Уладзіслаў Казлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Уладзісла́ў Казло́ўскі''' ([[29 чэрвеня]] [[1896]], в. [[Залесьсе (Сакольскі павет)|Залесьсе]] [[Саколкаўскі павет|Саколкаўскага павету]] [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]], цяпер [[Польшча]] — [[13 лістапада]] [[1943]], [[Менск]]; псэўданім: ''Казлоўшчык'') — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 8:
У траўні 1920 [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіяй]] накіраваны ў школу падхарунжых у [[Варшава|Варшаве]], пасьля заканчэньня якой прызначаны інструктарам у [[1-ы батальён беларускіх стральцоў]], эвакуяваны зь Менску ў [[Лодзь]]. 3 1921 служыў у [[Войска польскае|польскім войску]], адначасова браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Адзін зь лідэраў яго правага радыкальнага крыла.
 
У 1930 звольніўся ў запас у званьні [[паручнік]]а, пераехаў у Вільню і распачаў грамадзка-палітычную і літаратурную дзейнасьць. Актыўна працаваў у беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Заснаваў гімназічнае таварыства «Гайсак», выдаваў ягоны бюлэтеньбюлетэнь. Быў сакратаром [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэту]], Цэнтральнага ўраду [[БІГіК|Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры]]. Адзін з арганізатараў і сакратар [[Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя|Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП)]], да 1937 рэдагаваў яе друкаваны орган часопіс «[[Новы шлях]]». У 1939—1940 сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры [[Летувіскі Чырвоны крыж|Летувіскім Чырвоным крыжы]], у ліпені 1941 скарбнік [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні]].
 
Улетку 1941 спрабаваў аднавіць дзейнасьць БНСП, але не атрымаў на гэта дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў. У 1941—1943 у Менску быў рэдактарам «[[Беларуская газэта (1941)|Беларускай газэты]]». У сваіх публіцыстычных артыкулах распрацоўваў ідэалёгію беларускага [[нацыянал-сацыялізм]]у, выступаў з [[Антысэмітызм|антысэміцкімі]] матэрыяламі. Стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнае самапомачы]].
Радок 17:
 
== Бібліяграфія ==
* ФізічнаеФізычнае выхаванневыхаваньне грамадзянства. Вільня, 1927;
* Аб фізічнымфізычным выхаваннівыхаваньні ў беларусаў. Вільня, 1928;
* Беларускія народныя песніпесьні з Сакольскага павету. Вільня, 1930;
* Плач Беларускай Старонкі Маткі па дзетках сваіх рэнегатах. Вільня, 1930;
* Путы каханнякаханьня. Вільня, 1932;
* Шляхам змаганнязмаганьня. Вільня, 1935;
* Казюк на кірмашы: Вершаванае апавяданнеапавяданьне з Казюковага кірмашу ў Вільні. Вільня, 1940.
 
== Літаратура ==