[[Файл:Dog - Hata Rokurozaemon with his dog.jpg|зьлева|120пкс|міні|[[Самурай]] з наґінатаю]]
[[Файл:Antique Japanese (samurai) naginata blade 3.jpg|100пкс|справа|мінізначак|Наґіната]]
'''Наґіна́таНаґіната́''' (なぎなた, 長刀 або 薙刀, даслоўны пераклад — «даўгі меч») — [[Японія|японская]] [[халодная зброя]] з доўгаю дзяржальнаю авальнага перасеку (менавіта дзяржальняю, а ня дрэўкам, як можа здацца на першы погляд) й выгнутым аднабаковым клінком. Дзяржальня даўжынёю каля 2 мэтраў ды клінок каля 30 см. У ходзе гісторыі стаў значна больш распаўсюджаным скарочаны (1,2-1,5 м) і палегчаны варыянт, што выкарыстоўваўся на трэнаваньнях і які паказаў вялікую баяздольнасьць. Ёсьць аналяґам [[глефа|ґлефы]] (хоць часта памылкова называецца [[алебарда|алебардаю]]), але значна больш лёгкая. Першыя зьвесткі пра ўжываньне ''наґінаты'' ставяццаадносяцца да канца VII стагодзьдзя. У Японіі існавала 425 школаў, дзе вывучалі тэхніку бою ''[[нагінатадзюцу|наґінатадзюцу]]''.
Была ўлюбёнаю зброяю [[Сохэй|сохэяў]] ды [[ямабусі]], чарнецаў-ваяроў.