Дарапеевічы (прадпрыемства): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 8:
Агітацыя сялянаў пачалася ўжо ўлетку 1948 року. Паводле адміністрацыйнага падзелу вёска [[Дарапеевічы]] тады была ў складзе [[Дывінскі раён|Дывінскага раёну]], які сёньня ўжо не існуе. Амаль год вялася агітацыя райвыканкаму сярод сялянаў, перш чым пачалі паступаць першыя заявы. Гэтыя заявы падавала пераважна галеча, якая жадала палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Тады ж таксама ў лясох яшчэ змагаліся [[Палеская сеч|антысавецкія партызаны]], якія адкрыта пагражалі тым, хто зьбіраўся жыць на новы лад.
 
Першым старшынём калгасу быў абраны тутэйшы жыхар Іван Шанько. Але ягоны тэрмін паўнамоцтваў быў надта кароткі, увосені 1949 году ў яго нарадзілася дачка, 21 верасьня вырашылі зрабіць хрэсьбіны, запрасілі гасьцёў. Да аднаго ззь вяскоўцаў прыйшлі мужчыны, якія прадставілі сябе супрацоўнікамі райвыканкаму і сказалі, што іх таксама клікалі на сьвята. Але гэтыя мужчыны аказаліся антысавецкімі партызанамі і забілі Івана Шайку.
 
Пасьля скону Шайкі ніхто з тутэйшых не жадаў узначальваць калгас, таму гэтую пасаду заняў нятутэйшы, які раней быў старшынём [[Чарнянскі сельсавет|Чарнянскага сельсавету]]. Але пазьней высьвятлілася, што ён вышукваецца савецкай уладаю ўжо 2 гады.
Радок 18:
У 2003 годзе калгас «17 верасьня» ператварыўся ў СВК «Дарапеевічы».
 
У 2012 року ў рэспубліканскіх спаборнцтвах па вырабе травяных кармоў сярод сельскагаспадарчых арганізацыяў прадпрыемства заняла 2-е месца, у абласных змаганьнях — 3-е мейсцамесца паводле вырабу алеянасеньня рапсу.
 
У 2014 годзе пагалоўе буйных рагатых жывёлаў павялічылася да 900 галоў.<ref>[http://www.pravo.by/upload/docs/op/C21401264_1420578000.pdf Фінансаваньне прадпрыемстваў на 2014 рок]</ref>
 
У лютым 2018 году кіраўніку прадпрыемства Васілю Юхімуку быў уручаны [[Ордэн Айчыны|ордэн Бацькаўшчыны III ступені]].<ref>https://www.belta.by/president/view/lukashenko-vruchil-nagrady-i-blagodarnosti-prezidenta-luchshim-hozjajstvam-i-truzhenikam-sela-288765-2018/</ref> У сакавіку годзе кааператыўкаапэратыў заняў 6-е месца паводле прадуктыўнасьці малочнага статку за 2017 рок у абласным конкурсе.<ref>[https://brest.1prof.by/news_events/general_news_feed/news/fca8d443f6cf8d1.html Спаборніцтва паводле вырабу малака]</ref> Але ў траўні таго ж року на прадпрыемстве былі заўважаныя парушэньні санітарна-эпідэміялягічнага заканадаўства [[Беларусь|Рэспублікі Беларусі]].<ref>[http://mlrtcge.by/?p=2819 Пра парушэньні]</ref>
 
== Кіраўнікі ==