Краёвая партыя Літвы і Русі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
 
Радок 1:
'''Краёвая партыя Літвы і Русі''' ('''КПЛіБ''') — палітычная партыя «[[краёўцы|краёвага]]» кірунку ў Літве ([[Беларусь|Беларусі]]) на пачатку ХХ стагодзьдзя, асноўнымі прыхільнікамі якога было каталіцкае й [[польская мова|польскамоўнае]] сярэднезаможнае й заможнае [[дваране|дваранства]] шасьці губэрняў [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга краю]] [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Партыя сумяшчала ў сваёй праграме [[лібэралізм|лібэральныя]] й [[нацыяналізм|нацыянальныя]] лёзунгі.
 
З прапановай стварэньня партыі ўпершыню выступіў адзін з ідэолягаў «[[краёўцы|краёвасьці]]» [[Раман Скірмунт]] ([[1868]]—[[1939]]1868—1939). У лістападзе [[1905]] году ён надрукаваў у газэце «Kurier Litewski» («[[Літоўскі кур’ер]]», №65, 1905 г.) зварот «Краёвай партыі Літвы і Русі» — фактычна праграму партыі, якая патрабавала ўвядзеньня ўсіх дэмакратычных свабодаў (свабода сумленьня, свабода слова, сходаў, друку, недатыкальнасьць жыльля й асобы, роўнасьць усіх перад законам) і найперш свабоды нацыянальнага жыцьця й палітычнае роўнасьці нацыянальнасьцяў, краёвага самакіраваньня для Літвы. Пры гэтым асабліва падкрэсьлівалася недатыкальнасьць прынцыпу прыватнай уласнасьці. Скірмунт таксама выступаў за пашырэньне выбарчых правоў, дзяржаўную дапамогу безьзямельным і малазямельным [[сялянства|сялянам]] у набыцьці зямлі.
 
У звароце Скірмунта таксама адзначалася, што «Краёвая партыя Літвы і Русі» будзе стаяць на падмурку расейскай дзяржаўнасьці, спадзеючыся на яе паступовае рэфармаваньне ў кірунку пашырэньня палітычных свабодаў; будзе выступаць за ператварэньне [[Дзяржаўны савет (Расейская імпэрыя)|Дзяржаўнага Савету]] Расейскае імпэрыі ў выбарны орган кіраваньня. Лёзунгам партыі абвяшчаліся словы «Справядлівасьць для ўсіх». Заяўлялася, што партыйны клопат пра разьвіцьцё «краю» ня будзе супярэчыць культурна-нацыянальнае працы асобных народаў. Раман Скірмунт выступіў таксама за ўтварэньне ў [[Дзяржаўная Дума (Расейская імпэрыя)|Дзяржаўнай Думе]] Расейскай імпэрыі асобнай фракцыі дэпутатаў ад «Літвы і Русі». У заключэньне выказвалася надзея на захаваньне добрых адносінаў паміж дваранствам і сялянствам.
 
Публікацыя ў прэсе праекту праграмы «Краёвай партыі» сьведчыла пра пашырэньне сярод краёўцаў разуменьня неабходнасьці ўласнае палітычнае арганізацыі. Рух краёўцаў даволі хутка арганізацыйна аформіўся, чаму спрыяў арганізацыйны вопыт сярэднезаможных і заможных дваранаў у рамках мясцовых таварыстваў сельскае гаспадаркі, найбуйнейшым і наймацнейшым зь якіх у «краі» было й заставалася [[Менскае таварыства сельскай гаспадаркі]] ([[1876]]—[[1921]]1876—1921) на чале зь неафіцыйным лідэрам — віцэ-старшынём (1888—1907) [[Эдвард Вайніловіч|Эдвардам Вайніловічам]] ([[1847]]—[[1928]]1847—1928). Палажэньні палітычнага й сацыяльна-эканамічнага разьдзелаў, прапанаванай Раманам Скірмунтам праграмы, вельмі нагадвалі задачы дзейнасьці таварыства.
 
У пачатку [[1906]] году Скірмунт паўтарыў зварот у газэце «Kurier Litewski» («Літоўскі кур’ер», №78), зьмяніўшы толькі назву партыі — «Краёвая партыя Белай Русі і Літвы». Назва «Русь», якая выкарыстоўвалася [[шляхта]]й [[ВКЛ]] у абазначэньні ваяводзтваў [[Падзьвіньне|Падзьвіньня]] й [[Падняпроўе|Падняпроўя]] й працягвала выкарыстоўвацца мясцовым дваранствам у дачыненьні да [[Віцебская губэрня|Віцебскае]] й [[Магілёўская губэрня|Магілёўскае]] губэрняў у XIX ст., станавілася ўжо архаізмам, асабліва пасьля публікацыі тамоў «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» ([[1903]]) і «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» ([[1908]]) дасьледаваньня «Беларусы» [[Яўхім Карскі|Яўхіма Карскага]], які канчаткова распаўсюджваў тэрмін «Беларусь» на ўвесь абшар ужываньня насельніцтвам [[беларуская мова|беларускае мовы]]. З таго часу тэрмін «Русь» паступова зьнікнуў у публіцыстыцы [[краёўцы|«краёўцаў»]]. Прыкладна ў гэты самы час ідэю стварэньня Краёвае партыі выказаў Эдвард Вайніловіч («Kurier Litewski», №78, 1906 г.).
 
[[17 чэрвеня]] [[1907]] году па ініцыятыве Скірмунта ў [[Вільня|Вільні]] адбыўся зьезд землеўладальнікаў шасьці «паўночна-заходніх» губэрняў, які прыняў рашэньне пра стварэньне «Краёвай партыі Літвы і Беларусі», зацьвердзіў яе праграму (падпісала 23 дэлегаты з 30). Праграма заклікала да самакіраваньня краю, роўнасьці ўсіх нацыяў, увядзеньня адукацыі на роднае мове, лічыла недапушчальным адчужэньне памешчыцкае зямлі. Старшынём рады партыі абраны [[Эдвард Вайніловіч]], намесьнікам — Ю. Талочка. Друкаваным органам партыі стала газэта «Glos Polski» («[[Польскі голас]]», 1907). Прадстаўнікі [[Ковенская губэрня|Ковенскай губэрні]] й Скірмунт не ўвайшлі ў КПЛіБ, іх не задавальняла тое, што партыя ўзьнікала як выключна «польская», а Скірмунт імкнуўся стварыць партыю, якая мела б тры фракцыі — польскую, беларускую й жамойцкую.
 
У [[1908]] партыя зьнікла з палітычнае арэны. У публіцыстычных выступленьнях лідэраў партыі сацыяльныя вярхі (маёмаснае дваранства) успрымаліся ў якасьці галоўнага суб'ектусуб’екту грамадзка-палітычнага жыцьця. Сьцьвярджэньне, што аблічча краю вызначае просты люд, а не дваранства (Раман Скірмунт), мела досыць дэкляратыўны характар і было разьлічанае на ўсьведамленьне маёмаснымі дваранамі неабходнасьці ўлічваць інтарэсы сацыяльных нізоў грамадзкасьці Літвы (Беларусі).
 
Партыя ізноў актывізавалася падчас [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]]. Па меры стварэньня пасьля канца вайны некалькіх дзяржаваў (Польшчы, Летувы й савецкае Беларусі ў складзе [[СССР]]) на тэрыторыі былых [[Паўночна-Заходні край|паўночна-заходніх губэрняў]] Расейскае імпэрыі [[краёўцы|краёвасьць]] перастала быць кірункам грамадзка-палітычнага жыцьця.