрыі]] і правесьці наступ углыб краіны<ref name = "Лодзь">Лодзинская операция. / Сборник документов. — М.—Л., 1936. С. 58.</ref>. Жадаючы пераламаць сытуацыю на Ўсходнім фронце на сваю карысьць, а таксама сарваць расейскі наступ, нямецкае камандаваньне вырашае нанесьці апярэджваючы ўдар<ref name = "Лодзь"/>. 9-я нямецкая армія з раёну [[Торунь|Торна]] павінна была ўдарыць у стык паміж 1-й і 2-й расейскімі арміямі, прарваць фронт, выйсьці ў тыл расейскім войскам і акружыць 2-ю і 5-ю расейскія арміі<ref name = "Лодзь"/>.
[[Файл:Battle of Lodz.jpg|thumbзначак|right|300px300пкс|[[Лодзінская апэрацыя]]]]
 
Апрача 9-й нямецкай арміі, у наступе павінны былі прыняць удзел іншыя фармаваньні нямецкай арміі: 3-й нямецкі кавалерыйскі корпус, карпусы «Брэслаў» і «Позен», група войскаў генэрала [[Рэмус фон Войрш|Войрша]] (гвардзейскі рэзэрвовы корпус і 2 пяхотныя дывізіі), а таксама 2-я аўстра-вугорская армія, якія павінны былі скаваць і стрымаць наступ расейскіх войскаў<ref name = "Фальк">Фалькенгайн Э. Верховное командование 1915—1916 гг. в его важнейших решениях. — М.:, 1923. С. 38.</ref>.
Радок 177:
{|class="graytable" style="text-align:center"
|+ Расейская артылерыя на Ўсходнім фронце
|width="25%"|[[Файл:RussischeHaubizeWeltkrieg1.jpg|200px200пкс]]
|width="25%"|[[Файл:Artillerie russe en action.jpg|200px200пкс]]
|width="25%"|[[Файл:Russian heavy artillery near Kurtengof.jpg|200px200пкс]]
|[[Файл:Russian 8-inch Guns NGM-v31-p374.jpg|200px200пкс]]
|-
|42-лінейная гаўбіца ўзору 1909 году ў баі, 1915 год.
Радок 191:
=== Бітвы ў Карпатах ===
{{Асноўны артыкул|Карпацкая апэрацыя}}
[[Файл:Zayonchkovsky map33.djvu|thumbзначак|250px|right250пкс|[[Карпацкая апэрацыя]]. Студзень-сакавік 1915 году]]
Яшчэ ў канцы 1914 году расейскае камандаваньне пастанавіла сіламі [[Паўднёва-Заходні фронт (Першая сусьветная вайна)|Паўднёва-Заходняга фронту]] (3 арміі: 3-я, 8-я і 9-я) фарсіраваць [[Карпаты]] і ўварвацца на раўнінную тэрыторыю [[Вугоршчына|Вугоршчыны]]. Галоўную ролю ў маючым адбыцца наступу павінна была адыграць 8-я армія генэрала [[Аляксей Брусілаў|Брусілава]]. Аднак аўстрыйскае камандаваньне таксама плянавала наступ у Карпатах з мэтай дэблякаваць [[Перамышльская аблога|асаджаную расейцамі крэпасьць Перамышль]]<ref name = "Зай">Зайончковский А. М. Мировая война. Маневренный период 1914—1915 годов на русском (европейском) театре. — М.—Л., 1929. С. 252—256.</ref>.
 
Радок 202:
=== Аблога Перамышля ===
{{Асноўны артыкул|Перамышльская аблога}}
[[Файл:Nicolas II et grand duc.jpg|thumbзначак|right|250px250пкс|Імпэратар [[Мікалай II]] і Вялікі Князь [[Мікалай Мікалаевіч Малодшы|Мікалай Мікалаевіч]] у [[Пшэмысьль|Перамышлі]]. 11 красавіка 1915 году]]
Пасьля завяршэньня [[Галіцыйская бітва|Галіцыйскай бітвы]] 17 верасьня 1914 году, расейскія войскі падышлі да найбуйнейшай аўстрыйскай крэпасьці ў [[Галіцыя|Галіцыі]] — [[Пшэмысьль|Перамышля]]. Перамышль быў першакляснай фартэцыяй з шматлікім гарнізонам пад камандаваньнем генэрала [[Герман Кусманэк|Кусманэка]]. 5—7 кастрычніка расейскія войскі распачалі штурм крэпасьці, аднак усе атакі былі адбітыя зь вялікімі стратамі. Акрамя гэтага 8 кастрычніка да крэпасьці падышлі [[Аўстра-Вугорская армія|аўстра-вугорскія войскі]] і расейцы былі вымушаныя зьняць аблогу<ref name = "Перамышль">Зайончковский А. М. Мировая война. Маневренный период 1914—1915 годов на русском (европейском) театре. — М.—Л., 1929. С. 245.</ref>.
 
Радок 211:
=== Мазурская і Прасныская бітвы ===
{{Асноўны артыкул|Мазурская бітва|Прасныская апэрацыя}}
[[Файл:Ostfront 18021915.jpg|thumbзначак|250px|right250пкс|[[Мазурская бітва]]]]
Першай апэрацыяй стратэгічнага нямецкага пляну на 1915 год стала [[Мазурская бітва|Аўгустоўская апэрацыя]]. Нямецкае камандаваньне плянавала ўдарам з [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] прарваць расейскі фронт. Галоўныя ўдары наносілі [[10-я армія (Нямецкая імпэрыя)|10-я армія]] генэрала [[Герман фон Эйхгорн|Эйхгорна]] з поўначы, і 8-й арміі генэрала [[Ота фон Белаў|Бе́лава]] з захаду (усяго 15 пяхотных і 2,5 кавалерыйскіх дывізій) па сыходным напрамкам у бок гораду [[Аўгустоў]], каб акружыць і зьнішчыць [[10-я армія (Расейская імпэрыя)|10-ю расейскую армію]] генэрала [[Тадэй Сівэрс|Сівэрса]], якая абаранялася ўва Ўсходняй Прусіі<ref name = "Калян31">Коленковский А. К. Зимняя операция в Восточной Пруссии в 1915 году. — М.—Л., 1927. С. 30-31.</ref>.
 
Радок 224:
=== Горліцкі прарыў ===
# {{Асноўны артыкул|Горліцкі прарыў}}
[[Файл:EasternFront1915b.jpg|thumbзначак|250px|right250пкс|Усходні фронт. Лета 1915 году.]]
Пасьля флянгавых удараў супраць расейскага войска з [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]], аўстра-нямецкае камандаваньне рыхтавалася нанесьці флянгавы ўдар і з [[Галіцыя|Галіцыі]]<ref name = "Горліцэ">Горлицкая операция: сборник документов мировой империалистической войны на русском фронте (1914—1917 гг.). — М., 1941. С. 45—64.</ref>. Прарыў расейскага фронту ў Галіцыі плянавалася ажыцьцявіць паміж [[Вісла]]й і [[Карпаты|Карпатамі]], у раёне Горліцы. Месца прарыву было абрана не выпадкова. Тут расейская армія ня мела вялікіх сілаў, не было буйных натуральных перашкод, і ў выпадку прарыву фронту адразаліся шляхі адыходу расейскай групоўкі ў Карпатах і стваралася пагроза акружэньня ўсяго левага флянгу Паўднёва-Заходняга фронту<ref name = "Горліцэ"/>.
 
Радок 251:
=== Віленская апэрацыя ===
{{Асноўны артыкул|Віленская апэрацыя}}
[[Файл:Zayonchkovsky map41.djvu|thumbзначак|220px220пкс|[[Вялікі адыход|Адыход расейскага войска]] і [[Віленская апэрацыя]]]]
Пасьля таго, як 22 жніўня нямецкія войскі ўзялі расейскую крэпасьць [[Коўна]], 10-я нямецкая армія працягвала наступ з мэтай абысьці [[Вільня|Вільню]] і акружыць 10-ю расейскую армію. Тут завязаліся жорсткія сустрэчныя баі, у час якіх расейцы здолелі ўтрымаць свае пазыцыі. Наступ немцаў быў спынены<ref name = "Сьвянцяны">Евсеев Н. Свенцянский прорыв (1915 г.). — М., 1936. С. 16.</ref>.
 
Радок 263:
{|class="graytable" style="text-align:center"
|+
|width="25%"|[[Файл:Bundesarchiv Bild 104-0190, Ostfront, russische Kriegsgefangene.jpg|200px200пкс]]
|width="25%"|[[Файл:Самокиш Н. Убитый конь.JPG|200px200пкс]]
|width="25%"|[[Файл:Registration of German POWs.jpg|200px200пкс]]
|width="25%"|[[Файл:Austro-Hungarian POWs Nevskii.jpg|200px200пкс]]
|-
|Расейскія ваеннапалонныя на палявых працах. Ліпень 1915.
Радок 275:
 
== Кампанія 1916 году ==
[[Файл:EasternFront1916b.jpg|thumbзначак|250px|right250пкс|Усходні фронт. 1916 год.]]
Не атрымаўшы рашучага посьпеху на Ўсходнім фронце, нямецкі Генэральны штаб пастанавіў перанесьці асноўны ўдар на [[Заходні фронт (Першая сусьветная вайна)|Заходні фронт]], для канчатковага разгрому [[Францыя|Францыі]]. [[Аўстрыйцы]] [[Італьянскі фронт (Першая сусьветная вайна)|паспрабавалі вывесьці з вайны]] [[Італія|Італію]]. Супраць Расеі [[Цэнтральныя дзяржавы]] актыўных дзеяньняў у 1916 годзе не плянавалі. У сваю чаргу, саюзьнікі па [[Антанта|Антанце]] рыхтавалі скаардынаваны наступ і на Захадзе і на Ўсходзе. Расейская армія ачомвалася ад наступстваў адыходу 1915 году, а краіна пераводзіла прамысловасьць на ваенныя «рэйкі».
 
Радок 295:
 
Асноўны ўдар наносіўся сіламі Заходняга фронту (камандуючы — генэрал А. Я. Эверт) з раёну [[Маладэчна|Маладэчны]] на [[Вільня|Вільню]]. Эвэрту перадавалася вялікая частка рэзэрваў і цяжкай артылерыі. Паўночны фронт (камандуючы генэрал — А. М. Курапаткін) наносіў дапаможны ўдар ад [[Дзьвінск]]у — таксама на Вільню. Паўднёва-Заходняму фронту (камандуючы генэрал — А. А. Брусілаў) прадпісвалася наступаць на [[Луцак]] — [[Ковель]], у флянг нямецкай групоўкі, насустрач галоўнаму ўдару Заходняга фронту.
[[Файл:Brusilov offensive.jpg|thumbзначак|300px|right300пкс|[[Брусілаўскі прарыў]]]]
 
Баючыся, што аўстра-нямецкія войскі пяройдуць у наступ раней, з мэтай апярэдзіць ўдары расейцаў, Стаўка загадала войскам быць гатовымі да наступу раней за намечаныя тэрміны. Аднак аўстра-немцы не плянавалі ніякіх актыўных дзеяньняў супраць расейскіх войскаў.
Радок 308:
{{Асноўны артыкул|Бітва пры Ковелі}}
Пагроза ўзяцьця расейцамі войскамі [[Ковель|Ковеля]] (які быў найважнейшым цэнтрам камунікацыяў) прымусіла аўстра-нямецкае камандаваньне сьпешна перакідваць на гэты кірунак дадатковыя сілы. З [[Заходні фронт (Першая сусьветная вайна0|Заходняга фронту]] прыбылі 2 нямецкія дывізіі, а з [[Італьянскі фронт (Першая сусьветная вайна)|Італьянскага]] 2 аўстра-вугорскія. 16 чэрвеня аўстра-немцы нанесьлі контрудар па 8-й арміі Каледзіна, аднак пацярпелі паразу і былі адкінутыя за раку [[Стыр]]<ref name = "Прарыў3">Наступление Юго-Западного фронта в мае-июне 1916 года: сборник документов. — М., 1940. С. 114—118.</ref>.
[[Файл:Russian Infantry LOC 17301u.jpg|thumbзначак|250px|right250пкс|Расейская пяхота.]]
 
У гэты час расейскі Заходні фронт генэрала [[Аляксей Эверт|Эверта]] адкладваў пачатак наступу. Толькі 15 чэрвеня часткі расейскага Заходняга фронту перайшлі ў наступ абмежаванымі сіламі пад [[Баранавіцкая апэрацыя|Баранавічамі]], аднак, пацярпеўшы няўдачу, вярнуліся на зыходныя пазыцыі. Генэрал Эверт прыступіў да новай перагрупоўкі сіл, праз што наступ расейскіх войскаў у [[Беларусь|Беларусі]] перанесьлі на пачатак ліпеня.
Радок 326:
 
=== Уступленьне ў вайну Румыніі ===
[[Файл:WWI Poster Rumania.jpg|thumb|right|200pxзначак|[[Вільгельм II|Кайзэр]]: «Такім чынам, вы таксама супраць мяне! Памятайце, што [[Паўль фон Гіндэнбург|Гіндэнбург]] на маім баку»<br /> [[Фэрдынанд I (кароль Румыніі)|Кароль Румыніі]]: «Так, затое свабода і справядлівасьць на маім»<br />Брытанскі плякат.]]
Абедзьве кааліцыі спрабавалі ўцягнуць у вайну на сваім баку новыя краіны. У 1915 годзе на баку Цэнтральных дзяржаваў выступіла [[Баўгарыя]], на баку Антанты [[Італія]]. Доўгі час кааліцыі спрабавалі ўцягнуць у вайну на сваім баку Румынію. Аднак румынскі ўрад не сьпяшаўся і чакаў найбольш выгадных умоваў для ўступленьня ў сусьветную вайну. [[Румынія]] схілялася на бок Антанты, таму што была ў стане канфлікту з Аўстра-Вугоршчынай, плянуючы далучыць этнічныя румынскія землі, якія ўваходзілі ў склад [[Аўстра-Вугоршчыны|Аўстра-Вугорскай імпэрыі]]<ref name = "Румынія"/>.
 
Пасьля [[Брусілаўскі прарыў|Брусілаўскага прарыву]], калі расейскае войска дамаглося буйнога посьпеху, а [[Аўстра-Вугорская армія|аўстра-вугорская армія]] была ледзь не разгромлена, румынскі ўрад пастанавіў уступіць у вайну на баку Антанты. Краіны Антанты запэўнілі Румынію, што пасьля вайны [[Бухарэст]] зможа далучыць ня толькі землі, населеныя [[Румыны|румынамі]], але і іншыя тэрыторыі, з [[Сэрбы|сэрбскім]] ([[Банат]]ам), [[Украінцы|украінскай]] ([[Букавіна]]й) і [[Вугорцы|вугорскай]] ([[Трансільванія]]й) <ref name = "Румынія"/>.
[[Файл:Romania-WW1-1.jpg|thumbзначак|200px|leftзьлева|Пачатак [[Румынская кампанія (1916-1917)|румынскай кампаніі]]]]
 
27 жніўня [[Румынія]] абвясьціла вайну Аўстра-Вугоршчыне і ўступіла ў Першую сусьветную вайну на баку Антанты. У станах Антанты былі вельмі задаволеныя далучэньнем новага саюзьніка. Аднак аптымістычны настрой многіх палітычных і ваенных дзеячаў адносна ўступленьня ў вайну Румыніі на фоне рэальнага стану румынскай арміі быў нічым не апраўданы.
Радок 336:
=== Румынская кампанія ===
{{Асноўны артыкул|Румынская кампанія (1916-1917)}}
[[Файл:Romanianinf.jpg|thumbзначак|leftзьлева|250px250пкс|Вучэньні [[Узброеныя сілы Румыніі (Першая сусьветная вайн|румынскай арміі]].]]
У жніўні румынская армія (каля 400 тыс. чалавек) уварвалася на тэрыторыю Аўстра-Вугоршчыны, у [[Трансыльванія|Трансыльванію]], і прасунулася на 80 кілямэтраў. Аднак ужо першы буйны горад на шляху румынскай арміі, [[Сыбіў]], паказаў слабасьці румынскіх войскаў. З прычыны праблем з тылавым забесьпячэньнем румынская армія спыніла свой наступ<ref name = "Румынія"/>, чым скарысталася 1-я аўстра-вугорская армія, кінутая супраць румынскіх войскаў. [[Стратэгічная ініцыятыва]] перайшла да аўстрыйскіх войскаў, да якіх далучылася 9-я нямецкая армія<ref name = "Румынія">История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — Т. 2. — М.: Наука, 1975. С. 204—206.</ref>.
 
Аўстра-нямецкія войскі даволі хутка пасунулі румынскія часткі з Трансыльваніі, у той час як аўстра-нямецка-баўгарскія войскі пад камандаваньнем генэрала [[Аўгуст фон Макэнзэн|Макэнзэна]] пачалі наступ супраць румынскай арміі і з боку Баўгарыі. Таксама ў [[Дабруджа|Дабруджы]] пачала наступ 3-я баўгарская армія. У дапамогу румынскім войскам расейцы даслалі 50 тыс. чалавек пад камандаваньнем генэрала [[Андрэй Заянчкоўскі|Заянчкоўскага]]<ref name = "Румынія1"/>. Румынскае камандаваньне разьлічвала, што расейскія войскі спыняць баўгарскае ўварваньне ў Дабруджу і пяройдуць у контранаступ. 15 верасьня расейска-румынскія арміі нанесьлі контрудар. Аднак гэты контранаступ скончыўся правалам. Расейска-румынскія войскі былі адкінутыя на 100 кілямэтраў на поўнач, а да канца кастрычніка баўгары здолелі авалодаць [[Канстанца]]й. 23 кастрычніка войскі Макэнзэна фарсіравалі [[Дунай]] і пачалі наступ на [[Бухарэст]] з трох кірункаў<ref name = "Румынія1">История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — Т. 2. — М.: Наука, 1975. С. 208—210.</ref>.
[[Файл:Romania-WW1-2.jpg|міні|200пксзначак|Аўстра-нямецкі контранаступ]]
 
29 лістапада пачаўся наступ на [[Бухарэст]]. Румыны, сабраўшы апошнія рэзэрвы, паспрабавалі нанесьці контрудар, аднак безвынікова. 7 сьнежня войскі Макэнзэна ўвайшлі ў Бухарэст. Румынскія войскі адышлі на поўнач краіны, страціўшы пры гэтым яшчэ 8 дывізіяў<ref name = "Румынія1"/>. Разумеючы, што далейшы адыход румынаў пагражае прарывам на поўдзень Расеі і разгромам румын, расейцы накіравалі туды падмацаваньне.
Радок 366:
Пасьля гэтага ў Расеі быў створаны [[Часовы ўрад Расеі|Часовы ўрад]] на чале з князем [[Георгій Львоў|Г. Львовым]]. Часовы ўрад адразу ж [[Нота Мілюкова|заявіў]], што Расея будзе працягваць вайну «да пераможнага канца» і не плянуе падпісваць сэпаратную мірную дамову з [[Нямецкая імпэрыя|Нямеччынай]]. Замест Мікалая II Вярхоўным галоўнакамандуючым расейскай арміі стаў [[Міхаіл Аляксееў|М. Аляксееў]].
 
Яшчэ 1 (14) сакавіка Савет працоўных і салдацкіх дэпутатаў выдаў знакаміты «[[Загад №1]]», які ствараў салдацкія камітэты. Камітэты падрывалі ўладу афіцэраў у арміі і тым самым разбуралі дысцыпліну. Часовы ўрад прызнаў Загад № 1 і стаў падтрымліваць яго ажыцьцяўленьне ў вайсковых частках. Пачаўся распад расейскай арміі<ref name = "разл">Разложение армии в 1917 г. — М.—Л., 1925. С. 7.</ref>, якая стала імкліва губляць сваю баяздольнасьць. Паводле зьвестак, прыведзеных [[Мікалай Галавін|М. Галавіным]] у сваёй кнізе<ref>Головин H.name="GNN" H. [http://militera.lib.ru/research/golovnin_nn/index.html Россия в Первой мировой войне]. — Париж, 1939.</ref>, «у арміі сярэдняя лічба захворваньняў за месяц ад пачатку рэвалюцыі павялічылася на 120%, хаця ніякіх эпідэмічных хвароб у войску не было і санітарны стан працягваў заставацца добрым, сярэдні лік зарэгістраваных дэзэрціраў у месяц з пачаткам рэвалюцыі павялічыўся на 400%. Акрамя таго, з сакавіка 1917 пачаліся велічэзная „ўцечка“ салдат з фронту і адмова ісьці на фронт з тылу пад самымі рознымі падставамі».
 
Вялікае пашырэньне атрымалі «братаньні» з салдатамі варожага боку. У войску свабодна пашыралася антываенныя бальшавіцкія і анархісцкія газэты і нават нямецкія прапагандысцкія выданьні. Падзеньне дысцыпліны сярод салдат суправаджалася рэзкімі пасьлярэвалюцыйнымі зьменамі ў вышэйшым камандаваньні арміяй. Генэралы, якія ўдзельнічалі ў змове супраць Мікалая II, прасоўваліся на вышэйшыя пасады, а генэралы, лаяльныя гаспадару, здымаліся з сваіх пастоў і звальняліся з войска.
Радок 375:
{{Асноўны артыкул|Чэрвеньскі наступ}}
Пасьля таго, як [[Часовы ўрад Расеі|Часовы ўрад]] заявіў аб працягу ўдзелу Расеі ў вайне, расейскае камандаваньне прынялося за арганізацыю наступу, які паводле дамоўленасьці з [[Антанта|саюзьнікамі]] варта было пачаць вясной 1917 году. Аднак той хаос і разлажэньне, што панавалі ў расейскіх войсках, зрабілі немагчымым правядзеньне наступу ў прызначаныя тэрміны<ref name = "разл"/>. Ён быў адкладзены на канец чэрвеня.
[[Файл:Братание на Восточном фронте (1917).jpg|thumbзначак|250 px|right250пкс|[[Братаньне]] на Усходнім фронце. 1917 год.]]
 
Паводле плянаў расейскага камандаваньня асноўную ролю ў наступе павінны былі адыграць войскі паўднёва-заходняга фронту. 11-я і 7-я арміі наступалі ў кірунку [[Львоў|Львова]], а 8-я армія — на [[Калуш]]. Войскі паўночнага, румынскага і заходняга франтоў ажыцьцяўлялі дапаможныя ўдары<ref name = "чэрвень">Зайончковский А. М. Стратегический очерк войны 1914—1918 гг. — Ч. 7. — М., 1923. С. 130.</ref>.
 
29 чэрвеня 1917 пачалася артылерыйская падрыхтоўка на ўчастку паўднёва-заходняга фронту. 1 ліпеня ў наступ перайшлі 7-я і 11-я арміі. На некаторых участках расейскім войскам пашчасьціла захапіць першыя лініі акопаў і прасунуцца наперад. Але пасьля наступ спыніўся. Войскі сталі абмяркоўваць загады і мітынгаваць, адмаўляліся працягваць наступ. У выніку праз гэта 3 ліпеня наступ быў спынены<ref name = "чэрвень"/>.
[[Файл:EasternFront1917.jpg|thumbзначак|250px|left250пкс|Усходні фронт. 1917 год.]]
 
6 ліпеня пачаўся наступ 8-й арміі на ўчастку [[Галіч]] — [[Івана-Франкоўск|Станіслаў]] ў кірунку Калуша. Прарваўшы абарону, расейская армія захапіла звыш 7 тыс. палонных і 48 гармат. Потым яна заняла Станіслаў, Галіч і Калуш. Аднак неўзабаве аўстра-нямецкае камандаваньне падрыхтавала і нанесла контрудар па правым флянгу паўднёва-заходняга фронту. 19 ліпеня прарваў фронт 11-й арміі, аўстра-немцы працягнулі наступ, што пацягнула адыход частак 7-й і 8-й арміяў. У ходзе гэтых баёў праявіліся наступствы развалу расейскай арміі. Цэлыя часткі без загаду адыходзілі зь лініі фронту. Аўстра-нямецкія войскі, сустракаючы нязначны супраціў, прасунуліся праз [[Галічына|Галічыну]] і 28 ліпеня спыніліся на лініі [[Броды]] — [[Збараж]] — рака [[Збруч]]<ref name = "чэрвень"/>.
Радок 400:
=== Кастрычніцкі пераварот ===
{{Асноўны артыкул|Кастрычніцкі пераварот}}
[[Файл:German officers riga ww1.jpg|thumb|200px|rightзначак|[[Нямецкая імпэрская армія|Нямецкія войскі]] у [[Рыга|Рызе]], [[верасень]] 1917 году.]]
25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 году ў Расеі адбыўся [[Кастрычніцкі пераварот|бальшавіцкі пераварот]]. [[Часовы ўрад Расеі|Часовы ўрад]] быў зрынуты, улада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Падкантрольны бальшавікам [[II Усерасейскі зьезд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў]] абвясьціў [[Дэкрэт аб міры]] і заявіў аб выхадзе [[Расейская Савецкая Рэспубліка|Савецкай Расеі]] з вайны<ref name = "Дэкрэт">Декреты Советской власти. — Т. 1. — М., 1957. С. 12, 15.</ref>. Савецкі ўрад зьвярнуўся да ўсіх ваюючых дзяржаваў з заклікам заключыць дэмакратычны мір без [[анэксія]]ў і [[кантрыбуцыя]]ў, аднак гэту прапанову краіны Антанты пакінулі без увагі. Тады бальшавіцкі ўрад даручыў камандуючаму арміяй [[Мікалай Духонін|Духоніну]] спыніць баявыя дзеяньні на Ўсходнім фронце ў аднабаковым парадку і накіраваць прапановы аб перамір’і краінам [[Цэнтральныя дзяржавы|Чацвяртнога саюзу]]<ref name = "Брэст">Советско-германские отношения. От переговоров в Брест-Литовске до подписания Рапалльского договора. / Сборник документов. — Т. 1. — М., 1968. С. 13.</ref>. Аднак той адмовіўся гэта зрабіць. Пасьля гэтага Духонін быў адхілены ад камандаваньня. Галоўнакамандуючым быў прызначаны камісар па ваенных справах [[прапаршчык]] [[Мікалай Крыленка|Крыленка]]. Прыбыўшы ў Стаўку, у Магілёў, Крыленка адхіліў Духоніна ад камандаваньня і арыштаваў яго. Духонін быў заколаты аховай Крыленкі беспасярэдне на пэроне вакзалу Магілёва.