Розьніца паміж вэрсіямі «О. Гэнры»

Памер не зьмяніўся ,  5 месяцаў таму
д
артаграфія
д (Dymitr перанёс старонку О. Генры у О. Гэнры: БКП 21:63)
д (артаграфія)
 
{{Асоба
|імя = О. ГенрыГэнры
|арыгінал імя = O. Henry
|партрэт = William_Sydney_Porter.jpg
|месца сьмерці = [[Эшвіл]], [[Паўночная Караліна]], [[ЗША]]
}}
'''О. Ге́нрыГэ́нры''' ({{мова-en|O. Henry}}, [[псэўданім]], сапраўднае імя '''Ўі́льям Сы́дні По́ртэр''' — {{мова-en|William Sydney Porter}}; 1862—1910) — [[ЗША|амэрыканскі]] [[пісьменьнік]], празаік, аўтар папулярных навэляў, якія характарызуюцца тонкім гумарам і нечаканымі разьвязкамі.
 
== Біяграфія ==
Ўільям Сыдні Портэр нарадзіўся 11 верасьня 1862 году ў горадзе [[Грынзбара]], штат [[Паўночная Караліна]]. Пасьля школы вучыўся на фармацэўта, працаваў у аптэцы. Затым працаваў касірам-бухгальтарам у банку ў [[тэхас]]кім горадзе [[Остын (Тэхас)|Остыне]]. Быў абвінавачаны ў растраце і паўгоду хаваўся ад праваахоўнікаў у [[Гандурас]]е, затым у Паўднёвай Амэрыцы. Вярнуўшыся ў ЗША, быў асуджаны і пасаджаны ў турму Калюмбус штата [[Агаё]], дзе правёў тры гады (1898—1901). У турме працаваў у лазарэце і пісаў аповяды, падшукваючы сабе псэўданім. У выніку спыніў свой выбар на варыянце О. ГенрыГэнры (імя вядомага францускага фармацэўта). Першы свой аповяд пад гэтым псэўданімам — «Калядны падарунак Дзіка-Сьвістуна», надрукаваны ў 1899 годзе ў «Часопісе МакКлюра» (Mc Clure’s Magazine), — ён напісаў у турме. Гэты псэўданім часта няслушна запісваецца накшталт ірляндзкага прозьвішча O’Henry (О’ГенрыО’Гэнры).
 
Першая кніга аповядаў О. ГенрыГэнры — «Каралі і капуста» (Cabbages and Kings) — выйшла ў 1904 годзе. За ёй рушылі ўсьлед: «Чатыры мільёны» (The four million, 1906), «Незгасальная лямпа» (The trimmed Lamp, 1907), «Сэрца Захаду» (Heart of the West, 1907), «Голас гораду» (The Voice of the City, 1908), «Высакародны жулік» (The Gentle Grafter, 1908), «Шляхі лёсу» (Roads of Destiny, 1909), «Абранае» (Options, 1909), «Дакладныя справы» (Strictly Business, 1910) і «Віры» (Whirligigs, 1910).
 
Пісьменьнік сканаў 5 чэрвеня 1910 году ў [[Нью-Ёрк]]у.
 
У складанку «Постскрыптумы» (Postscripts), выдадзеную ўжо пасьля сьмерці О. ГенрыГэнры, увайшлі [[фэльетон]]ы, накіды і гумарыстычныя нататкі, напісаныя ім для газэты «Post» ([[Г'юстан]], штат [[Тэхас]], 1895—1896). Усяго О. ГенрыГэнры напісана 273 аповядаў, поўны збор яго твораў складае 18 тамоў.
 
== Асаблівасьці творчасьці ==
О. ГенрыГэнры займае ў [[амэрыканская літаратура|амэрыканскай літаратуры]] выключнае месца як майстар жанру «кароткага аповяду» (short-story). Перад сьмерцю О. ГенрыГэнры выказаў намер перайсьці да больш складанаму жанру — да [[Раман (жанр)|раману]] («усё, што я пісаў дагэтуль, гэта проста пястота, спроба пяра, у параўнаньні з тым, што я напішу праз год»).
 
У творчасьці, аднак, гэтыя настроі нічым не выявіліся, і О. ГенрыГэнры застаўся арганічным мастаком «малога» жанру, [[аповяд]]а. Не выпадкова, вядома, што ў гэты перыяд пісьменьнік упершыню пачаў цікавіцца сацыяльнымі праблемамі і выявіў сваё адмоўнае стаўленьне да буржуазнага грамадзтва (Джэнінгс «Праз цемру з О. ГенрыГэнры»).
 
Героі О. ГенрыГэнры разнастайныя: [[мільянэр]]ы, [[каўбой|каўбоі]], [[спэкулянт]]ы, [[клерк]]і, [[прачка|прачкі]], [[бандыт]]ы, [[фінансыст]]ы, [[палітык]]і, [[пісьменьнік]]і, [[артыст]]ы, [[мастак]]і, [[працоўны]]я, [[інжынэр]]ы, [[пажарнік]]і — зьмяняюць адзін аднаго. Умелы канструктар сюжэту, О. ГенрыГэнры не паказвае псыхалягічны бок адбывалага, дзеяньні яго пэрсанажаў не атрымліваюць глыбокай псыхалягічнай матывіроўкі, што яшчэ больш узмацняе нечаканасьць фіналу.
 
О. ГенрыГэнры не зьяўляецца першым арыгінальным майстрам «кароткага аповяду», ён толькі разьвіў гэты жанр, які склаўся у сваіх асноўных рысах ўжо ў творчасьці [[Томас Олдрыч|Т. Б. Олдрыча]] (Thomas Bailey Aldrich, 1836—1907). Арыгінальнасьць О. ГенрыГэнры выявілася ў бліскучым ужываньні [[жаргон]]а, вострых слоўцаў і выразаў і ў агульнай калярытнасьці дыялёгаў.
 
Ужо пры жыцьці пісьменьніка «кароткі аповяд» у яго стылі стаў выраджацца ў схему, а да 1920-х гадоў ператварыўся ў чыста камэрцыйную зьяву: «мэтодыку» яго вытворчасьці выкладалі ў каледжах і ўнівэрсытэтах, выдаваліся шматлікія падручнікі і г. д.
 
Амэрыканскія пісьменьнікі міжваеннага перыяду ([[Шэрвуд Андэрсан]], [[Тэадор Драйзэр]], [[Бэн Гехт]]) супрацьпастаўлялі безьзьмястоўнасьці эпігонаў О. ГенрыГэнры насычаныя псыхалягічныя [[навэля|навэлі]].
 
== Літаратура ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.ci.austin.tx.us/parks/ohenry.htm Музэй О. ГенрыГэнры] {{ref-en}}
 
[[Катэгорыя:Літаратары ЗША]]
32 367

зьменаў